ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падае'ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» – «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці». – «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два». – «Ён раждзён без мяне».
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго». Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» – «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті…» І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков».
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць, швагер!» – «Благадару, швагер! – гаворыць Пакацігарошак. – Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен лі ты, швагер, у мяне?» – «Даволен, не даволен – калі больше няма!» – «Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?» – «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!» Ён гаворыць: «Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так – будзеш там, гдзе і браты!» – «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!» – сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў[24] сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі[25] паляцела, а як дмухнуў[26] – попел стаў, аж не было! «Ну што? Я сваё дзело споўніў!» – «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я падзержу, – папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». – «Ну, – гаворыць змей, – на' табе руку». І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», – гаворыць змей, і як дмухнуў – зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў – зрабіў сярэбраны ток.
І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей – ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў – ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз – ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз – так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» – «Шчэ ні очень патамілісь, – каже Пакацігарошак, – я з паходу, да і то не ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» Пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў». – «Астаў мне сколькі-нябуць жызні, – просіць яго змей, – і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна». – «Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым[27] плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?» – гаворыць Пакацігарошак. – «Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.
І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном[28] шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук[29] з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за на'гу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць: «Хто ў том тулобіще есць – акажысь!» – «Я, Пакацігарошак». Крук яму гаворыць: «Што ты ад мяне жалаеш?» – «Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць – усе пагібніце».
Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам. «Я цяпер увераю[30], ці верная то вада?» Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло[31]; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў – сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры. «Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому». І пашлі яны ўсе ўчатвяром.
Вод браты, войшо'ўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу. «Браццы, што вы робіце нада мною?» – «Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе». Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць: «Ізвольце вам дроў!» – «Ідзі, сынок, ў хату».
Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць[32]; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!»
Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара. «Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?» А Пакацігарошак спрашывая ў яго: «Хто ты есць такой?» Ён яму атвечая: «Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара». – «Ці хочэш быці маім таварыщам?» – гаворыць Пакацігарошак. А ён: «Можна, хачу табе служыць». І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб. «Здрастуйце, браццы!» – «Здаров!»[33] – «Какіе вы людзі есць?» – спрашывая Вернідуб. «Пакацігарошак і Вернігара». – «Куды ж вы ідзеце?» – «Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць». – «Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?» – «Можна!» – гаворыць Пакацігарошак.
І прыходзяць яны ў горад являюцца цару. «Какіе вы людзі есць?» – «Мы сільнамагущы багатыры». – «Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся[34] змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!» – «На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?» Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў[35] защабетау, а хорт[36] заскімліў[37]. Ён коня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, – гаворыць, – выхадзі, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». Гаворыць Пакацігарошак: «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца». І началі яны стражацсь[38]: Пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх[39] зме'ю па галаве. Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць: «Ну, браццы, толькі Пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!» Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі[40] паследніе голавы, каня змеінага ўзялі ў стайню[41], сокала' ў клетку, а хорта ў псарню; а Пакацігарошак узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а тулобіще скацілі ў огненную рэку.
Прыходзяць яны к цару, і Пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной праўды. Цар іх благадарыць: «Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно». І з радосці ударіў ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў. Вод яны хадзілі паўсюду, пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.
Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад каліновы мост, на огненную рэку, і ўдруг падходзіць