знаходзiлiся сама слаўныя храмы Афрадыты.
Слаўны пастыр — Парыс, сын траянскага цара Прыяма. Нараджэнне яго суправаджалася благiмi прыкметамi, i бацька загадаў кiнуць немаўля на гары Iдзе, але яго падабраў пастух i выхаваў. Парыс быў суддзёй у спрэчцы Геры, Афiны i Афрадыты аб тым, каторая з iх найпрыгажэйшая.
Нерэiды — марскiя нiмфы, дочкi марскога цара Нерэя.
Партун — рымскi бог портаў i прыстаняў.
Салацыя — багiня бурнага мора.
Фурман дэльфiнаў Палемон. — Мiф расказвае, што цар Атамант, якога багiня Гера пазбавiла розуму, хацеў забiць сваю жонку Iно, але яна разам з сынам Мелiкертам кiнулася ў мора. Абое ўшаноўвалiся як марскiя багi-выратавальнiкi, Мелiкерт — пад iмем Палемона. Фурманам дэльфiнаў завецца ён таму, што труп хлопчыка, паводле падання, быў вынесены на бераг дэльфiнам.
Трытоны — другарадныя марскiя багi, якiх уяўлялi ў выглядзе паўлюдзей- паўрыб.
Акiян — паводле ўяўлення старажытных людзей, велiчэзная рака, якая акружае ўвесь свет.
Мiлецкi бог — Апалон, адзiн з аракулаў якога знаходзiўся ў мясцовасцi Дзiдзiм паблiзу Мiлета.
КНIГА ПЯТАЯ Пiфiйскi аракул. — Аракул у Дзiдзiме названы тут пiфiйскiм, таму што сама знакамiтым аракулам Апалона была прадказальня пры храме Апалона Пiфiйскага ў Дэльфах (горад на паўночны захад ад Афiн), i сам Апалон часта называецца Пiфiйцам.
Пан — бог лясоў i гаёў, апякун пастухоў, рыбакоў i паляўнiчых. Уяўляўся з казлiнымi рагамi, з барадой, з капытамi на нагах i з хвастом.
Нiмфы — багiнi нiжэйшага разраду, якiя ўвасаблялi розныя сiлы прыроды; былi нiмфы марскiя (нерэiды), рачныя (наяды), горныя (арэады), нiмфы дрэў (дрыяды) i iншыя.
Оры (або Горы) — багiнi пор года, увасабленне парадку ў прыродзе.
…свайго айчыма, знакамiтага сiлача i вялiкага змагара. — Маецца на ўвазе Марс. Аднак Марс не муж, а толькi каханак Венеры, у якiм яна бачыць, як вiдаць, апекуна больш магутнага, чым яе законны муж Вулкан, i называе палюбоўнiка айчымам свайго сына.
КНIГА ШОСТАЯ …убачыўшы на гары нейкi хорам… — Псiхея знаходзiцца перад храмам Цэрэры-Дэметры, багiнi-апякункi земляробства.
…беспрасветнага шлюбу Празерпiны… — Паводле некаторых мiфаў, дачка Дэметры Персефона (Празерпiна) была ўкрадзена Аiдам (Плутонам) у Сiцылii.
Элеўсiнскiя мiстэрыi — культ Дэметры i Персефоны ў атычным гарадку Элеўсiне (недалёка ад Афiн).
…маёй сваячкi… — Афрадыта — дачка Зеўса, а Дэметра яго сястра.
Сястра i жонка вялiкага Юпiтэра — Юнона (Гера).
Святыня Самоса — выспа Самос (каля заходняга ўзбярэжжа Малой Азii) была, паводле мясцовых мiфаў, месцам нараджэння Геры. На выспе знаходзiўся славуты храм багiнi.
Аргоскiя сцены — Аргос у Пелапанэсе, галоўны цэнтр культу Геры.
Меркурый (Гермес) — сын Зеўса i нiмфы Маi, якая нарадзiла яго на гары Кiлене ў Аркадыi.
Кацыт — рака ў краiне памерлых.
Дзiт — бог падземнай краiны.
Харон — стары перавозчык у краiне памерлых. Рака, праз якую ён перапраўляе душы — Стыкс. Старажытныя верылi, што Харон бярэ са сваiх пасажыраў плату за перавоз, i ўкладалi нябожчыку ў рот медную манету.
Сатыры — сельскiя багi, якiя ўвасаблялi творчую сiлу прыроды. Вонкава нiчым не адрознiвалiся ад бога Пана.
Панiскi — тое самае, што i сатыры (маленькiя Паны).
Дырцэя (або Дырка) — жонка фiванскага цара Лiка. Мiф расказвае, што Дырцэя i Лiк жорстка прыцяснялi сваю палоннiцу Анцiопу, мацi Зета i Амфiёна, народжаных ад Зеўса, якiя выхоўвалiся ў пастухоў. Каб адпомсцiць за мацi, яны забiлi Лiка, а Дырцэю прывязалi да рагоў быка, якi растрапаў яе.
Фрыкс — сын багiнi аблокаў Няфелы i смяротнага — цара Атаманта, жонка якога ўгаварыла прынесцi зненавiджанага пасынка багам на ахвяру. Аднак Няфела выратавала сына, выправiўшы залатаруннага барана, якi вывез Фрыкса за мора ў Калхiду. Разам з Фрыксам уцякла i яго сястра, Гела, якая па дарозе ўтапiлася. Той пралiў, дзе Гела саслiзнула са спiны барана, атрымаў, паводле падання, назву Гелеспонта (мора Гелы).
Арыён — грэцкi паэт i музыкант VII ст. да н. э. З яго творчасцi нiчога не захавалася. Герадот у сваёй «Гiсторыi» перадае легенду, што аднойчы ў час падарожжа матросы вырашылi абрабаваць i забiць Арыёна. Паэт папрасiў у iх дазволу заспяваць перад смерцю i, закончыўшы спевы, кiнуўся ў мора. Але зачараваны яго песняй дэльфiн прыняў яго на сваю спiну i вынес на бераг.
…Эўропу, якая ляжала на быку. — Зеўс, закахаўшыся ў фiнiкiйскую царэўну Эўропу, ператварыўся ў быка i перавёз яе на сваёй спiне праз мора на выспу Крыт.
Пегас — казачны крылаты конь.
КНIГА СЁМАЯ Iмператарскi пракуратар. — Пракуратамi называлiся ўрадаўцы, якiя загадвалi галоўным чынам фiнансамi. Iмператарскiя пракуратары ў правiнцыях збiралi падаткi ў асабiстую касу iмператара.
Закiнф — выспа ў Iанiйскiм моры каля заходняга берага Пелапанэса, цяпер Зантэ.
Актыйскае ўзбярэжжа — Акцыум, мыс ля ўвахода ў Амбракiйскi залiў на заходнiм беразе сярэдняй Грэцыi.
Вексiларыi — ветэраны, якiя праслужылi 16 (альбо 20) гадоў i ў чаканнi адстаўкi працягвалi службу ў спецыяльных вайсковых часцях, дзе былi вызвалены ад усiх дапаможных лагерных работ.
Талант — буйная грэцкая грашовая адзiнка.
Бактрыйскi вярблюд. — Бактрыя — адна з паўночных сатрапiяў персiдскай дзяржавы (на тэрыторыi Афганiстана). Бактрыйскiмi называлiся двухгорбыя вярблюды. (Аднагорбыя звалiся арабскiмi.)
…гасцей кiдаў на разарванне i зжыранне дзiкiм коням. — Такую «гасцiннасць» аказваў падарожным, паводле падання, фракiйскi цар Дыямед. Ён быў пераможаны Гераклам i падзялiў лёс сваiх ахвяр.
Белерафонт — казачны герой, якi пры дапамозе крылатага каня Пегаса перамог Хiмеру — трохгаловае страшыдла, якое вывяргала агонь. Асёл iранiчна параўноўваецца з Пегасам, а коннiк з Белерафонтам.
Мелеагр — герой многiх грэцкiх мiфаў. Калi яму было 7 дзён, у дом яго бацькi прыйшлi багiнi лёсу i сказалi, што Мелеагр памрэ, як толькi згарыць палена, якое ляжыць на агнi. Мацi Мелеагра Алфея выняла палена з печы i схавала яго. Праз шмат гадоў Мелеагр пасварыўся з братамi сваёй мацi i забiў iх. Тады Алфея спалiла схаванае палена, i Мелеагр адразу памёр.
КНIГА ВОСЬМАЯ Багiня Iсцiны — дачка Зеўса, мацi Дабрачыннасцi, кармiцелька Апалона.
Сiрыйская багiня. — Цэнтрам культу гэтай багiнi быў Гiераполь у Сiрыi. Iмя яе