— Так, найкаштоўнейшая яна і сапраўды незвычайная, — сказаў цмок, супраць усялякага сэнсу задаволены. Не ведаў ён, што хобіт заўважыў ягоны дзівосны набрушнік яшчэ падчас першага візіту, і па прычынах надта асабістых з нецярплівасцю чакаў, пакуль выпадзе шанец зірнуць лепш. Цмок перакаціўся з боку на бок.

— Зірні! Ну што ты на гэта скажаш!

— Асляпляльна! Цудоўна! Неверагодная прыгажосць! Даска-нала! — з захапленнем выгукнуў Більба, але ж пра сябе дадаў: «Стары дурань! I не ведаеш, што ў цябе на грудзях пад леваю лапай голае цела вытыркаецца, нібы слімак з ракаўкі!

Ну, пасля такога відовішча адзінай ягонай мэтай было вы-правіцца па сваіх справах.

— Ну, я больш не адважваюся затрымліваць Вашмосць ці пазбаўляць вас найпатрэбнага адпачьшку. Здаецца мне, даволі цяжкаватая справа поні лавіць. А тым больш узломшчыкаў, — дадаў хобіт на развітанне, калі праслізнуў у тунель ды панёсся ўверх.

Лепш бы яму было прамаўчаць, бо цмок выдзьмуў жудаснае полымя наўздагон, і хоць хобіт бег вельмі спрытна, не паспеў уцячы дастаткова далёка, як страшэнная цмокава галава пры-ціснулася ва ўваход у тунель. Пашанцавала яшчэ, што галава цалкам не пралезла, але ж з ноздраў вылецела столькі полымя ды пары, што ледзь не спапялілі беднага хобіта. Більба захістаўся і пакульгаў наверх, ледзь не аслеплы, дашчэнту перапалоханы, абпалены. Надта ўжо яму спадабалася ўласная вынаходлівасць ды разважлівасць падчас гутаркі з цмокам, толькі апошняя памылка болем апёкаў вярнула яго да рэчаіснасці.

— Ніколі не смейся з жывога цмока, дурань Більба! — сказаў ён сабе, і тое зрабілася ягонай улюбёнай прымаўкай, а потым і агульнай. «Не скончылася яшчэ мая прыгода», — дадаў ён, і гэтае таксама было вельмі падобна да праўды.

Дзень хіліўся да вечара, калі зноў хобіт крочыў вонкі з тунеля, захістаўся ды самлеў проста на «ганку». Гномы вярнулі яго да прытомнасці, апрацавалі ягоныя апёкі, як маглі, але шмат часу прайшло перш, чым валасы зноў выраслі на патыліцы ды пятках хобіта. Бо іх спаліла, ушчэнт спапяліла да самай скуры. Усе наўзахапкі намагаліся развесяліць хобіта ды вярнуць яму нар-мальны настрой, бо жадалі пачуць, што здарылася, чаму цмок гэтак лютаваў і як Більба ўцёк.

Але ж хобіт быў надта занепакоены ды адчуваў сябе дрэнна, таму доўгі час нічога з яго выцягнуць не здолелі. Абдумаўшы ўсё зноўку, ён шкадаваў, што распавёў цмоку некаторыя рэчы, і паўтараць іх не спяшаўся. Стары дрозд сядзеў непадалёк на скале, схіліўшы галаву на бок і, здавалася, уважліва слухаў, пра што гаворка. А Більбаў настрой, безумоўна, сапсаваўся звыш усялякай меры, таму што (уявіце толькі сабе!) ён схапіў камень ды шпурнуў у птушку. Тая адляцела ўбок і зноў вярнулася на сваё месца.

— Каб яго! — сказаў Більба змрочна. — Бачу, ён слухае, і погляд мне ягоны зусім не падабаецца.

— Пакінь яго ў спакоі! — сказаў Торын. — Дразды — птушкі добрыя і заўсёды ставіліся да нас добра. А гэты — вельмі стары дрозд, магчыма, апошні нашчадак старажытнай пароды, якая звычайна жыла тут; мой бацька з дзедам прыручылі іх. Дразды тыя былі чароўным і даўгавечным племем, і, магчыма, гэты жывы яшчэ з тых часоў — дзве ці болей соцень гадоў таму. Людзі з Дэйла неяк навучыліся разумець іх мову і выкарыстоўвалі іх у якасці пасланцаў да людзей з Возера і нават далей.

— Ну, для людзей з Доўгага Возера ў яго будуць навіны, калі ён па іх прыляцеў, — сказаў Більба. — Хоць і не думаю, што там засталося шмат людзей, якія б цікавіліся мовай драздоў.

— Што ж здарылася? — закрычалі гномы. — Хутчэй, рас-павядай хутчэй!

Більба і распавёў пра ўсё, што здолеў успомніць, ды сазнаўся, што дрэннае падазрэнне мае наконт выніку сваіх словаў. Бо цмок шмат пра што здагадаўся з ягоных загадак, а таксама праз лагер і поні.

— Упэўнены, ён ведае, што з'явіліся мы з Азёрнага Гораду і карысталіся дапамогай адтуль. I ёсць у мяне жудаснае прад-чуванне, што наступны ягоны рух будзе менавіта ў тым напрамку. Не трэба, зусім не трэба было казаць пра вершніка на бочках, бо нават і сляпы трусік у гэтых мясцінах, пачуўшы пра бочкі, падумае пра Азёрны Горад.

— Ну, цяпер ужо нічога не зробіш. Дый цяжка не памыліцца, калі размаўляеш з цмокам, гэтак я чуў, — сказаў Балін, жадаючы супакоіЦь хобіта. — Мне здаецца, ты вельмі добра правёў раз-мову. У любым выпадку, даведаўся вельмі шмат карыснага і назад вярнуўся жывы. А гэта якраз тое, чым не кожны можа пахваліцца пасля гутаркі.з цмокавым племем. Гэта ж проста цуд, што вы даведаліся пра дзірку ў дыямантавай камізэльцы старога гада.

Так гутарка змяніла напрамак, і ўсе пачалі абмяркоўваць розныя спосабы забойства цмокаў:,гістарычныя, міфічныя і ўвогуле сумнеўныя, розныя тыпы ўдараў, цясаў і падколаў, хітрыкі, манеўры, стратэгіі і прыёмы, пры дапамозе якіх тыя забойствы здзяйсняліся. Усе пагадзіліся на тым, што сонным цмока не так лёгка застаць, як здавалася, і спроба пырнуць ці падкалоць цмока нават у сне з большай верагоднасцю скончыцца катастрофай, чым дзёрзкая атака з фронту. I ўвесь час, пакуль размаўлялі, дрозд уважліва слухаў, а калі надышла цемра і паказаліся зоркі, ціха расправіў крылы ды паляцеў. I ўвесь час, пакуль гутарылі, а цені падаўжаліся, Більба рабіўся ўсё больш і болыіі неспакойны, і падазрэнні ягоныя раслі і ўзмацняліся.

У рэшце рэшт, ён перапыніў гномаў:

— Я ўпэўнены, сядзець тут вельмі небяспечна І зусім бессэнсоўна. Цмок спаліў усю прыемную зеляшну, і ўвогуле, надышла ноч, цёмная і халодная. Нутром чую, Драк зноў сюды з 'явіцца. Ён ведае, якім чынам я трапіў да ягонага логава, і можаце мне верыць — ён здагадаўся, дзе другі канец тунеля. Ён гэты схіл у пясок разнясе, каб пазбавіцца ад нечаканых візітаў з нашага боку. А калі разнясе разам з намі, будзе асабліва задаволены.

— Надта вы змрочны, спадар Торбінс! — сказаў Торын. — Чаму ў такім выпадку Драк не заваліў ніжняга канеца тунелю, калі так імкнецца не пусціць нас да сябе? А калі б заваліў, мы пачулі б.

— Не ведаю, не ведаю. Спачатку ён, верагодна, жадаў мяне зноў звабіць, а цяпер, магчыма, чакае вынікаў сённяшняга начнога палявання. А можа, не пажадаў псаваць сваю спальню. Давайце не будзем спрачацца! Кожную хвіліну Драк можа з'явіц-ца, адзіная наша надзея — зайсці як мага далей у тунель ды за-чыніць дзверы.

Так ён адчайна прамаўляў, што нарэшце гномы паслухалі, хоць і не спяшаліся зачыніць дзверы. Зачыніць проста, а хто ведае, ці адамкнеш ізноў? Апынуцца ж у месцы, адзіны выхад з якога ляжыць праз логава цмока — такое нікому асабліва не падабалася. I так ціхутка было навокал, і ў тунелі, і юнкі. Таму доўп час гномы сядзелі непадалёк ад напалову адчыненых дзвярэй ды гутарылі.

Размова павярнулася да агідных цмокавых словаў пра гномаў. Більба жадаў бы ніколі Іх не чуць альбо паверыць цяпер цалкам і беспаваротна ў гномаву сумленнасць. Нібы не думалі зусім гномы пра тое, што здарыцца пасля здабычы скарбаў.

— Ведалі мы, што адчайная будзе авантура, і зараз ведаем, і, здаецца мне, шмат часу будзе для разважанняў, калі яна скончыцца паспяхова. Што датычыцца вашай часткі, шаноўны спадар Торбінс, буцзьце ўпэўненыя ў нашай невыказнай удзячнасці і ў тым, што самі выбераце сваю долю, як толькі будзе з чаго выбіраць. Шкада, што вы так клапоціцеся наконт транспарту. Зразумела, праблемаў дастаткова, — тутэйшыя землі не зрабіліся менш дзікія ды запустэчаныя з ходам часу, хутчэй наадварот. Але ж мы зробім для вас, што здолеем, і прымем на сябе адпаведную частку расходаў па перавозцы. Верыць нам ці не — тое справа ваша!

3 таго гаворка звярнулася да саміх скарбаў і да тых рэчаў, што Торын з Балінам памяталі. Пацікавіліся яны: можа, ляжаць тыя рэчы непашкоджаныя ў пячоры? Дзіды, якія зрабілі для войскаў вялікага караля Бладарціна (ён даўно памёр), кожнае з тройчы пракаваным канчаром і з дрэўем, упрыгожаным вітым золатам, але ж іх так і не даставілі і плату не атрымалі. Тарчы для даўно загінулых магутных ваяроў. Вялікі залаты куфель Трора, які магчыма было ўзняць толькі дзвюма рукамі, упрыго-жаны птушкамі з вачыма — каштоўнымі каменьчыкамі і кветкамі з самацветнымі пялёсткамі. Пазалочаныя, пасярэбраныя, непрабі-вальныя кальчужныя камізэлькі. Каралі Гірыёна, уладара Дэйла, зробленыя з пяці сотняў зялёных, нібы вясновая трава, смарагдаў. Каралі тыя аддаў Гірыён за браню для старэншага сына, за кальчугу надзвычайнага гномскага вырабу, падобную да яе цяжка было адшукаць, бо выкаваная яна была з чыстага срэбра і ўтрая мацнейшая за найлепшую сталь. Але ж найбольш дзіўным і дзівосным быў вялікі белы адамант, які знайшлі глыбока пад каранямі Гары — Сэрца Гары, Аркенстон Трэйна.

— Аркенстон! Аркенстон! — мармытаў Торын у цемры, напалову сонны, абапёршыся падбародкам на калені. — Ён падобны да шара з тысяччу гранямі, ён ззяе срэбрам ад вогніш-ча, вадой на сонцы, снегам пад зорамі, расой пад месяцам!

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату