дрыжэў у сутоньнi змрочнай каламуцi.

Гэткiм надвор'ем яму заўсёды блажыла: шчымела патылiца, хвараблiвая млосьць апаноўвала цела й сэрца амаль што ня бiлася. Сёньня ж яно, сэрца, ня бiлася зусiм. Выбiраючыся з чыгуначнага тупiка, ён колькi разоў спыняўся, сядаў на валiзу i лез рукою пад кашулю, мацаючы тое мейсца, дзе павiнна было грукаць сэрца. Сэрца, аднак ня грукала i Яўхiм, расьцiраючы на драбах халодныя кроплi поту, што лiлiся з- пад пахаў, зь нейкiм шалёным спакоем разважаў: цi дабярэцца ён да вакзалу, цi памрэ тут, мiж вагонаў, тыцнуўшыся носам у чорную дзындру?

Апошнiя мэтры ён цягнуў валiзу на вяроўчыне, а дацюпаўшы да вакзальнага сквэру, павалiўся на крайнюю, няўтульна-мокрую лаўку. Шапка звалiлася з галавы, закацiлася ў лужыну i ветрык прыемна ахаладзiў узмакрэлую лысiну. Хвiлiн дзесяць ён ляжаў, амаль непрытомны, з заплюшчанымi вачыма, а калi, зьлёгку апрытомеўшы, зiрнуў на сьвет, дык убачыў у шарым тумане дзьве чорныя плямы - адну нерухомую й адну рухавую: гэта нейкi надта ж гаспадарлiвы грак хадзiў вакол шапкi, шкадуючы, вiдаць, што яе нельга зацягнуць на дрэва й прыстасаваць пад гняздо. Неўзабаве рухавая пляма зьнiкла зь вiдавоку - грак адляцеў упрочкi - i перад вачыма, ужо даволi выразна, паўсталi зьбiтыя кiрзовыя боты.

- Во напiўся чалавек. I шапка ў лужыне, - зумкнуў ля вуха вiсклявы жаночы голас i шапка, узьняўшыся ў паветра, халоднай рэхвай абхапiла патылiцу.

- Пiва даюць вуньдзека... Дык яны тут i п'юць, i сьпяць, i сцаць, азвалася другая, мяркуючы па голасу, больш старая кабета.

Кабета кашлянула, зьбiраючыся, як бачна, яшчэ нешта сказаць, ды тут затрашчалi кусты й да Яўхiмавых вушэй даляцеў асiплы мужчынскi воклiч:

- Ой, бля-а...

Пасьля такога воклiчу ў вачох канчаткова праясьнела, Яўхiм павярнуў голаў i ўбачыў плячыстага здаравiлу, якi лез па кустох, уадначас глытаючы пiва з бутэлькi. Квадратны здаравiлавы кадык прагна варушыўся, пiва завiлым цурком зьбягала з падбародзьдзя й Яўхiму ад такога вiдовiшча стала крыху не па сабе. Спынiўшыся ля лаўкi, чалавек дапiў трунак, пацёр пустой пляшкай па грудзiне i, узьняўшы вочы дагары, iзноў - цяпер ужо прачула й малiцьвенна, - прастагнаў:

- Ой, бля-а...

Ногi Яўхiмавы мiжволi падкурчылiся. Здаравiла задаволена адрыгнуў, плюхнуўся на край лаўкi i, ляпнуўшы даланёй па дрогкай Яўхiмавай галёнцы, запытаў:

- Что, батяня, хоря давим?

Яўхiм ня ведаў - што адказаць; яшчэ больш скурчыўся i ў гэты момант за сьпiнаю зноўку затрашчалi кусты й да лавы падышлi яшчэ два хлопцы, якiя трымалi ў руках тузiн пiўных пляшак.

- ... Потом, короче, Талян принёс два пузыря, - гракнуў здаравiла, працягваючы, вiдаць, перарваную размову i, пасунуўшыся на сярэдзiну лаўкi, прымусiў Яўхiма сесьцi. - Потом ещё самогоняры замандячили - тут я и в-вырубился н-нах-х... - апошнiя зыкi захрасьлi - зашэрхлi ў луджанай глотцы.

Адзiн з хлопцаў - той, што быў маладзейшым, - прысеў на кукiшкi, а другi чалавек дарэшты схуднелы i зь лёгкай сiвiзною ў чарнявых валасах, - зь вiдочнаю неахвотаю прымасьцiўся на другiм канцы лавы. Здаравiла зубамi адкаркаваў пляшку, выплюнуў корак, прыпаў губамi да рыльца й Яўхiм са зьдзiўленьнем убачыў, што здаравiлавы кадык нават не зварухнуўся: пiва лiлося ў нутро, раз-поразу выбухаючы ў бутэльцы хлапякамi белай пены. Апаражнiўшы пляшку, здаравiла каторым разам выгукнуў: - Ой, бля-а... - адкаркаваў новую, але цяпер ужо пiў паволi: рабiў пару глыткоў i, ставячы пляшку на калена, зморана аддзiмаўся.

Пазiраючы на тройцу, Яўхiм адчуў раптам нясьцерпную смагу. Яму - аж да сьвербу ў пятках - закарцела прыпасьцi вуснамi да рыльца бутэлькi i, заплюшчыўшы вочы, глытнуць гаючага пiтва. Ён пакруцiў галавой, выглядаючы дзе там даюць пiва, i сусед па лаўцы, скасiўшы на яго асавелыя буркалы, спачувальна запытаў:

- Что, батяня, тяжко?

Яўхiм лыпнуў вачыма й сусед працягнуў яму вiльготную пляшку, у якой яшчэ было ладна пiтва.

- На, добивай.

... Пiва цёплай хваляй разьлiлося па целу i Яўхiм нават крэкнуў ад асалоды. Паказваючы ўсiм сваiм выглядам, што яму i сапраўды цяжка пасьля ўчарашняга, ён з робленай цiкаўнасьцю слухаў здаравiлу, якi апавядаў нейкi надта ж доўгi анэкдот i апавядальнiк, натхнёны такой увагаю, колькi разоў хапаў яго за руку й захоплена прамаўляў:

- Прорвёмся, батяня-а!

Скончыць показку здаравiлу, аднак, не давялося. Маладзён, што сядзеў на кукiшках, пачаў раптам iкаць - кожнага разу гучней i залiвiсьцей, - i здаравiла, перапынiўшы аповед, дакорлiва прасiпеў:

- Тебе что, Лёха, по кумполу бутылкой... чтоб полегчало?

Пачуўшы такое, Лёха панурыў долу вочы й пусьцiў мiж ног цягуткую сьлiну.

Сусед па лаўцы моўчкi дапiў пiва, выцер рукавом вiльготныя вусны, пасьля чаго прымiрэнча-запытальна выдыхнуў:

- Слышь?! Лёх!

Лёха пакрыўджана перасмыкнуў плячыма, пакруцiў галавою, але, перахапiўшы хiтраваты погляд старэйшага сябра, наставiў ашклянелыя вочы на чарнявага худабзея.

- Васильевич... Ты как? Сотку возьмешь?

Васiлевiч шмыгнуў носам, увабраў голаў у плечы i праз хвiлю здушана прамармытаў:

- Базевич...

- Да х...ля нам твой Базевич, - выбухнуў тым часам здаравiла, чыркаючы запалкаю па сьцёртым карабку. - В прошлом месяце по скольку тебе закрывал? По трульнику в день? Да я за такие деньги и срать не сяду...

Худабзей роспачна ўздыхнуў, а здаравiла, выдыхнуўшы тытунёвы дым, ляпнуў таго па сьпiне:

- Да что ты сцышь.. Возьмём пару пузырей. В обед ё...нем. Базевич ни хера и не заметит.

Яшчэ хвiлiну худабзей вагаўся, але потым схамянуўся, падняўся з лавы i Лёха, сьпехам выцягнуўшы са штаноў край лiхенькай цяльняшкi, стаў кiдаць у прыпол пустыя бутэлькi.

Покуль Лёха здаваў посуд, здаравiла з худабзеям стаялi ў кустох, перакiдвалiся незласьлiвымi мацюгамi, а потым усе трое пашыбавалi па ходнiку, матляючы калашыньнем шырокiх штаноў.

Хлопцы ўжо былi далёка й постацi iхныя зьлiлiся з натоўпам, калi Яўхiм, зь дзiўным для сябе iмпэтам ускочыў з лаўкi i, ухапiўшыся за канец вяроўкi, закiнуў на сьпiну валiзу.

'Трэба ж бутэльку ўзяць... Пасядзiм зь зяцем... пагамонiм...' - гнаны такiмi думкамi, Яўхiм пашыбаваў па сьнежнай хлюпоце i за сьпiнаю ягонай надрыўна i адчайна булькацела замоўленая вада.

Задыханы, ён выбег на сьлiзкую маставую, спынiўся, каб прапусьцiць трамвай i нечакана абодва трамвайных вагоны з чырвоных зрабiлiся шэрымi й дробна заскакалi ўваччу. На шчасьце, ён не павалiўся на мокры асвальт, а толькi хiтнуўся; трамвай iзноўку стаў чырвоным i на другiм баку вулiцы, сярод людзкой гурмы, мiльганулi знаёмыя постацi.

У краме, што месьцiлася на рагу двух вулiц, давалi 'чарвiўку' па руб-дваццаць. Народу тут было як завязаць. Яўхiм, змагаючыся з задышкай, паўстаў у дзьвярох, агледзеў натоўп, зьбiраўся быў падацца назад, але, атрымаўшы штурхаля ў сьпiну, мусiў пераступiць парог.

Узяць 'чарвiўку' было немагчыма: людзi душылiся ў чарзе, голасна лаялiся, а ў левым куце - там, дзе грувасьцiлiся скрынi i вiсеў вымпел з надпiсам 'Лучшему продавцу', - дык наогул усчыналася бойка. Дыхнуўшы крамнай задухi, Яўхiм зрабiў крок назад да дзьвярэй i ў гэты момант пачуў усхваляваны голас здаравiлы:

- Вон, Бурзачила стоит... Сейчас брать будет...

- Где... не вижу! - перакрычаў гамэрню Лёха й Яўхiм, узьняўшыся на дыбачкi, угледзеў знаёмую тройцу.

У гэтае iмгненьне Лёха выцягнуў шыю, крыкнуў: - Передадите 'капусту', - i зьнiк у натоўпе.

Ад задухi закружылася галава, балюча зашчымела сэрца, але Яўхiм i ня думаў выходзiць з крамы. Яму заманулася пагаманiць з хлопцамi, каб хоць на хвiлю-другую далучыцца да iхнага вясёлага й бестурботнага жыцьця. Ён пасунуўся наперад, зачапiў валiзай нейкага лысага i той, дыхнуўшы перагарам, злавесна прасiпеў:

- Куды точысьсi?

Яўхiм прыцiснуў валiзу да чэрава, прасунуўся яшчэ на мэтар ды нечакана быў адкiнуты ўбок апантана- рашучым маладзёнам. Лёха, адкiнуўшы ўбок яшчэ некага, напяў грудзiну, уплiшчыўся ў натоўп, а калi той

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату