- Хвiлiнку! - Жанчына, мабыць, надзявала сукенку. Напэўна, гаспадыня была не з такiх, што сустракаюць гасцей у халаце.

Адчынiўшы дзверы, яна моўчкi паглядзела на Мэгрэ.

- Камiсар Мэгрэ.

- Праходзьце.

Было вiдаць, што прыход такога госця ўсхваляваў жанчыну.

Яна была такая, якой i ўяўляў яе сабе Мэгрэ: высокая, мажная, спакойная. Акуратна прычасаныя валасы, строгая сукенка, усе гузiкi зашпiленыя.

Паркет ззяў.

- Я вам тут напэцкаю...

- Нiчога страшнага.

Абсталюнак прыкладна такi ж, што i ў доме Турэ. Амаль такiя ж забаўкi на палiчках. Фатаграфiя палiцэйскага, да рамкi прымацаваны медаль.

- Я прыйшоў пагаварыць з вамi пра пана Луi.

- Я гэтага чакала.

Яна не заплакала, хоць твар у яе быў маркотны.

- Сядайце, калi ласка.

- Дзякую. Вы былi блiзкiмi сябрамi, цi ж не так?

- Ён быў вельмi добры да мяне.

- I толькi?

- Магчыма, кахаў мяне. Ён жа нiколi не быў шчаслiвы ў сям'i.

- Ваша знаёмства пачалося з таго часу, як вы працавалi ў Капланаў?

- Што вы?.. Тады быў яшчэ жывы мой муж.

- I Турэ нават не спрабаваў зблiзiцца з вамi?

- Ён глядзеў на мяне гэтаксама ж, як i на любую iншую жанчыну з нашага аддзела.

- Значыцца, вы сустрэлiся зноў пасля закрыцця фiрмы?

- Так. Месяцаў праз восем-дзевяць пасля смерцi мужа.

- Выпадкова?

- Выпадкова. Мне прыйшлося шукаць працу - вы ж разумееце, на пенсiю ўдавы не пражывеш. Суседка пазнаёмiла мяне з дырэктарам кiнатэатра, i я ўладкавалася бiлецёркаю. Пры жыццi мужа я не працавала, хiба што кароткi час у Капланаў... Скажыце, газеты не будуць пiсаць пра мяне?

- Не. Можаце не баяцца.

- Дырэктар такi строгi, я магу страцiць месца... Дык вось, у кiнатэатры мы з панам Луi i сустрэлiся... Неяк на ранiшнiм сеансе. Ён прыйшоў на фiльм 'Вакол свету за восемдзесят дзён'... Я яго пазнала, калi паказвала, дзе сесцi. Ён таксама пазнаў мяне. Нiякай асаблiвай размовы тады памiж намi не было, але з тае пары ён стаў часта прыходзiць да нас i заўсёды на ранiшнiя сеансы. Аднаго разу прапанаваў мне схадзiць з iм у кавярню. Я згадзiлася.

- Ён тады ўжо здымаў пакой на вулiцы Ангулем?

- Думаю, здымаў.

- Ён казаў, што нiдзе не працуе?

- Не. Сказаў толькi, што ўдзень заўсёды вольны.

- I вы так i не даведалiся, чым ён займаўся?

- Не. Я нiколi б не стала ў яго пра гэта пытацца.

- А пра жонку цi дачку ён расказваў?

- Шмат.

- Што менавiта?

- Ведаеце, цяжка перадаць... Калi чалавек няшчасны ў сям'i, ён пра гэта часта загаворвае... Жонка яго праз сясцёр зневажала. У сясцёр мужы добра ўладкаваныя, бясплатны праезд усёй сям'i, пенсiя... Яны ўсе папракалi Луi за тое, што ён не iмкнецца знайсцi што-небудзь лепшае за месца кладаўшчыка...

- Куды ж вы, прабачце, хадзiлi ўдваiх?

- Амаль заўсёды ў адну i тую ж кавярню на вулiцы Сэнт-Антуан. Мы маглi гаварыць гадзiнамi.

- Вы любiце пышкi?

- Адкуль вы ведаеце?

- Я ведаю, што пан Луi купляў iх вам на вулiцы Акацый.

- Гэта было пазней, калi...

- Калi вы сталi хадзiць да яго ў пакой?

- Тады. Ён хацеў, каб я бывала там. Ён называў гэты пакой сваiм закуткам... Вельмi ганарыўся iм...

- Ён не казаў вам, чаму ён зняў гэты пакой?

- Яму хацелася мець свой кут, хоць бы на некалькi гадзiн у дзень.

- Ён купляў вам каштоўнасцi?

- Пярсцёнак, зусiм нядаўна. - Жанчына паказала пярсцёнак на руцэ. - Ён быў такi добры, такi чулы! Яму была патрэбная падтрымка. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне, але перш за ўсё я была яму сябрам, адзiным сябрам.

- А сюды ён прыходзiў?

- Нiколi. З-за кансьержкi i суседзяў. Мяне б тады ўвесь дом абгаворваў.

- Вы бачылi яго ў панядзелак?

- Мы прабылi разам прыкладна гадзiну.

- У якi час?

- Адразу пасля абеду. Я якраз хадзiла па крамах.

- А як вы сустрэлiся?

- Я назначыла яму спатканне.

- Па тэлефоне?

- Не. Я яму нiколi не званiла. Мы, калi развiтвалiся, заўсёды дамаўлялiся аб наступнай сустрэчы.

- Дык дзе ж вы сустрэлiся ў панядзелак?

- Як звычайна, у нашай кавярне. Праўда, мы сустракалiся з iм i ў кавярне на рагу Сэн-Мартэн, i ў кавярне на Вялiкiх бульварах, але рэдка.

- Ён прыйшоў своечасова?

- Ён нiколi не спазняўся. У той дзень было холадна, а ў мяне крыху балела горла, i мы вырашылi пайсцi ў кiно.

- На бульвары Бон-Нувэль?

- Вы, я бачу, многае ведаеце.

- Калi вы развiталiся?

- Каля чатырох. За паўгадзiны да смерцi.

- Ён павiнен быў з кiм-небудзь сустрэцца?

- Ён мне нiчога не сказаў.

- Ён гаварыў з вамi пра людзей, з якiмi бачыўся?

Яна пакруцiла галавою i падышла да серванта.

- Можна, я прапаную вам шклянку? Праўда, у мяне толькi вермут. Даўно стаiць - я ж не п'ю.

Мэгрэ не змог адмовiць ёй. Вермут купляў, напэўна, яшчэ сяржант, такi быў на дне бутэлькi асадак.

- Калi я прачытала ў газеце, то адразу ледзь не пабегла да вас. Мой муж часта пра вас расказваў. Я i фатаграфiю вашу часта бачыла. Так што адразу пазнала вас.

- Цi думаў ён развесцiся, каб ажанiцца з вамi?

- Ён дужа баяўся жонкi.

- А дачкi?

- Яе ён вельмi любiў. Дзеля яе ён што хочаце зрабiў бы. Але мне здаецца, яна ў чымсьцi расчаравала яго...

- Чаму вы так думаеце?

- Проста мне так здавалася. Ён часта быў сумны пасля сустрэч з ёю.

Але i сама яна была не надта вясёлая: гаварыла нейкiм вялым, манатонным голасам. Можа, яна

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату