Бога. Толькi ты не думай, гэта не каханне, каханне — гэта брыдота, секс, каханне прыносiць пакуты. А гэта любоў боская, яна мне прыносiць радасць!

— Мы абавязкова прыйдзем яшчэ сюды! — абняла яе Iрэна. — А цяпер пайшлi да дзеда з бабай, паглядзiм на iх дачку-законнiцу. Ты казала, што яна ў Польшчы, у манастыры? Праходзiць там iспыт, пэўны тэрмiн…

— Божа! Дазволь мне таксама стаць законнiцай! — слёзы з'явiлiся на вачах Тамаркi. - Iрэначка! — абхапiла яна дзяўчыну. — Давай з'ездзiм у Полацак, у Ефрасiннеўскi манастыр, там жа твая сяброўка, Аленка, можа, i мяне туды возьмуць, я так не хачу вяртацца да мацi! Цi, можа, у Жыровiчы возьмуць?

— Цяпер ужо там мужчынскi манастыр i семiнарыя…

— Iрэначка! — заплакала Тамарка. — Каб ты ведала, як мне не хочацца iсцi дадому!

— А мне?!.

Дзяўчаты селi ў траву, абнялiся i пачалi плакаць.

Мiкола ўзяў аркуш i пачаў пiсаць:

— Незнаёмка! Я вылеплю цябе з белага мармуру, Пастаўлю на сонечнае месца, Каб на золку вiтаць цябе, Як вiтаю ўсмешкаю сонца…

Ён не паспеў дапiсаць верш, як дзверы ў пакойчык рэзка расчынiлiся i нахабна ўварваўся невысокi мажны мужчына з лысiнай. Схапiў Мiколу загрудкi.

— Дык што гэта, га? — у твар прашыпеў ён. — Дачку маю ганьбiць надумаў?

I шпульнуў разгубленага хлопца на ложак. Калi той крыху аклямаўся, заўважыў Наташку ў сваёй дутай блакiтнай куртцы. Яна здзеклiва смяялася, гледзячы на яго.

— Ану ўставай! — зароў мужчына на Мiколу.

— Не чапай г…, смярдзець будзе! — працягнула з лянотай Наташка i плюхнулася ў крэсла. — Я табе, гад, месца ў iнтэрнаце выбiла i на працу ўладкавала! Кватэру, як аўтобуснiк-iльготнiк, хутка атрымаеш. Ды ты малiцца на мяне павiнен, смурод такi!

— Зараз жа збiрайся з Наташай у загс! — крыкнуў мужчына.

— Тата, навошта ён мне? — засмяялася Наташа. — З яго муж, як з г… куля! Мацi-адзiночцы больш iльготаў…

— Дык у вёсцы ж будуць смяяцца! — запярэчыў бацька.

— Колькi вам трэба? — спахапiўся Мiкола. — Я ўсё заплачу! Мiльён магу даць, у пазыкi залезу, толькi адчапiцеся ад мяне! Наташа, я не хачу на табе жанiцца, я не кахаю цябе! I на алiменты не падавай, прашу!

— Ай, круцiцца, як голы ў крапiве! — зарагатала яна. — Вось добрую iдэю падаў, малайчына! Значыць, у загс не пойдзем! Затое алiменты плацiць будзеш!

— Наташа! — узмалiўся ён, затым перадумаў i закрычаў: — Ану адсюль прэч, аферысты! Гэта не маё дзiця, не ад мяне!

Наташа адчынiла дзверы i паклiкала:

— Марыя Пятроўна, Алачка! Зайдзiце, калi ласка!

Калi тыя зайшлi, Мiкола пазнаў вахцёршу з Наташынага iнтэрната i яе суседку па пакоi.

— Гэта мае сведкi, — заключыла Наташа. — Але яшчэ не ўсё… Шмат хто пацвердзiць, што мы вялi сумесную гаспадарку, а ты асабiста купляў для дзiцяцi каляску!

— Шкура! — закрычаў на яе Мiкола.

— Дык ты хочаш плацiць алiменты? — Наташа падышла да яго ложка, на якiм Мiкола сядзеў, закрыўшы рукамi твар. — Калi не хочаш, то скажы… I мы табе прыдумаем нешта другое ўзамен… Муж з цябе дрэнны. Не плач, трэба ты мне, як бочка без абручоў! А вось раб з цябе б атрымаўся добры…

— Што? — не зразумеў Мiкола.

— Раб! — засмяялася Наташа. — Будзеш кожную зiму маiм бацькам дровы загатаўлiваць. А кожнае лета — сена касiць. Калi згодзен — пiшы распiску. Тады на алiменты падаваць не буду!

Мiкола задумаўся.

— Давай паперу, — махнуў рукою. — I каб духу твайго тут не было!

Напiсаў усё, што прадыктавала Наташа. Падаў ёй.

— Парадак у танкавых вайсках! — засмяялася Наташа. — Пайшлi, татка! Пайшлi, мае дарагiя сведкi! Перагаворы прайшлi на вышэйшым узроўнi.

Калi яны зачынiлi за сабою дзверы, Мiкола кiнуўся да аркуша i лiхаманкава пачаў запiсваць:

— О, незнаёмка! Анёл мой нябесны! Маё адзiнае каханне! Цябе чакаю ў сваiх песнях, Прыйдзi, анёл мой, на свiтаннi!..

Перад абедам Галю выклiкала да сябе загадчыца бiблiятэкi.

— Што-небудзь здарылася, Надзея Пракопаўна? — спалохалася Галя.

— Не, — усмiхнулася тая. — Вельмi добрая для цябе навiна. Памятаеш, ты рабiла кнiгаабзор па паэтах Польшчы i ў нас была дэлегацыя з мястэчка Ломжа. Дык вось, пан Вацлаў хацеў бы, каб ты папрацавала ў iх бiблiятэцы. Яны адкрываюць музей беларускай творчасцi. У цябе такiя цудоўныя веды пра нашых паэтаў i пiсьменнiкаў!.. I наогул, ён сказаў, што ты вельмi дзелавiтая i разумная дзяўчына. У цябе — цудоўная будучыня, згаджайся!

Галя замялася, тады прамовiла:

— Надзея Пракопаўна, я замуж выходжу ў гэтую суботу. За Альберта…

— А божа ж ты мой! — уздыхнула тая. — За гэтага плаксу? Ён тут, да цябе, Арынцы мазгi пудрыў, пра нейкую Святланку мармытаў, казаў, што з-за яе з балкона прыгаў, вешаўся… Навошта табе такi шалёны?

— У яго няшчаснае каханне, — цiха сказала Галя. — Зараз ён у мяне ў пакойчыку ў iнтэрнаце жыве, суседка мая месца ўступiла нам. Ён мяне кахае… I я яго. Першы раз не атрымалася мне замуж выйсцi за Анатоля, дык хоць цяпер выйду.

— Галя, няўжо замуж — гэта галоўнае? — пачала ўшчуваць яе загадчыца. Думай пра кар'еру спачатку, паспееш яшчэ мiсак ды каструль намыцца ды бiтай пахадзiць…

— У нас будзе добрая сям'я, — прамовiла Галя. — Прабачце, я не паеду ў Ломжу…

I выйшла з кабiнета.

Пасля працы заспяшалася па крамах, каб парадаваць чым-небудзь смачным Альберта, калi сустрэла ў чарзе Антося. Худы, з вяснушкамi на носе, ён трымаў вялiкую сумку i разлiчваўся за хлеб. Галя хуценька скiравала за iм i дагнала на вулiцы.

— Эй, поп! Прывiтанне! — засмяялася яна. — Ты што, увесь час ходзiш у касцюме навучэнца семiнарыi? Вам нельга яго здымаць?

— Я — падрызнiк, — адказаў Антось. — Ад слова «рыза», разумееш? Гэта значыць, што на першым курсе даў зарок стаць манахам. Святаром-манахам, не жанiцца. А ты, мусiць, усё замуж у чарговы раз збiраешся? — засмяяўся ён.

— Вядома! — надзьмула вусны Галя. — А Анатоль да гэтага часу сабе дурнiцу не знайшоў, якая б згадзiлася сядзець дома i чакаць яго з паходаў! Я выходжу за Альберта, у нас будзе спартовая сям'я! Будзем хадзiць у паходы, на экскурсii ездзiць. У яго няшчаснае каханне, а са мною яму будзе добра i цiкава.

— Слухай, ты хадзiла ў паход, а так i не зразумела, што азначаюць кветкi Дарыны, аб чым перасцярагае мальва? Паглядзi на iх: яны раскрытыя, чырвоныя, гараць ажно. Гэта жар плоцi — ён падобны

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату