раззлавала. Хто гэта такi ўвiшны: брат цi гэтае хлапчанё - пляменнiк Фрэнк? Нельга сказаць, што яму было шкада вопраткi. Роя злавала, што так сустракаў яго пасля адсутнасцi родны дом. Гэта было прыкметай нечага больш грознага, чым проста знiкненне нейкiх шмотак. Ён адагнаў горкiя думкi, спусцiўся ўнiз i сеў за стол.

Там ужо быў Фрэнк, якому мацi рабiла прачуханца за тое, што ён прападаў аж да ночы. Гэта быў ружовашчокi хлапчук гадоў дванаццацi, ростам з бацьку i вышэй за Роя. Але ён быў худы, i блакiтная сарочка Роя вiсела на iм, як на калу. 'Значыць, гэта Фрэнк', - падумаў Рой.

- Хэло, Фрэнкi, - прамовiў ён да хлапчука.

- Хэло, Рой, - гучна адказаў той.

- Размаўляй з дзядзькам як след, - паправiў яго бацька. - А калi яшчэ раз заявiшся так позна, выпраўлю спаць у хлеў, са свiннямi. - Пагроза была сур'ёзная, але выказана была неяк вяла.

Фрэнк усмiхнуўся Рою, i ўсе працягвалi моўчкi вячэраць.

Вячэра была прэсная, нясмачная, зусiм не такая, якой чакаў Рой. Зараз восень, павiнна быць маладая бульба, гарошак, гарбуз, капуста, новы хлеб. А замест усяго гэтага вывараная свiнiна i кукурузная каша. Добра яшчэ, што свiнiна была свежая.

- Ты што, купiў парсюка? - спытаўся Рой.

- Не, прадаў свiнню, - адказаў Сэм. - Апошнюю. Зараз у гэтым доме не хутка паласуюцца свiнiнай. - I быццам адказваючы на наступнае пытанне Роя, Сэм хуценька працягваў: - Давялося прадаць яе, Рой, каб купiць у Пiта Дрокэна хоць крыху гарбаты i цукру. Сабе пакiнулi толькi кумпяк; яна ў нас была адкормленая. - У яго словах зноў прагучала вялая горыч.

- Трэба ж было хоць нешта прадаць, каб атрымаць грошы, - з'едлiва дадала Руф.

Рой прамаўчаў. Тое, што тварылася ў гэтым доме, падабалася яму ўсё менш i менш, але нiчога ўжо не магло здзiвiць яго тут нi ў мiнулым, нi ў сёлетнiм, нi ў будучым годзе. Проста справы iшлi ўсё горай. Пасля вячэры дзяцей адаслалi спаць, хоць Фрэнк гучна пратэставаў, што яшчэ толькi восем гадзiн. На гэта мацi не знайшла лепшага адказу, як даць кухталя, i з адыходам дзяцей кухня адразу стала змрочнай.

Сэм i Рой уселiся ля печкi, а Руф прыбiрала са стала. Усе трое доўга маўчалi. Сэм курыў, Рой жаваў тытунь i стараўся атрымаць асалоду ад усведамлення, што ён, нарэшце, у сваiм доме. Але гэта яму не ўдавалася, бо ён не мог быць спакойным нават дома, пакуль не даведаецца пра Эндруса. Яму хацелася абыякава спытацца ў Сэма: 'А Эндзi яшчэ не вярнуўся?' Але менавiта гэтых слоў ён i не мог вымавiць, i таму сядзеў моўчкi i чакаў, калi загаворыць Сэм. Як i ў мiнулыя гады, Рой пераконваў себя, што калi б Эндзi вярнуўся, пра гэта хоць хто-небудзь ды сказаў бы, аднак ён не быў перакананы i чакаў.

- Калi збiраешся вярнуцца на возера? - спытаўся Сэм.

- Праз некалькi дзён, - адказаў Рой.

Сэм не пазiраў на малодшага брата.

- А ты не мог бы затрымацца? - спытаўся ён.

- Я павiнен вярнуцца, Сэм. Я прыйшоў толькi ўзяць харчу на зiму.

Брат i так ведаў гэта, але Рой iмкнуўся быць цярплiвым.

- А ты не мог бы застацца тут да зiмы? - спытаўся Сэм.

- Навошта? - Рой быў здзiўлены.

Сэм памаўчаў, падшукваючы аргументы на карысць сваёй просьбы.

- Табе трэба застацца i дапамагчы мне па гаспадарцы, Рой. Толькi да зiмы, толькi некалькi тыдняў.

Яны абодва гаварылi стрымана,i зараз былi вельмi падобныя. Сэм быў толькi на паўтара года старэйшы за Роя i на нейкiя два дзюймы вышэйшы. Складам, манерай гаворкi i знешнасцю яны былi падобны адзiн да аднаго, толькi Сэм быў больш рыхлы i марудлiвы. Але яны па-рознаму адносiлiся да жыцця. Рой не меў нi прыгнечанасцi, нi спагады да сябе, нi горычы. Сэму ж былi ўласцiвы ўсе тры гэтыя пачуццi, i калi яны выяўлялiся, Рой проста не ведаў, як сябе паводзiць.

- Я не магу заставацца гэтай парой у горадзе, - паволi адказаў ён.

- Але чаму? - спытаўся Сэм. - Што дадуць табе гэтыя некалькi тыдняў?98

- Шмат, Сэмюэль. Участак стаў небагаты, ты ж ведаеш. Пастак у мяне столькi, што я ледзь паспяваю iх абысцi, але здабыча такая малая, што рана цi позна мне давядзецца браць новы ўчастак на поўначы.

- Ты ўжо даўно гаворыш пра гэта, - сказаў Сэм i цыркнуў слiнаю ў агонь. Я ведаю, што твой участак збяднеў. Менавiта таму табе i трэба застацца ў Сент-Элене. Паляванне ў Муск-о-гi закончана, Рой. Лепей ты дапамог бы мне ўратаваць ферму. Аднаму чалавеку гэта не пад сiлу. Чаму б табе не паспрабаваць хоць адзiн год? Чаму?

- Я паляўнiчы, Сэм. Ты - фермер.

- Проста я старэйшы сын! - самотна прамовiў Сэм. - А ты фермер лепшы, чым я, такiм фермерам я не стану нiколi.

Рой не любiў, калi яму гэта казалi, але ведаў, што гэта праўда. Калi пасля першай сусветнай вайны ён дзевятнаццацiгадовым юнаком вярнуўся з Францыi, два гады гаспадарыў на ферме. I гэтыя два гады пасля вайны ён не даваў ферме захiрэць, ачысцiў ладны ўчастак зямлi, апрацаваў яе так, што яна трымалася да гэтага часу. Але двух гадоў фермерства для Роя было дастаткова, i ён узрадаваўся, калi старэйшы брат вярнуўся з Таронта з пустымi рукамi i пачаў займацца фермай. Сэм быў старэйшы, i ферма належала яму. Iхняя мацi памерла, пакiнуўшы iх яшчэ зусiм малымi, бацька памёр, калi яны абодва былi на фронце, а малодшы брат хутка пакiнуў Сент-Элен i пачаў працаваць на руднiках у Сэдберы. Зараз ферма належала Сэму, i гэта ён мусiў працаваць на зямлi, а не Рой. Ён не адмаўляўся дапамагчы Сэму летам, калi на гэта можна выкраiць час i калi яму можна пабыць у горадзе, але зараз зусiм не той час, каб Рою тырчаць у Сент- Элене, i Сэм гэта добра ведае.

- Ну толькi зараз, толькi адзiн раз, Рой, - прасiў Сэм. - Дапамажы мне падрыхтавацца да зiмы.

- Калi я застануся да зiмы, - сказаў Рой, - тады я ўжо не здолею пайсцi.

- А навошта табе iсцi! - настойваў Сэм.

Рой адчуў пастку, але спрачацца яму не хацелася.

- А хiба ў цябе дрэнна iдзе гаспадарка, Сэм? - спытаўся ён. - Не павiнна. - Ён прамовiў гэта як мага спакайней.

Сэму таксама не хацелася спрачацца, але ён не мог справiцца з пачуццём горычы.

- Лепш ўжо быць батраком. Працуючы на iншага, ва ўсякiм разе, хоць у канцы кожнага тыдня атрымлiваеш грошы. А выручка з фермы - яе i не бачыш.

- Хiба ты нiчога не атрымаў ад ураджаю?

- Атрымаў, але, калi за ўсё заплацiў, грошай не хапiла нават на насенне, не кажучы пра нейкiя закупкi ў Дзюкэна. Я ўсё яшчэ выплачваю па закладной, а таксама нядоiмку за трыццатыя гады, i нават зямельную пазыку, якую бацька атрымаў яшчэ ў тысяча дзевяцьсот трэцiм годзе.

Рой ведаў пра гэтыя даўгi, але якi фермер не мае даўгоў. Фермерам заўсёды даводзiлася выкручвацца, плацiць, калi ёсць чым, а не - дык залазiць у даўгi, праклiнаючы высокiя адсоткi i падаткi i зямельныя банкi, якiя абдзiралi iх да нiткi. I ўсё адно ён ведаў, што Сэм не павiнен быў так збяднець; збяднець аж да таго, каб спусцiць апошнюю свiнню. За ўвесь той доўгi час, што Мак-Нэйры апрацоўвалi зямлю, не было, здаецца, выпадку, каб хто-небудзь з iх прадаваў апошнюю свiнню, i дзеля чаго: на гарбату i цукар. Такое мог зрабiць толькi чалавек, даведзены да мяжы адчаю.

- На гэтых лясных фермах аднаму яшчэ можна перабiцца, - працягваў Сэм. Можна пракармiцца тым, што дае ферма: ёсць сваё масла, малако i хлеб, але для сямейнага чалавека гэтага мала, Рой. Мала.

- А я думаў, што цэны на хлеб зараз добрыя, - сказаў Рой.

- Яны добрыя з самай вайны, але што толку, калi на ўсё iншае цэны растуць яшчэ хутчэй. Да таго ж у мяне недаспела пшанiца i няма кармоў. Усё лета зямля мокла, i палова сена згнiла.

Рой аднак не мог зразумець.

- Але, калi зямля такая цяжкая, чаму ты вясной не пасеяў гарох альбо нейкую iншую гароднiну?

- Ды не цяжкая яна, - сказаў Сэм, - а ўся забалочаная, пракiсла.

- Дык асушы яе.

- Ты ж ведаеш, толькi пярэдняе поле ўзарана як след. Усё астатняе макрэча.

- А хiба нельга было дастаць машыну? Пракапаць канавы?

- У мяне толькi дзве рукi, - сказаў Сэм. - Вось чаму табе i трэба застацца. Мы наладзiлi б асушку сядзiбнага надзела, выкарчавалi б сорак чацвёртую расчыстку, маглi б пасеяць чырвоную канюшыну, а мо

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату