— Трамвайшчыца… — расчаравана прысеў на ложак Мiкола.

— Не злуйся! — падмiгнула яна i расшпiлiла сумку, пачала выкладваць на стол прысмакi. — Я табе шчупака фаршыраванага зрабiла, вось пернiкаў напякла… Бутэлечка… I падарунак, трымай!

Працягнула вялiкую каробку замежнага адэкалону.

— А што сёння за свята? — скрывiў вусны Мiкола, але каробку ўзяў.

— Дзень Савецкай Армii!

— Савецкага Саюза ўжо даўно няма, тупiца!

— А ты ж яшчэ ў Савецкай Армii служыў да перабудовы.

— Мне з табою не цiкава! Аб чым нам гаварыць, трамвайшчыца? — абурыўся Мiкола i выйшаў з пакойчыка.

— Што хочаш? — агрубелым голасам спытала смуглявая старая цыганка. — На хлопца, га?

— Я ўжо была ў вас, — цiха адказала Аленка, аглядаючы цёмны пакойчык з iконамi на покуцi.

— Прынесла?

— Не змагла дастаць ягонай вопраткi, — маркотна мовiла Аленка.

— Я не пра гэта, — перабiла яе цыганка. — Грошы прынесла? Для таго, каб скарыць ягоную волю, каб прымусiць ягонае цела злiцца з тваiм, патрэбна асаблiвая малiтва… Таму i грошы вялiкiя.

Аленка моўчкi працягнула цыганцы кiпу грошай, i тая засунула iх у патаемную кiшэню недзе ў складках спаднiцы.

— Малiтву вывучыла? Распранайся!

Аленка зняла з сябе ўсю вопратку, села на каленi на рассыпаную соль. Цыганка паставiла насупраць яе свечку. Налiла ў келiх вiна i паставiла з левага боку, налiла ў другi келiх вады i паставiла з правага.

— Чытай перад iконаю, — мовiла цыганка, — i маж спачатку вiном, тады вадою…

— Благаславi мяне, Мацi-Зямля, бо я дзiця тваё! — прашаптала Аленка. Благаславёныя будзьце мае вочы, каб я ўбачыла правiльныя шляхi да цябе!

Дзяўчына намачыла пальцы ў вiне i памазала вочы. Затым намачыла пальцы вадою i правяла над павекамi.

— Благаславёны будзь мой нос, каб я пачула асалоду твайго паху! прадаўжала яна. — Благаславёны будзь мой рот, каб я змагла гаварыць пра цябе, благаславёны будзьце мае грудзi, каб у iх бiлася адданае табе сэрца, благаславёныя будзьце мае ногi, каб я змагла iсцi па дарозе, якую пакажаш ты мне. Я — дзiця тваё, i ты, мацi, дапамажы мне!

Аленка азiрнулася на цыганку: 'Што далей?'

Тая моўчкi пацiснула плячыма.

— Ты ж не прынесла ягонай вопраткi, — разважала цыганка. — З чаго я зраблю чароўныя лялькi? Вось што, апранайся i iдзi да яго проста зараз! Ён выйдзе да цябе, я ўпэўнена! Бяры яго вопратку i да мяне!

Аленка, як загiпнатызаваная, паднялася. Апрануўшыся, рашуча выйшла з хаты.

Мiкола, моцна ўзлаваны выхадкай Наташы, стаяў ля вахты. Праз акно, у водсвеце лiхтара, убачыў Аленку. Тая пазiрала ўгору, на вокны, i варушыла вуснамi. Ён выйшаў на парог i паклiкаў яе:

— Эй, на каго ты там молiшся?

— Я вокны лiчу… Дзе тваё акно, вызначаю, — наiўна адказала тая з дзiцячай радасцю ў голасе i падышла да яго.

— Як добра, што ты прыйшла! — шчыра ўзрадаваўся Мiкола i падумаў, што з дапамогай гэтай дзiвачкi, якая штовечар тырчыць пад ягонымi вокнамi, ён выжыве Наташу. — Я ўжо па табе засумаваў! Чаму не прыходзiла?

Ён абняў Аленку i заўважыў, што палiто знiзу крыху парванае i зашытае. 'Што, ёй бацькi не дапамагаюць?' — здзiвiўся.

— Я раней прыходзiла, — усмiхнулася Аленка, ледзь паспяваючы за iм. — Але вас з Антосем увесь час дома няма, дзе вы ходзiце?

— Басейн, вячэрняя прабежка, трэнiроўкi, — уздыхнуў Мiкола, — вось i няма часу з дзяўчатамi бавiцца…

Яны падышлi да вахты.

— Гэта са мною! — падмiргнуў Мiкола старэнькаму дзядку-вахцёру i шапнуў Аленцы на вуха: 'Дакументы не здавай! Застанешся…' i пацалаваў дзяўчыну ў шчаку. Аленка была на сёмым небе ад шчасця. Яна з такiм замiлаваннем глядзела на Мiколу, калi яны падымалiся на лiфце на ягоны паверх!

Але як збянтэжылася Аленка, калi ўбачыла ў пакоi ў Мiколы другую дзяўчыну! Тая выкладвала з сумкi прысмакi…

— Знаёмся, Наташа, — мовiў Мiкола, нахабна гледзячы ў твар прыгожанькай дзяўчыне, — гэта Аленка, мая нявеста!

Наташа хмыкнула, скрывiўшы пухленькiя вусны, але да Аленкi падышла i нечакана пацалавала яе ў шчаку.

Мiкола зняў са сцяны гiтару, прапанаваў Аленцы садзiцца на ягоны ложак i сеў побач.

— Песня для цябе, мiлая! — усмiхнуўся Аленцы.

Аленка пачырванела ад нечаканай радасцi.

Не утешайте меня, мне слова не нужны, Мне б отыскать тот ручей у янтарной сосны, Вдруг сквозь туман там краснеет кусочек огня, Вдруг у огня ожидают, представьте, меня!

Мiкола спяваў песню Юрыя Вiзбара:

Милая моя, солнышко лесное…

— Где, в каких краях, встретишься со мною? — падхапiла Наташа прыпеў i запрасiла ўсiх да стала.

Аленка з удзячнасцю пахвалiла кулiнарныя здольнасцi Наташы.

— А вось Мiкола называе мяне дурнiцаю, — паскардзiлася Наташа. — Паўплывай на яго, Аленачка!

— Абавязкова! — усмiхнулася тая.

Мiкола зарагатаў, адхiнуўшыся на спiнку крэсла.

— Паслухай, Мiкола! — загарэлiся вочы ў Аленкi. — Я дапамагу табе знайсцi палаткi ў паход! Мая знаёмая возьме iх у сябе на працы. Спадзяюся, што ты возьмеш i мяне ў паход за такую паслугу?

— Вядома, вазьму, Аленачка! — абняў той дзяўчыну. — I нават у загс! Заўтра прынясi свае паданнi — чытаць будзем!

— Яны ў мяне тут! — ускочыла з-за стала Аленка, хуценька выцягнула з кiшэнi лiсты. — Пачытаць?

— Давай я! — забраў лiсты Мiкола i пачаў чытаць.

…Жыла Дарына з каханым на беразе Чорнага мора. Але словы яго чароўныя больш не вабiлi яе, i тварам яго прыгожым перастала любавацца яна. Блукалi яны з месца на месца, часта сварылiся, бо муж яе не мог знайсцi сабе справы i нiчога не ўмеў рабiць. Уцякла яна ад яго i трапiла да старой вядзьмаркi. Стала жыць у яе ды вядзьмарству вучыцца. I не было ў яе сiлы i грошай вярнуцца да роднай зямлi. Сумавала Дарына па Бацькаўшчыне, як сон, успамiнала сваё дзяцiнства.

I пачула яна аднойчы, што ў мясцiны гэтыя прыехаў князь Вiтаўт са сваёю дружынай. Пабегла яна, каб паглядзець на яго. Дазналася, што ў князя не зажывае рана ад даўняй бiтвы, i папрасiла, каб дазволiлi ёй вылечыць яго. Згадзiўся князь, дапусцiў да сябе маладую вядзьмарку. Лячыла яна яго. Але падалося яму,

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×