незадаволена плюнуў.

Летась, падчас таварыскага суда, на якiм Фроську Траянiху судзiлi, Iван у кiнабудцы сядзеў, бо ў зале не было месцаў. I вось, калi Мандрычыха пачала пытацца, хто бачыў бойку, усе, хто сядзеў у клюбе, языкi папрыкусвалi ды вочы ў падлогу панурылi. Хвiлiн пяць так сядзелi, нават кашляць перасталi. Тут у Iвана язык i разьвязаўся. Крыкнуў праз адтулiну, маўляў, ён бачыў i аб усiм распавесьцi можа. Мандрычыха тады акрыяла, пачала нешта пытацца, а Iван адказваў, у адтулiну гарлаючы.

Пасьля суда мацi яго цэлы вечар прабiрала, спрабавала нават вушы накруцiць. Фроська ж ейнай сяброўкай была, а Iван на тую сяброўку невядома што нагаварыў...

- Во, бляха... - вылаяўся Лябёдка, узьняўшы чамаданнае вечка, - шэсьць е пяць эс... так i знаў, што паб'ецца.

Выкiнуўшы з валiзы шкляныя аскалёпкi, былы кiнамэханiк iзноў мацюкнуўся, падняўся на ногi, а Iван, згадаўшы пра шапку, пабег здымаць яе са сьцяны сталоўкi.

З Дабранскай гары ляцелi, не адчуваючы пад сабой азадкаў. Вецер пругка бiў у твары, душа сьцiскалася ў камяк, i рот неяк сам сабою адкрываўся. Iвану карцела сьпяваць, крычаць штосьцi насустрач ветру, а аднаго разу, калi 'Панонiя', наехаўшы на грудок, адарвалася ад зямлi, заманулася нават куснуць ад захапленьня Лябёдкаву сьпiну.

Яны ехалi ў Вялiкарусiю.

Ужо ад самой гэтай назвы павявала нечым патаемным. Гэтае 'Р', гэтае 'У', гэтае 'С' працiналi разам зь ветрам душу, казыталi яе трапяткiм халадком. Хоць Iвану i раней даводзiлася бываць у Вялiкарусii (езьдзiлi з мацi ў Невель купляць партфэль i чаравiкi), але тое было даўно. Ды i езьдзiлi яны на рэйсавым аўтобусе. А тут гналi на матацыкле, па прасёлачнай дарозе i ня ў нейкi там Невель, а ў нязнаны i загадкавы Ўсьвяцкi раён.

Праехаўшы кiлямэтраў дзесяць-дванаццаць, 'Панонiя' пайшла з натугаю, зь неахвотаю, аглушальна страляючы выхлапнымi газамi. Гэтая стралянiна ўзьняла ў паветра навакольных гракоў, i яны, зьбiўшыся ў кучу, кружлялi ў вышынi, перабiваючы сваiм граем матацыклетнае стракаценьне. Цiснучыся да Лябёдкавай сьпiны, Iван зiрнуў угору i з усьмешкаю на вуснах згадаў, як мацi хрысьцiлася аднойчы, пабачыўшы над галавою гэтых чорных птушак.

- Эй, што там у цябе? - гукнуў Лябёдка, таргануўшы правым локцем.

- Дзе? - не зразумеў Iван.

- За пазухай! У сьпiну цiсьне...

За пазухай у Iвана ляжалi ўкручаныя ў газэцiну лусьцiкi.

- Хлеб з маслам. Узяў у дарогу, - патлумачыў Iван, а сябар, крутнуўшы галавой, жартам пракрычаў:

- Лепш бы ты бутэльку ўзяў! Хлеба з маслам нам i так дадуць!

На чарговым пад'ёме 'Панонiя' яшчэ раз стрэльнула - хвацка, напята, раскацiста, i Лябёдка, зьехаўшы на ўзьмежак, заглушыў матор.

- Ну i гакае! Што пугаўём лупiць, - захоплена зазначыў Iван, слухаючы гулкае рэха, а зьлезшы з матацыкла, задаволена пацягнуўся.

Сябар мiж тым быў нечым устурбаваны. Прыўзьняўшыся на понажах, ён падняў сядзеньне, выцягнуў з- пад яго нейкую брудную анучку, пасьля чаго прыгнуўся i пусьцiў сьлiну на матацыклетны рухавiк.

- На, зьбегай, змачы ў лужыне, - загадаў ён, працягнуўшы анучку, i Iван, ня цямячы, навошта ўсё гэта трэба, пабег выконваць загад.

Пабоўтаўшы анучку ў халоднай вадзе, ён хацеў яе выкруцiць, але пачуў воклiк: - Ня трэба! - i подбежкам вярнуўся да матацыкла.

- Грэецца, халера, аж нагу пячэ, - Лябёдка пляснуў анучу на распалены рухавiк, i галава ягоная схавалася ў аблачыне смуродлiвай пары.

- Фу, бляха! - Былы кiнамэханiк паморшчыўся, паляпаў па сьцёгнах, шукаючы папярос, а згадаўшы, што курыва няма, мацюкнуўся i сеў на край узбочыны.

Мясьцiны навокал былi глухiя - анi людзей, анi паселiшчаў - адно кусты, кусты, ды сям-там пракiдвалiся пералескi зь цёмнымi елкамi ды беластвольнымi бярозамi. Гулкае бязьлюдзьдзе i асьлiзлае неба над галавой нарадзiлi ў душы няўцямную трывогу, таму Iван, якi таксама ўладкаваўся на ўзбочыне, падсеў блiжэй да сябра.

- Пажаваць чаго, цi што? А, Ваня?

Iван кiўнуў, пагаджаючыся з такiмi словамi, памружыўся на сiнi далягляд i толькi пасьля таго, зразумеўшы намёк, выцягнуў з-за пазухi пакет з лусьцiкамi.

Потым яны елi хлеб з маслам, Лябёдка пры гэтым чытаў раённую газэту, у якую былi загорнутыя лусьцiкi, а прачытаўшы ўголас пра вiзыт Эрыха Хонэкера ў Маскву, абклаў таго мацюкамi i пусьцiў газэту па ветры.

- Кiлямэтраў пяць яшчэ, - крэкнуў Лябёдка, падымаючыся на ногi. - Вунь, за тым лесам - павернем на бальшак, а там ужо недалёка. - Лябёдка паставiў нагу на понаж, а Iван, перш чым асядлаць 'Панонiю', паглядзеў на неба. Угары iзноў усхадзiлiся гракi. Надрыўна гарлаючы, яны кружлялi вакол 'Зары камунiзму', якая белай птушкай ўздымалася над зямлёю.

Адбiўшы азадкi i ўдосыць наглытаўшыся пылу, яны выехалi на бальшак, павярнулi направа, i неўзабаве з-за пагорка ўсплыў дарожны ўказальнiк з надпiсам 'Чурилово'. Iван тыцнуў кампаньёна ў бок, пытаючыся такiм чынам, цi ня Ўсьвяцкi гэта раён, i кампаньён сьцьвярджальна кiўнуў галавой.

Па вёсцы пракацiлiся з шыкам, з форсам, разганяючы перапуджаных курэй i прымушаючы азiрацца чурылаўскiх цётак. Ля сельмага Лябёдка, па старой звычцы, газануў, даў кругаля вакол нейкай кабеты, i спынiўся ў лiчаных сантымэтрах ад сельмагаўскага парога.

- Лётаюць як самашэччыя! I калi ўжо сабе галовы скруцяць? - азвалася за сьпiнаю кабета, i Iван, злазячы з матацыкла, падзiвiўся з таго, што вялiкарусы размаўляюць на той жа мове, што i бычкоўцы.

Кабета незадаволена пратупала да крамы, адчынiла рыпучыя дзьверы, а сьледам за ёю ў краму ўвайшоў i Лябёдка. Iвану таксама карцела зiрнуць на тутэйшыя тавары, але навокал круцiлiся вясковыя падшывальцы i трэба было сьцерагчы валiзу. Ён навалiўся жыватом на сядзеньне, прытулiў да валiзы вуха i, мружычыся, не раўнуючы, як той кот Барыс, стаў глядзець на пашарпаныя крамныя дзьверы. Дзьверы доўга не расчынялiся, нарэшце разнасьцежылiся, зь iх выйшла дзябёлая кабета, якая, узяўшы рукi ў бокi, доўга азiралася, а згледзеўшы некага, сiпла галёкнула:

- Манька, ты круп узяла?!

- Анягож! - адгукнулася нябачная Манька, i Iван, паслухаўшы ўсё гэта, пераканаўся, што вялiкарусы ва Ўсьвяцкiм раёне размаўляюць на чысьцюткай беларускай мове.

Лябёдка выйшаў з крамы хвiлiн праз пятнаццаць. Стоячы на ганку, сябрук надарваў пачак 'Беламору', выцягнуў папяросу, а ўбачыўшы, што да крамы iдзе маладая жанчына, нядбайным рухам кiнуў пачак Iвану. Iван злавiў яго абедзьвума рукамi, але некалькi беламорын упала на пясок, i эфэкт ад кiдка быў змазаны.

- Жывем, Ваня! Працы - на месяц! - прамовiў Лябёдка, зiрнуў краем вока на маладуху i, перахапiўшы з Iванавых рук пачак, стоена шапятнуў: - Кабеньчыха. Перадапошняя хата направа.

Вёска Чуралава памерамi была - што тыя Бычкi. Двароў восемдзесят-дзевяноста. Але ў адрозьненьне ад Бычкоў хаты тут стаялi ў поўным бязладзьдзi: анiякiх табе вулiц, так што пакуль знайшлi Кабеньчыху, давялося ладна пакруцiцца.

Падкацiўшы да патрэбнай хаты, яны зьмерылi вачыма тэлевiзiйную антэну, што тырчала над страхою, i наструнена пераглянулiся: у глыбiнi разьлеглага, парослага жухлай лебядою двара, заходзiўся ад брэху вiславухi сабака. Каб не бянтэжыць гаспадароў, Лябёдка зьняў з галавы шлем, прылашчыў валасы i, не рашаючыся ўвайсьцi ў двор, зычна кашлянуў. У адным з вакенцаў матлянулася фiранка, i праз хвiлю-другую на парозе хаты зьявiлася пахiлая бабуля.

- Мы па выклiку! Тэлевiзары рамантуем! - выгукнуў Лябёдка, але бабуля не пачула.

- Ну до табе, до! - крыкнула гаспадыня на сабаку i, прыбраўшы з вуха хусьцiнку, дробна затупала да весьнiц.

- Тэлевiзары, бабка, рамантуем. Прыехалi во... па выклiку, - Лябёдка страсянуў над галавою валiзкай.

Ага! Цiлiвiзеры! А дзеткi ж вы мае, а што ж вы адразу не сказалi? пляснула рукамi бабуля i таропка адчынiла брамку.

Бабчын вiславухi дварняк тым часам ужо асiп i брахаў з падвываньнем.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату