будуць не толькi смяяцца, а аж здзекавацца над iм. Можа, ён сярод тых людзей, што без розуму i сэрца, будзе, як трава на дарозе. Бо разумнейшаму чалавеку, таму, хто больш бачыць за ўсiх, хоць прападай сярод усiх. Гэта заўсёды было i ёсць, можа, хiба пасля не будзе. Сярод усiх калi будзе адзiн гэтакi, дык няма каб у разумнейшага вучыцца, дык яшчэ, яго абсаджваючы, смяюцца, крыўдзяць, каб ён от, канешне, быў гэтакi самы без розуму i сэрца, як яны самi. Можа, я не гэтак усё гавару, як трэба, можа, нягладка цi цяжка, але я чалавек просты. Хоць i бываў шмат дзе на свеце, але мала вучоны; можна сказаць, не вучаны, а мучаны. Трэба яшчэ, каб бралi на ўвагу тое, што гэты хлапец, калi нават пад'еўшы i адзеўшыся, усё адно мучыцца сэрцам сваiм, бачачы заўсёды ў вачах сваiх, як дрыжаць губы i твар у яго мацеры, калi яе паленам забiваюць. На гэтым я канчаю. З тае самае вёскi Якуб Малькевiч.

1929

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату