дастаў люльку.

— Перш я адкажу на другое пытанне, — сказаў ён. — Але ж зірніце! Што за цудоўнае месца для дымных кольцаў!

I на самай справе ад яго доўгі час нічога больш не пачулі. Ён пускаў кольцы скакаць вакол калон, складаў з іх самыя разнастайныя фігуры, надаваў колеры, а потым прымушаў ганяцца адно за адным ды выскакваць праз дзірку ў даху. Напэўна, надта дзівосна выглядалі яны, выскокваючы цугам у паветра: зялёныя, блакітныя, чырвоныя, серабрыста-шэрыя, жоўтыя, белыя, вялікія, маленькія. Меншыя праскоквалі праз большыя, счапляліся ў васьмёркі ды плылі далёка, быццам птушыная зграя.

— Я прасачыў за мядзведжымі слядамі, — сказаў нарэшце чараўнік. — Напэўна, сённяшняй ноччу тут адбылося чарговае мядзведжае зборышча. Наўрад ці тое былі розныя ўвасабленні Беарна — мядзведзяў было шмат, самых разнастайных памераў ды колеру. Я б сказаў, былі і маленькія, і вялізныя, і звычайныя, і гіганцкай велічыні пачвары, і ўсе скакалі ды танчылі ў цемры амаль да раніцы. Прыйшлі яны адусюль — акрамя Захаду, з напрамку Туманных Гор. У той бок вёў толькі адзін шэраг слядоў — і не сюды, а адсюль. Я прасачыў іх да Карока. Там яны зніклі ў рацэ, але за скалой ддя мяне было надта глыбока, а плынь была надта моцная, і я перайсці не здолеў. Калі вы памятаеце, з гэтага боку да скалы трапіць няцяжка, але зг таго боку раку сціснулі каменныя адхоны, яна бурлівая ды недарэчная. Давялося прайсці некалькі міляў, пакуль натрапіў на дастаткова шырокае ды мелкае месца, дзе можна было плысці ды пераходзіць уброд. А потым вярнуўся да скалы. Аднак было ўжо даволі позна, і далёка сляды прасачыць я не паспеў. Адно што накіраваліся яны да сасновага лесу на ўсходнім схіле Туманных Гор, дзе мы дзве ночы таму мелі такую прыемную вечарынку з Варгамі.

— Ну вось, я і на першае вашае пытанне адказаў, — скончыў Гэндальф і змоўк.

Більба здалося, што ён зразумеў чараўніка.

— А што ж мы будзем рабіць, — закрычаў ён, — калі сюды з'явяцца гобліны з Варгамі? Усіх нас зловяць ды заб'юць! Я думаў, Беарн вораг ім.

— Ён і насамрэч вораг! Не будзь дурнем. Лепш ідзі спаць, а тое, здаецца, думкі твае ўжо ўсе пазасыналі.

Хобіт адчуў сябе ніякавата і (усё роўна рабіць не было чаго) сапраўды вырашыў класціся спаць. Пакуль гаомы спявалі, бедны Більба заснуў, усё думаючы ды гадаючы пра Беарна. Не дзіва, што ён усю ноч сніў сотню чорных мядзведзяў, якія павольна і цяжка танчылі ў месяцовым святле на двары. Потым прачнуўся, як і мінулай ноччу, і пачуў таюе ж рыканне ды драпаше.

Наступнай раніцай іх усіх пабудзіў Беарн.

— А, дык вы ўсё яшчэ тут, — сказаў ён, падхапіў хобіта ды засмяяўся. — Што, не зжэрлі цябе гобліны ці злыя мядзведзі? I самым нахабным чынам тыцнуў пальцам у Більбава пузіка.

— Наш маленькі трусік зноў зрабіўся прыемны й тоўсценькі на мёдзе ды булках! — рагатнуў ён. — Ну што, яшчэ трошкі?

Так што ўся кампанія адправілася снедаць разам з ім. Беарн быў вясёлы незвычайна, відавочна, у настроі самым лепшым, усе ад ягоных гісторый са смеху толькі што не каталіся. Дзе ён быў і чаму цяпер такі добры да іх, цікавіцца не давялося — сам паведаміў. Ён быў за ракой, у гарах (з гэтага ясна, што пада- рожнічаць ён мог вельмі хутка — ва ўсялякім выпадку, у мядзведжым абліччы). Пабываў Беарн на спаленай ваўчынай паляне і зразумеў, што гэтая частка Гэндальфавага апавядання праўдзівая. I больш — ён злавіў у лесе падпаленага ваўка з гоблінам. Ад іх і пра навіны даведаўся: гоблінскія патрулі разам з Варгамі яшчэ шнарылі паўсюль, палюючы на гномаў. Гобліны з Варгамі былі неверагодна раззлаваныя забойствам Вярхоўнага Гобліна ды падпаленьш носам ваўчынага правадыра, а разам з тым гібелі ў чароўным полымі мноства ягоных галоўных прыспешнікаў. Гоблін з Варгам распавялі Беарну толькі пра гэта, але ж той здагадаўся, што горшае ліха недзе непадалёк — збіраецца ўсё гоблінскае войска разам з саюзнікамі-ваўкамі, каб прайсці з агнём і мячом па зямлі каля гор, знайсці гномаў ды адпомсціць тым, хто гномам дапамагаў і даваў прытулак.

— Добрую вы распавялі гісторыю, — сказаў Беарн. — Але зараз, калі ведаю, што яна праўдзівая, яна падабаецца мне яшчэ больш. Даруйце мне маю падазронасць. Калі б вы жылі на краі Ліхалесся, вы б не давяралі словам тых, каго не ведаеце, як брата ці нават лепш. А я ж, як толькі вызнаў, паспяшаў што моцы дадому, каб даведацца, ці жывыя вы і здаровыя. I каб прапанаваць усю магчымую дапамогу. Цяпер я буду лепей думаць пра гномаў. Ну і справы! Забілі самога Вярхоўнага Гобліна, самога Вярхоўнага Гобліна!

Ён аж засмяяўся ад задавальнення.

— А што ж вы зрабілі з гоблінам ды Варгам? — раптам спытаў Більба.

— А пойдзем, зірнем! — сказаў Беарн, і усе пакрочылі следам за ім за дом.

Гоблінская галава тырчала на жэрдцы за брамай, а побач на дрэве вісела прыбітая Варгава скура. Беарна лепш было не мець у ворагах. Але ж цяпер ён быў сябрам, і таму Гэндальф вырашыў, што будзе разумным распавесці яму ўсё пра падарожжа, і забяспечыць сабе найбольшую магчымую дапамогу.

I вось што паабяцаў Беарн. Перш за ўсё, поні для кожнага і каня для Гэндальфа, каб даехаць да лесу. А на поні — наўючыць мяхі з ежай, якой пры разумным карыстанні павінна хапіць на некалькі тыдняў. I даволі лёгкай ежы: мукі, арэхаў, добра закры-тых скрыняў з сушанай садавінай, гліняных гарлачыкаў з мёдам і асаблівых, двойчы прапечаных булачак, якія доўгі час не псуюцца і надта пажыўныя. Нават луста такога хлеба дазваляла ісці або працаваць доўгі час, а спосаб прыгатавання іх быў таямніцай Беарна. У склад булачак уваходзіў мёд, як і ў большую частку Беарнавай ежы. Яны былі вельмі смачныя, хоць пасля іх і хацелася піць. Вады, аднак, пакуль што несці з сабой не было патрэбы — да лесу можна было натрапіць на шмат рачулак ды ручаінак.

— Шлях праз Ліхалессе цёмны, цяжкі ды вусцішны, — казаў гномам Беарн. — Там цяжка знайсці ваду і ежу. Арэхі яшчэ не выспелі (хоць, магчыма, выспеюць і пападаюць, пакуль дабярэцеся да другога краю леса), і амаль што ўсе гарэхі там не прыдатныя для ежы, а звяры там усе незвычайныя, жахлівыя ды недарэчныя. Я дам вам скураныя мяхі для вады і лукі са стрэламі. Аднак жа сумняюся, што вы знойдзеце там нешта цалкам і адразу прыдатнае для ежы ці піцця. Яшчэ: якраз на вашай дарозе ёсць чорная і хуткая рака. 3 яе нелыа піць, і дакранацца да вады нельга! Я чуў, што вада тая моцна зачараваная, нясе санлівасць ды страту памяці. Таксама ў паўцемры тых мясцінаў надта цяжка падстрэліць што-небудзь для ежы, калі заўсёды трымацца сцежкі. Авось сыходзіць са сцежкі НЕЛЬГА Ў АНІЯКІМ ВЫПАДКУ!

— Вось і ўсё, што я магу вам парадзіць. У лесе я дапамагчы вам не здольны. Усё залежыць ад вашай мужнасці і поспеху. Ежы вам павінна хапіць. Калі падыдзеце да краю лесу, калі ласка, выпраўце назад маіх поні. Жадаю вам падарожыць хутка, а мой дом заўсёды застанецца адчыненым для вас — калі толькі здарыцца, што ваш шлях дахаты будзе пралягаць побач.

Зразумела, гномы падзякавалі яму, адвесілі мноства паклонаў, памахалі капелюшамі і безліч разоў сказалі: «Да вашых паслуг, о Гаспадар драўляных залаў». Але ж пасля змрачнаватых Беар-навых словаў настрой гномаў сапсаваўся, і яны адчулі сваё падарожжа значна цяжэйшым, чым лічылі спачатку. Да таго ў канцы вандроўкі, нават калі паспяхова мінеш усе небяспекі, чакае цмок.

Усю раніцу кампанія рыхтавалася да ад'езду. Хутка пасля поўдня яны апошні раз паснедалі разам з Беарнам, потым паселі на пазычаных поні і, шмат разоў сказаўшы «да пабачэння», выехалі з ягонай брамы.

Мінуўшы высокую агароджу Беарнавай сядзібы, яны павярнулі на поўнач, а праз нейкі час — да заходняй поўначы. Як і параіў Беарн, яны паехалі не да галоўнай дарогі праз лес, якая ішла на поўдзень ад ягонай зямлі. На шляху ў той бок яны б напаткалі горную раку, якая, у сваю чаргу, улівалася ў вялікую раку за некалькі міляў на поўдзень ад Карока. Брод там быў гаыбокі і недарэчны, цераз яго кампанія разам з поні і пакункамі магла б не перабрацца. Там і праходзіла сцежка да лесу, да пачатку старой дарогі праз лес. Але Беарн папярэдзіў, што гэтай дарогай часцяком карыстаюцца гобліны, а сама дарога, як ён чуў, каля ўсходняга краю парослая і зусім занядбаная, вядзе да непраходных балотаў ды багнаў, дзе і губляецца. Дый выводзіла яна з лесу далёка на поўдзень ад Са-мотнай Гары, ім бы давялося доўга і цяжка вандраваць блізка краю лесу. На поўнач ад Карока Ліхалессе падыходзіла бліжэй да даліны Вялікай Ракі. Хоць і горы адтуль былі бліжэй, Беарн парадзіў ісці менавіта гэтым шляхам, бо за колькі дзён язды ад Карока пачыналася малавядомая сцежка праз Ліхалессе, якая выводзіла амаль што непасрэдна да Самотнай Гары.

— Гобліны, — сказаў Беарн, — не адважацца пераправіцца праз Вялікую Раку за сотню міляў на поўнач ад Карока і да майго дома не падыдуць (ён добра абаронены па начах!), але я б на вашым месцы паспяшаўся. Калі яны сабраліся ў хуткім часе зрабіць набег, то пяройдуць раку на поўдзень адсюль ды

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату