танцаваць. А што было найбольш дзiўным, дык гэта ўменне адказваць кiўкамi галавы на пытаннi — у выпадку майго жадання нагiнаючы галаву наперад i ў адваротным выпадку адкiдаючы яе назад. Калi мне хацелася пiць, дык я глядзеў на падчашага i падмiргваў яму то адным, то другiм вокам.

Зразумела, што навучыцца ўсяму гэтаму было мне зусiм не цяжка, каб нават мне нiхто i не паказваў. Аднак я баяўся, што калi б без настаўнiка пачаў засвойваць чалавечыя звычкi, дык большасць маiх учынкаў маглi б палiчыць благiм прадвесцем i, пасекшы мяне на кавалкi, як якое-небудзь страшыдла, выкiнуць каршунам на спажыву.

Навокал пайшла пагалоска пра мае дзiвосныя здольнасцi, i гэта прынесла гонар i славу майму гаспадару. Пра яго казалi, што ён уладальнiк такога асла, якi з iм разам есць, якi ўмее дужацца, танцаваць i разумее людскую мову, адказваючы на яе адпаведнымi знакамi.

18. Хоць цяпер трэба мне сказаць тое, што павiнен быў зрабiць напачатку, хто быў мой гаспадар i адкуль родам. Зваўся ён Тыяз i паходзiў з Карынфа, сталiцы Ахайскай правiнцыi. Згодна свайму паходжанню i высокаму становiшчу ён пераходзiў ад пасады да пасады i нарэшце атрымаў на пяцiгоддзе магiстратуру. Каб годна прыняць такую важную пасаду, ён паабяцаў наладзiць трохдзённыя гладыятарскiя змаганнi i шырока паказаць сваю шчодрасць.

Клапоцячыся аб сваёй славе i папулярнасцi, ён падаўся ў Фесалiю закупiць найлепшых звяроў i знакамiтых гладыятараў.

Выбраўшы ўсё на свой густ, накiраваўся ў зваротнае падарожжа. Аднак ён не захацеў карыстацца нi сваiмi багатымi каляснiцамi, нi прыгожымi адкрытымi i закрытымi павозкамi, што пустыя цягнулiся ў канцы абозу, не захацеў нават ехаць на фесалiйскiх скакунах i на iншых сваiх верхавых конях, гальскiх жарабцах, патомства якiх цэнiцца вельмi высока. Упрыгожыўшы мяне залатымi фалерамi, каляровым чапраком, пурпурнай папонай, сярэбранай вуздэчкай, вышытай падпругай i галасiстымi званочкамi, сеў на мяне. Едучы, ён ласкава прыгаворваў, што найбольшую прыемнасць прыносiць яму тая акалiчнасць, што я магу яго везцi i дзялiць з iм застолле.

19. Калi, закончыўшы, часткова па сушы, часткова па моры, сваё падарожжа, мы прыбылi ў Карынф, дык натоўпы гараджан пачалi збiрацца, як мне здалося, не столькi дзеля таго, каб ушанаваць Тыяза, колькi з жадання падзiвiцца на мяне.

Дзеля таго, што аж сюды дайшла пагалоска пра мяне, я аказаўся для свайго наглядчыка крынiцай немалога даходу. Ён, як заўважыў, што шмат людзей вельмi хоча падзiвiцца на мае штукi, запёр дзверы i пачаў упускаць iх па адным за грошы, заграбаючы штодня немалую суму.

Здарылася так, што ў натоўпе зацiкаўленых была адна знакамiтая матрона. Заплацiўшы, як i iншыя, за ўваход i налюбаваўшыся рознымi маiмi штукарствамi, яна паступова перайшла ад здзiўлення да незвычайнай пажадлiвасцi i, не знаходзячы супакаення сваёй неразумнай немачы, горача пажадала маiх абдымкаў, як аслiная Пасiфея. За значную ўзнагароду яна згаварылася з маiм вартаўнiком i атрымала дазвол правесцi са мной адну ноч. Ён згадзiўся, думаючы не пра тое, якую прыемнасць можа яна ад мяне атрымаць, а пра сваю карысць.

20. Папалуднаваўшы, мы перайшлi з гаспадарскай сталовай у маё памяшканне, дзе засталi матрону, якая ўжо даўно мяне чакала. Добрыя багi! Якая ж цудоўная была зроблена падрыхтоўка! Тут жа чатыры еўнухi раскладваюць нам на ложа мноства пышна ўзбiтых невялiкiх падушачак з далiкатнага пуху, старанна рассцiлаюць залатое пакрывала, упрыгожанае пурпурам, а па iм раскiдаюць iншыя падушачкi, маленькiя, надзвычай мяккiя i ў вялiкай колькасцi. Звычайна любяць iх жанчыны распешчаныя падкладваць сабе пад шчокi цi пад патылiцу.

Каб сваёй доўгай прысутнасцю не скарачаць хвiлiн панiнай асалоды, яны хутка замыкаюць дзверы i адыходзяць. А ўнутры ясны свет блiскучых свечак разганяў для нас начны змрок.

21. Тады яна, скiнуўшы ўсё адзенне, распусцiўшы нават стужку, якая падтрымвала яе цудоўныя грудзi, становiцца блiжэй да святла i нацiраецца з алавянай скрыначкi духмянай памадай, а пасля намасцiла й мяне па ўсiх месцах, нацёрла нават ноздры… Пасля гэтага моцна мяне пацалавала, не так, як звычайна ў публiчным доме цалуе карыслiвая дзеўка скупога госця, а ад чыстага сэрца, прыгаворваючы: 'Люблю, хачу, адзiн ты мне мiлы, не магу без цябе жыць' i iншае, чым жанчыны выказваюць свае пачуццi i будзяць у партнёраў пажадлiвасць. Затым, узяўшы мяне за вуздэчку, без цяжкасцi прымушае легчы, як я быў ужо прывучаны. Я не думаў, што мне прыйдзецца рабiць нешта цяжкае i непрывычнае, тым больш пры сустрэчы пасля такога доўгага ўстрымання з такой прыгожай i палкай жанчынай. Да таго ж i цудоўнае вiно, выпiтае ў значнай колькасцi, ударыла мне ў галаву, i палымяная мазь пабуджала маю сладастраснасць.

22. Аднак на мяне напаў немалы страх пры думцы, якiм спосабам я змагу з такiмi вялiкiмi грубымi нагамi ўзабрацца на кволую матрону, як загарну ў абдымкi сваiмi капытамi такое беласнежнае далiкатнае цела, быццам з малака i з мёду створанае? Як тыя маленькiя губкi, што ружавеюць духмянай расой, буду цалаваць велiчэзным ротам з пачварнымi, як камянi, зубамi i, нарэшце, якiм спосабам зможа жанчына, як бы нi распальвала яе пажадлiвасць, прыняць такiх памераў дзетародны член? Бяда мне! Вiдаць, прыйдзецца мне за нанесенае высакароднай грамадзянцы калецтва быць аддадзенаму на расшматаванне дзiкiм звярам i такiм чынам удзельнiчаць у свяце майго гаспадара.

А тым часам яна зноў абсыпае мяне пацалункамi i ласкавымi iмёнамi, далiкатна шчабеча, зжыраючы мяне вачыма, i закончвае выкрыкам: 'Трымаю цябе, трымаю, мой галубок, мой верабейка!' I з гэтымi словамi даказвае мне, што мае сумненнi i мой страх былi зусiм беспадстаўныя. Цесна прыцiснуўшыся да мяне, яна прыняла мяне ўсяго без рэшты. I нават тады, калi, зберагаючы яе, я злёгку адсоўваўся, яна ў раз'юшаным парыве кожны раз сама да мяне прыцiскалася i, абхапiўшы маю спiну, спляталася цясней…

Клянуся Геркулесам, што мне пачало здавацца, быццам у мяне нечага не хапае, каб поўнасцю заспакоiць яе палкасць, i я зразумеў, што нездарма сыходзiлася мацi Мiнатаўра са сваiм палюбоўнiкам. Так усю ноч правялi мы без сну ў рабоце, а свiтаннем, пазбягаючы позiрку зары, жанчына аддалiлася, дагаварыўшыся за тую самую цану наконт наступнай ночы.

23. Мой выхавацель быў не супраць яе жадання працягваць гэтыя палкiя любоўныя заняткi, часткова дзеля вялiкага барышу, якi яму даставаўся, а часткова, каб падрыхтаваць свайму гаспадару новае вiдовiшча. I ён неадкладна адкрывае яму карцiну нашага кахання. А той, шчодра ўзнагародзiўшы свайго вольнаадпушчанiка, прызначае мяне для публiчнага прадстаўлення. Аднак з прычыны таго, што высакасвецкае становiшча маёй партнёркi не дазваляла ёй прымаць удзел у такiм вiдовiшчы, а iншай нельга было нi за якiя грошы знайсцi, дык вышукалi нейкую мiзэрную злачынку, асуджаную прыгаворам намеснiка на спажыву звярам. Яна мусiла разам са мной з'явiцца ў тэатры на вачах усяго народа. Я даведаўся, у чым было яе злачынства.

Быў у яе муж, бацька якога, выпраўляючыся калiсьцi ў падарожжа i пакiдаючы сваю жонку, мацi гэтага маладога чалавека, цяжарнай, загадаў ёй, калi ў яе народзiцца дзiця жаночага полу, неадкладна яго знiшчыць. Нарадзiўшы ў адсутнасць мужа дзяўчынку, яна, падуладная натуральнаму мацярынскаму пачуццю, не выканала мужавага загаду i аддала немаўля суседзям на выхаванне, а як муж вярнуўся, сказала, што дачка забiтая. I вось дзяўчына становiцца дарослай, i настаў час аддаваць яе замуж. Тады мацi, разумеючы, што муж, якi нiчога пра дачку не ведае, не можа даць ёй адпаведнага iх паходжанню пасагу, i адкрывае таямнiцу сыну. Апроч таго, яна вельмi баялася, каб часам юрлiвы сын не зрабiў памылкi i па прычыне ўзаемнага няведання не пачаў заляцацца да роднай сястры. Малады чалавек, як i належыць прыкладнаму сыну, свята захоўваў таямнiцу мацi i добрасумленна адносiўся да сястры. З годнасцю захаваўшы сямейную таямнiцу, прыкiдваючыся, што валодае iм звычайнае спачуванне, ён выконвае абавязкi кроўнай роднасцi, прыняўшы пад апеку нiбыта горкую суседскую сiрату. У хуткiм часе ён аддае яе замуж за свайго любiмага сябра, надзялiўшы з уласных сродкаў багатым пасагам.

24. Аднак уся гэта прыгожая i добрая справа, зробленая з усёй сумленнасцю i справядлiвасцю, не схавалася ад злавеснай волi лёсу, падбухторваннем якога ў доме маладога чалавека пасялiўся Разлад. Праз нейкi час ягонаяi жонка, тая, што асуджана на корм звярам, пачала спачатку падазраваць дзяўчыну ў тым, што яна яе сапернiца i наложнiца мужа, пасля зненавiдзела яе i рыхтавала загубу, робячы сама жудасныя падкопы. Вось якое прыдумвае яна зладзейства.

Выкраўшы ў мужа пярсцёнак i выехаўшы за горад, яна выпраўляе адданага свайго слугу-нявольнiка, якi ў сваёй вернасцi быў гатоў на ўсё найгоршае, каб ён паведамiў маладой жанчыне, быццам юнак, прыехаўшы ў памесце, выклiкае яе да сябе, дадаўшы, каб з'явiлася адна, без сведкаў, i прытым як найхутчэй. Для пацвярджэння гэтых слоў ён перадае ёй пярсцёнак. А тая, паслухмяная загаду брата (яна

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату