беспрацоўны i бомж, Бiневiч твой, казёл!

I Рэня паклала слухаўку.

Маруся Вайтовiч стаяла ў чарзе да споведзi. Малады святар не звяртаў на яе ўвагi.

— А каб лiха на вас, анцiхрысты! — старая грабла накапаны на падлогу воск. — Каб рукi адсохлi таму, хто свечкi бокам ставiць!

— Жанчына, супакойцеся! — пачала ўшчуваць яе маладая дзяўчына ў зялёным палiто. — Вы ж людзей ад царквы адбiваеце, яны iдуць да споведзi, а вы iх праклiнаеце!

— Маўчы, зараза! — крыкнула ў адказ старая. — Сама абортаў, вiдаць, кучу нарабiла, а мне ўказваеш?

Людзi запытальна паглядалi на святара, чакалi, што ён вось-вось супынiць яе. Але той з каменным тварам спавядаў вернiкаў. Падышла чарга дзяўчыны ў зялёным палiто. Яна нешта прашаптала святару, i той, абурыўшыся, гучна мовiў:

— Тое, што вы прыслалi нам пасылку, добра. Але ж маглi i прынесцi — у адным горадзе жывём. А наш стараста з хворай нагою iшоў па вашу пасылку два кiламетры на пошту.

— Прабачце, — схiлiла галаву дзяўчына, — дабром пайшло, а злом выйшла… Каюся…

— I тое, што вы прыслалi… — ушчуваючы, прадоўжыў святар, — у нас такога, мiленькая, навалам. Iншы раз мы прадаём гэта вернiкам, грошы iдуць на рамонт царквы.

Маруся, як аслупянелая, здзiўленым позiркам глядзела на святара i не разумела, дзе яна знаходзiцца. Успомнiла аповяд старых, быццам бы нехта хацеў у гэтай царкве дзiця хрысцiць, дык яму прыснiўся сон. Святая Сафiя Слуцкая, чые мошчы знаходзiлiся тут, з'явiлася ў сне таму чалавеку i сказала: 'Не хадзi туды…'

— Стаiць як пень! Iдзi! — крыкнуў нехта на Марусю, падштурхнуўшы яе да святара.

— Iмя? — запытаў той.

— А як iмя вашай служкi, якая ўвесь час абражае вернiкаў? — у тон яму адказала Маруся. — Дзе ваша павага да людзей? Гэта царква цi дом вар'ятаў?

— Не маеце права асуджаць другiх! — пачырванеў ад злосцi святар. — Самi без граху?

Маруся завярнулася i пайшла прэч. На прыступках, ля дзвярэй царквы, стаяла тая самая дзяўчына ў зялёным палiто. Прамы бялявы чубчык, вiдаць, адбелены гiдраперытам, добрыя цёмныя вочы, яскравая ўсмешка.

— Здорава ты яго! — сказала дзяўчына Марусi. — Тут заўсёды так, болей маёй нагi тут не будзе. Лепш хадзi ў царкву Марыi Магдалены, што ля Камсамольскага возера, там так спакойна, такi добры айцец Уладзiмiр! I служачыя добрыя.

— Дзякую, — шчыра адказала Маруся.

— А ты праз iх Бога не кiдай! — параiла дзяўчына. — Я раней злавалася, што мне не шанцуе, нават крыжык i iконку праз акно выкiнула, а потым зразумела, што ўсе мае беды праз грахi мае. Шчырая вера ў Бога прыйшла да мяне пасля наведвання Жыровiцкага манастыра. Там ёсць цудатворная iкона i крынiца. Я стаяла ля iконы, а да мяне быццам цяпло iшло, i такая асалода ў грудзях! Пагаварыла з Мацi Божай, папрасiла ў яе дапамогi, i сапраўды ўсё збылося. А калi нашы мары не збываюцца, значыць, так хоча Бог — яму ж лепш ведаць, што нам трэба для нашага выратавання.

— А дзе знаходзiцца Жыровiцкi манастыр? — зацiкавiлася Маруся.

— Ля Слонiма. Адтуль аўтобус, тройка, у Жыровiчы ходзiць. Праз паўгадзiны. Калi мы вызначалi маршрут нашага паходу, якi будзе летам, я папрасiла ўключыць Слонiм, каб зноў пабыць у манастыры!

— Вы турыстка? — узрадавалася Маруся. — А я так хачу заняцца турызмам! Сапраўды, спартовым!

— Ай, навошта вам спартовы турызм? У нас кiраўнiк паходу, Толiк Хвашчэўскi, займаецца прафесiйным турызмам. Ну й што з таго? Захворванне суставаў атрымаў, радыкулiт, хранiчны бранхiт. Кожны раз пасля паходу ў бальнiцу кладзецца. А ўсё роўна! Аж пакрыўдзiўся на нас, калi мы прапанавалi ў паход уключыць элементы экскурсii на аўтобусе.

— Анатоль Хвашчэўскi? — здзiвiлася Маруся. — Майстар працоўнага навучання ў ПТВ?

— Вы яго ведаеце?

— Канешне! — усмiхнулася Маруся. — Такi выдатны хлопец, дзелавiты, разумны, спартсмен!

— Гэта так, — пагадзiлася дзяўчына, — але ж занадта ўпарты. Адмовiўся весцi неспартовы паход. Цяпер нам няма дзе ўзяць палаткi.

— Гэта не праблема, — шчыра прамовiла Маруся. — Я вам дапамагу. Наш начальнiк аддзела вядзе спартовы гурток. Мы таксама выязджаем на прыроду. Ёсць палаткi, спальнiкi, астатняе. Я сёння папрашу ў яго!

— Нам трэба ўлетку…

— Зразумела! — весела адказала Маруся. — Давай знаёмiцца! Маруся Вайтовiч, iнжынер праектнага аддзела «Менскбудпраекта». Зараз я табе свой тэлефон пакiну.

I хуценька напiсала на паперцы.

— А я — Алена Акулiч, — усмiхнулася дзяўчына, паклала паперку ў кiшэню. Шчаслiва! Пабачымся!

Маруся амаль подбегам неслася па калiдоры да свайго аддзела, усё баялася нарвацца на Дуброўскага. Мiнулы раз ён моцна насварыўся на яе за спазненне.

— Ну што? — выдыхнула Маруся, заскочыўшы ў аддзел. — Не заглядваў Дуброўскi?

— Няма на каго тут яму заглядваць, — засмяялася Зоська, разглядваючы свой нос у пудранiцу i пэцкаючы пэндзлiкам пад вейкамi.

— Ён цяпер на польскiх паненак заглядваецца, — дадала Надзея Шэбан, разлiваючы ў кубкi каву. — У Гданьск паехаў на два тыднi. Можа, хоць цукерак прывязе?

— Глядзi, каб прывёз! — скрывiла вусны Зоська. — Вось у маёй сяброўкi начальнiк аддзела! Каву разам з iмi п'е, смяецца, жартуе. А наш Дуброўскi нават на навагоднiм агеньчыку мяне да танцаў не запрасiў, колькi нi маргала яму.

Зазванiў тэлефон. Надзея Шэбан падняла слухаўку.

— Маруся, цябе! — усмiхнулася ёй. — Напэўна, Анатоль твой…

Маруся з хваляваннем узяла слухаўку.

— Слухаю! — весела сказала яна. — Сцяпан? А дзе ж Анатоль? Што-небудзь здарылася? Зноў трэнiроўка… не можа пайсцi са мною ў кiно?.. Ты запрашаеш? Дзякую, Сцяпан… Я не пайду! Ну i што, што Анатоль папрасiў цябе? Няхай сабе прападаюць бiлеты! Запрасi так каго… Прабач!

Яна паклала слухаўку, i на вочы навярнулiся слёзы крыўды.

III

Мiкола мыўся пад душам пасля ранiшняга бегу, калi ў дзверы пастукалi. Закруцiўшыся ў прасцiнку, хлопец адчынiў дзверы. На парозе стаяла дзяўчына ў блакiтнай дутай куртцы, джынсах i вязанай шапачцы. У руках трымала вялiкую сумку.

— Вы да Антося? — ветлiва запытаў ён.

— Да цябе, дарагi! — цмокнула тая Мiколу ў шчаку i, адхiлiўшы з дарогi, прайшла ў пакойчык.

Кiнула, не гледзячы, убок рукавiчкi, шапку, паставiла сумку на стол. Адным махам развяла на куртцы замок i засталася ў прыгожым вязаным швэдры. Села на ложак, выцягнула ўперад ногi.

— Здымi чаботкi! — засмяялася гарэзлiва.

Мiкола, як зачараваны, паслухаўся. Але потым ускочыў, паставiў яе чаботкi ў кут i, паправiўшы на сабе прасцiнку, папытаўся:

— Ты хто такая?

— Ай, не пазнаў! — гучна засмяялася тая, адкiнуўшы назад галаву. — Наташа я, твая Наталачка! — паднялася з месца i абняла яго. Затым адхiнула i сур'ёзна дадала: — У мяне ёсць адзiн сакрэт, але я потым скажу. А цяпер, даруй мне, калi ласка, што я тады на цябе накрычала. Я закахалася i баялася, што ты мяне пакiнеш…

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×