- Падумаць толькi, каб не праблема таксi, не iснавала б i Мiрыны!

Астатняе належыць гiсторыi лiтаратуры. Трагедыя 'Фiлiп' была перакладзена на многiя мовы i дала пачатак новым плыням у развiццi тэатральнага мастацтва. Засталася невядомай толькi адна дэталь. Нядаўна, пасля таго як Элен Месьер кiнула Леона Ларана i выйшла замуж за рэжысёра з Галiвуда, Ларан звярнуўся да Клер, якая, аўдавеўшы, стала наследнiцай твораў Менетрые, з просьбай выкраслiць ролю Мiрыны.

- Ва ўсякiм разе, - сказаў ён, - мы з вамi ведаем, што ў п'есу яна трапiла выпадкова i ў першым варыянце яе не было. Дык чаму ж не аднавiць аўтарскую задуму?.. Тады роля Дэмасфена набыла б аскетычную суровасць, а гэта на карысць вобразу i мне блiжэй. Ну, i эканомiя сродкаў. Не трэба шукаць гераiнi.

Але Клер адмовiла далiкатна i рашуча:

- Што вы, Ларан! Няўжо вам так цяжка знайсцi актрысу? Пры вашых здольнасцях вы створыце яшчэ адну Мiрыну. Даруйце, я не магу дазволiць папраляць п'есу майго мужа... Не будзем разлучаць тых, каго зблiзiў Крысцiян.

I Мiрына, дачка натхнення i неабходнасцi, па-ранейшаму ўпрыгожвае сцэну.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату