— Я ж сказаў табе, я ранiцай люблю паспаць у выхадны! — схаваў кудлатую галаву пад коўдру Альберт. — Да таго ж, я — сава, позна засынаю, позна прачынаюся!

— А я — жаваранак! — раззлавалася Галя. — Ты мне спаць не даеш сваiм тэлевiзарам! — Яна сцiшылася i ласкава загаварыла: — Альберцiк, мы ж дамовiлiся, што ў нас будзе спартовая сям'я, каб усе зайздросцiлi, у паходы па выхадных будзем хадзiць, пайшлi!

— Iдзi адна! — буркнуў ён.

— Тады пайшлi пасля абеду на тэнiсныя корты!

— Пайшла ты прэч! — кiнуў у яе падушкай Альберт.

— Для чаго я тады замуж выходзiла? — раззлавалася Галя. — Каб на лежня глядзець па выхадных! Я, калi не замужам была, то кожныя выхадныя на экскурсii, у паходы хадзiла!

— Жраць вары! Бялiзну мый! Вось для чаго ты замуж выйшла! — агрызнуўся Альберт.

— Ты такi, як i Анатоль, — расчаравана ўздыхнула Галя. — А казаў, што калi будуць дзецi, то з iмi ў паход пойдзем…

— Калi будуць — не да гэтага будзе!

— Дык тады ж i жыць нецiкава так: у ложку валяцца, жраць…

— I сексам займацца! — зарагатаў Альберт.

— Як жывёлы! — плюнула Галя. — Вось i ўся рамантыка сямейнага жыцця!

— Ну, дык трэба было ехаць працаваць у Польшчу! Чаму не паехала? Цяпер там Арынка працуе, быўшая мая ўхажорка!

— Ты i Арынцы мазгi пудрыў сваiм каханнем да Святланкi! Усё хацеў, каб цябе шкадавалi! Ды з табою ганьба адна куды iсцi! Пайшлi да маёй цёткi, там дзецi, а ён: 'Маёй дачушцы таксама годзiк!' Казёл ты! Якой тваёй дачушцы? Я да Светкi гэтай ездзiла, ты ж, як мы iшлi ля яе iнтэрната, казаў: 'Вось тут я са Святланкай хадзiў…' Я пайшла да яе, а яна i кажа: 'Не слухай ты гэтага плаксу! Я ад мужа дзiця нарадзiла! Гэта ж ён, каб бабы шкадавалi ды частавалi!'

Альберт ускочыў з ложка i схапiў Галю за валасы.

— Сучка, навошта туды хадзiла? — закрычаў.

— А каб зразумець, што дурная была! — вырвалася Галя. — Чым бабу бяруць?! Жаль да сябе выклiкаюць, каб пашкадавала бедненькага! Вось ты i прыдумаў! А ў мяне ў iнтэрнаце асобны пакойчык, а ты ў сваiм з хлопцамi жыў! Вось i разгадала тваю задуму!

Альберт крыкнуў i зарагатаў.

— Ах ты, кудлач! — закрычала Галя. — Дамасед смярдзючы! Толькi паветра псуеш у пакойчыку, хоць бы ў туалет пайшоў смярдзець, тут табе што, канюшня? Нажрэцца i смярдзiць!

— У сваёй хаце!

— А вось гэта не хочаш? — Галя сунула яму пад нос кукiш.

— А ты калi апранацца па-людску навучышся, дурнiца? — засмяяўся Альберт. Я цябе ўжо раз пакалацiў, як з кiно iшлi, а мала! Кароткiя нагавiцы апранула, як семнаццацiгадовая! Трэба апранацца, як жанчына замужняя — у доўгае!

— Збiрай свае транты i тэлевiзар свой, i каб духу твайго тут не было! закрычала Галя. — Заўтра ў загс пойдзем на развод!

Альберт схапiў яе за валасы.

— Мiлiцыя, ратуйце! — загаласiла яна. — Дзеўкi, ратуйце!

Вырвалася i пабегла ўнiз па лесвiцы за камендантам iнтэрната.

IV

Марусi здалося, што над яе галавою з'явiлася галоўка дзiцяцi, яна паглядвала на яго знiзу ўверх. Над яе галавою, ля сцяны — жывая выява тварыка дзiцяцi! Ён жывы! Маруся абрадавалася — такая забаўная мардашка: вочкi, носiк, вусны. Яна хацела падняцца, каб разгледзець яго, але… прачнулася.

— Ну што? Бачыла сынка? — усмiхнулася ёй бабка Сашуля.

Маруся здзiвiлася: адкуль яна ўсё ведае?

— Ага, я ўсё ведаю! — загадкава адказала тая. — Ты, як да мяне толькi на кватэру стала, калi прыехала ў Вiшаньку на гэты аб'ект, то я ўжо бачыла, што ля цябе кружыцца душа дзiцяцi, хлопчыка. Дзiця само выбiрае мацi, за два месяцы да зачацця ўжо ля яе кружыцца. Ты будзеш багатая i шчаслiвая. А душа гэтая на зямлi шмат пакутавала, вось Бог i паслаў яе да цябе, каб пажыла шчаслiва другi раз. I ты сама ў тым жыццi была нешчаслiвая, пакутавала, а цяпер будзеш шчаслiвая. А аборт — вялiкi грэх, бо тая душа ля цябе кружыцца, а ты адрываеш нiткi, якiмi яна была звязана з небам i зямлёю, таму гэтыя дзецi застаюцца на астрасоме мацi i паразiтуюць, дрэннае ўсё для яе робяць, помсцяць. Вось калi ён цябе i кiне, князь гэты, то не рабi аборт!

Маруся паднялася з ложка, апранулася.

— Я сама яго кiну, — адказала яна. — Ён такi!.. Задаецца, цi што? Учора Аўдоцця прынесла мне сукенку, каб я перашыла, ён прыйшоў, калi вас не было, убачыў i як закрычыць: 'Навошта ты хамам шыеш?'

— Марусечка, — усмiхнулася баба Сашуля. — ён праўду кажа! Ты ж яго будучая жонка, так ён лiчыць. Таму не павiнна апускацца так! Аўдоцця ж тая на цябе пляткарыла. I наогул не май сябровак там, дзе жывеш! Вось паглядзi, якая ў яго сястра, Гайва гэтая! Пустая, дурнiца, у сваiм iнтэрнаце, па вучобе, жыла — усе яе сяброўкi пра яе прыгоды з хлопцамi ведалi. Як пазнаёмiцца з кiм, то сяброўкi i напляткараць. Прыехала сюды — тут завяла сябровак. Да яе такi чалавек харошы пасватаўся, а бабы тутэйшыя такога пра яе яму наплялi! Кiнуў! А цяпер яна ў сябе дома працуе, ля Нiцы недзе. Дык на працы нi з кiм не заводзiць сяброўства i там, дзе жыве, не сябруе нi з кiм, толькi так афiцыйна, ветлiва, i ўсё! Яна мае сяброўку зусiм у другiм горадзе. Вось ёй i расказвае свае прыгоды. Дык цяпер да яе пасватаўся вельмi багаты чалавек, а на працы i там, дзе яна жыве, аб ёй толькi добрыя ўражаннi. Вось i табе, Маруся, не трэба нi з кiм тут сябраваць. Лепш будзь маўклiваю, тады падумаюць, што ты ганарыстая, а ганарыстых вельмi прасты люд паважае i баiцца. Прастому чалавеку патрэбен кнут. А калi ты жонка князя ды яшчэ з iмi панiбрацтвуеш, то яны перастануць цябе паважаць, запомнi гэта. З прастымi не трэба знацца, iх не перавыхаваеш, толькi сябе зганiш!.. Абыходзь iх лепш, Марусечка!

Баба Сашуля выцерла рукi аб фартух i ўздыхнула.

— Мой бацька купец быў, - прадоўжыла яна, — ой, колькi гора нацярпеўся ад прастога люду, а ўсё ад зайздрасцi iхняй. Людзi ненавiдзяць тых, хто разумнейшы за iх, стараюцца зганiць… Едзь лепш адсюль, Марусечка, едзь туды, куды цябе клiча князь…

Дуброўскi з'явiўся пад вечар i з парога голасна выгукнуў:

— Ну што, турыстка-альпiнiстка, гатова да велпаходу? Нашы ровары чакаюць нас на мытнi. Датуль нас давязе мой сябар.

Маруся ўсмiхнулася, узяла свае рэчы, пацалавалася на развiтанне з бабуляй. Тая шапнула ёй пару слоў-наказаў i сунула ў рукi свой малiтваслоў:

— Бяры, унучачка, чую сэрцам, што нядоўга мне на гэтым свеце засталося, а табе згадзiцца… Будзеш на чужыне жыць, успомнiш мяне. Лепш на добрай чужыне, чым на зайздроснай радзiме… У вёску нiколi не вяртайся — з'ядуць ад зайздрасцi. Нiхто нiколi цябе тут не зразумее, лепш — горад, якi нi ёсць, але там культура, унучачка, iнтэлектуальнае развiццё, а тут толькi праца, моўчкi працуеш, моўчкi адпачываеш, усё бачком-маўчком. Гэта толькi для тых, у каго душа не ўзнялася да нябёсаў, чыя душа яшчэ спiць. А табе трэба ляцець, узнiмацца, больш бачыць, сустракацца з рознымi людзьмi, наведаць розныя краiны, гарады. Бывай, унучачка! Дабра табе i шчасця!..

Бабка Сашуля змахнула слязiнкi з вачэй. Вайдаш i Маруся выйшлi з хаты. Бабка паглядзела ў акно i прашаптала:

— Сустракалiся мы i ў тым жыццi, у мiнулым… У тым жыццi вы былi сябрамi, вось i цяпер знайшла душа душу… I ў тым жыццi вы былi аднаго полу. Нiшто наша цела ў параўнаннi з душою…

Iрэна са Сцяпанам перабiралi бульбу. Моўчкi, павольна.

— А ведаеш, Сцяпан, у Мексiцы ёсць раслiна, якая мяняе свой колер на працягу дня. На золку яна

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату