і мы з Кацярынай не маглі нацешыцца. І яблынку ўмеў прышчапіць, і зямлю ўгнаіць, і карове цяліцца памагчы — усё ўмеў. Але недзе зьнюхаўся з сукінымі сынамі камуністымі. Купіў я яму самакат. Ён сабе куды хацеў езьдзіў. Адтуль прывозіў нейкія паперы й кніжкі. Душа расплывалася як масла, калі ён чытаў нам:

О, край родны, край прыгожы, Мілы кут маіх дзядоў! Што-ж мілей у сьвеце Божым Гэтых сьветлых берагоў?..

Але, як я пасьля даведаўся, разам з кніжкамі з Савецкага Саюзу пашыраў камуністычную прапаганду, гэтак званую тады «бібулу». І тут яго накрылі. Прыйшла паліцыя й яго забрала. Кацярына рвала валасы, мне таксама было моташна. Як ратаваць? Тады мне наш настаўнік параіў: зьвярніся да адваката. Да гэтага часу я нічога супольнага з гэтымі п'яўкамі ня меў. І вось давялося. Абдзёр ён мяне зы скуры, але пасьля шасьці месяцаў сына выпусьцілі. Кажу яму: Сынок, калі ты далей будзеш паскудзіцца, я цябе ратаваць не змагу, бо адвакат зь мяне душу выматаў. Праўду кажучы, менш памог адвакат, чымся сэнатар Каміньскі, які цяпер недзе тут недалёка ляжыць, бо ён, як палкоўнік, камандвае 15-м батальёнам нашай дывізіі. Але вяртаюся да сваіх скулаў. Сынок, бачна, быў глыбака заматаны ў савецкую павуціну, дык, доўга не чакаючы, махнуў за савецкую граніцу. Было блізка, толькі восем кілямэтраў.

Тут ужо была й роспач, і цяжкасьці. Адразу мной пачала цікавіцца польская паліцыя. Пярвей паліцыянт праходзіў — бачыў хата пабеленая, плот папэцканы, белы патрэбнік пад грушай стаіць і ўсё было ў парадку. А тут раптам і хата блага пабеленая, і плот дождж крышку абмыў, а што найгоршае, пачалі заглядаць у патрэбнік ды заўважылі, што яго ўжо некалькі гадоў ніхто ня ўжывае. Пасыпаліся пратаколы. За кажны плаці пяць-дзесяць злотых, а не — ідзі ў гмінны арышт. Бацька «камуністычнага агітатара» — дык чаму яго не патузаць?..

Пано… Прабачце — прывычка. Прызнаюся шчыра, калі ў верасьні 39-га году таварышы прыйшлі нас вызваляць ад сала й хлеба, я іхных танкаў не цалаваў, але й ня вельмі маркоціўся па польскай уладзе — прыелася горкай рэдзькай. Узьнікла надзея, што сын вернецца дамоў, ён-жа недзе там бегае героям. Прайшло некалькі часу — сын не вяртаецца. Пайшоў я ў сельсавет. Старшыня быў добры чалавек: выслухаў, запісаў, абяцаў зрабіць захады. Між іншым, ён таксама недзе тут недалёка ляжыць пад гэтым паршывым Монтакасіна, бо пасьля яго арыштавалі і, такім чынам, ён трапіў у польскую армію. Пачалася пісаніна ў нейкія райкомы, абкомы, якія мне сталі комам у гарлянцы. Адусюль адказ: «Не ведаем, дзе ваш сын знаходзіцца». Кануў, як іголка ў стог сена. Толькі ў Іраку я сустрэўся з чалавекам, які бачыў майго сына ў лягеры каля Варкуты. Сын быў цяжка хворы й, бачна, там застаўся навекі.

У сьцюдзёную студзенскую ноч у вёсцы пачуўся нейкі гармідар. Неўзабаве й нам пастукалі ў дзьверы «Атварай!» Аб што ходзіць? Выясьнілася хутка: «собірайся с вешчами!» Энкавэдысты стаяць са шпікульцамі: «быстрей, быстрей!» А тут наймалодшая дачушка Зоська хворая. За што хапацца? «Быстрей, быстрей!» Схапілі што папала. «Давай, выхадзі!» Выйшлі. І вось на маіх коніках, на маіх развалках мяне зь сям'ёй павезьлі. Ужо конікамі я ня кіраваў. Мароз быў жахлівы. Завезьлі ў Маладэчна й загналі ў цялятнікі, дзе ніякага аграваньня. Замкнулі, заплямбавалі й павезьлі…

Мяне крышку знудзіла, а больш змучыла гэтая цяжкая гавэнда.

— Дзядзька Лукаш, павошта ўсё гэта ты мне расказваеш? Я-ж гэта ўсё перажыў на сваёй скуры.

У вачох Лукаша заблішчэлі сьлёзы крыўды. Ён-жа прызвычаіўся раіцца перш-наперш з жонкай, пасьля з разумным суседам, урэшце з солтысам. Аднэй рады ён ня прызнаваў — калі хадзіла пра зямлю й як яе зьліваюць потам. Гэта ён ведаў. У гэтым ён быў амаль аграном.

І вось цяпер ён хацеў «выспавядацца» — тымбольш сваёй мовай — расказаць сваю трагэдыю. Каму-ж ён яе раскажа? Пазнанскай «пырцы», якога ён ня любіць?

Мне сталася прыкра. Я перамог сваю стомленасьць і кажу:

— Што-ж, Лукаш, гавары далей.

— Вам гэта можа нудна, але мне гаротна. У цягніку-цялятніку памерла мая Зоська. Тры дні мы ня прызнаваліся: думалі, даедзем — пахаваем. Усё-ж, як нам давалі гнілую рыбу й брудную ваду, нехта сказаў энкавэдыстам, што ў вагоне ёсьць труп. Зрабілі рэвізію, знайшлі і… Зоську забралі. Ня ведаю на якой станцыі гэта здарылася, ня ведаю, дзе мая Зоська пахаваная й ці пахаваная наагул.

Завязьлі нас у сібірскі калгас і «давай, давай, выкалывай!..»

Цяжка было, але нам ня прывыкаць. Канчаю, панок. Прабачце, ізноў забыўся. Таварыш Сталін выдаў гамнэстыю…

Раптам у нашую размову зьлева ўрываецца ўкраінец ды кажа:

— Ніякаю амнэстыю, а гімнэстыю.

Драматычнасьць настрою злагаднела. Дружна расьсьмяяліся. Такі прыпадковы «карброн мот»[6] шмат памагае. Гэтакіх «мотаў» пазьней было шмат пад Монтэ- Касыно.

Але дзядзька Лукаш не задаволіўся сваёй споведзяй. Ён хоча дакалупацца да сэнсу таго, што мае сяньня здарыцца.

А я сам ня бачу пераканальнага сэнсу, бо з тэгэранскіх справаздачаў (хаця й замаскаваных) бачу, што нас прадаюць гуртам і ў дэталі.

— Што будзе пасьля вайны, няведама, але гэтыя паршывыя горы мы здабываць мусім. Можа няшмат нас застанецца жывых, але тыя, што застануцца, што атрымаюць?

Я быў злосны і так мне карцела адказаць: хвігу з паветачкай, але паўстрымаўся: можа стары, скрыўджаны, зламаны чалавек мае нейкія ілюзіі. Павошта іх разьбіваць?

 Малая дыгрэсія: Дарагія Чытачы, (пэўна-ж, калі нехта будзе чытаць гэтую маю лабуду), не разьбівайце лёгкадумна людзкіх ілюзіяў, калі яны навет недарэчныя. Праўда, людзей трэба прывучаць да рэалізму, але ня брутальна, паволі, пераконваючы…

Таму я адказаў Лукашу:

— Дарагі, я не прарок — ня ведаю. Думаю, што аднак справядлівасьць пераможа, бо інакш няма сэнсу жыць. А вось скажы мне, Лукаш: абяцаў табе нехта несьмяротнасьць на зямлі?

— Не, ніхто. А чаму вы пра гэта пытаецеся?

— Вось таму, што і мне ніхто не абяцаў. Таму мы мусім памерці. Баяцца сьмерці, паводля маёй думкі — недарэчна, бо ўжо ад тэй хівіліны, калі дзіцё ўсьведаміла, што мусіць памерці, яно павінна асівець ад страху. А ці памрэм сяньня ці пазаўтраму — якая розьніца?

— Вы, панок (ужо без прабачваньня), пачынаеце нейкую хвілязохвію. Я яе ня вельмі цямлю. Але што-ж пачнеш? Трэба будзе пайсьці…

Раптам войстры сьвісток.

«Panowie oficerowie, na odprawe do dowodcy batalionu».

Ага! Набліжаецца «гэнкэр» — крык дзікіх гусей, якія вяртаюцца з выраю…

Так мы зь дзядзькам Лукашом да дна душы не дагаварыліся.

Але затое пачынае нешта адбывацца…

Усё-ж «гэнкэр» (крык дзікіх гусей з выраю) набліжаецца. Атрымоўваем апошнія інструкцыі і, маўляў, дашпільваем апошні гузік. Тэарэтычна ўсё яснае, зразумелае, ролі падзеленыя, толькі… ня ведаем, што будзе рабіць праціўнік.

Шарэе. Страляюць рэдка й недзе далёка. Сьвіснуў, зацокаў, зачмякаў, заліўся салавей. Прыемны халадок, лягчэй дыхаецца. Толькі трупы нашых папярэднікаў пахнуць брыдка, як пагрозьлівае memento.

Я атрымоўваю заданьне яшчэ раз навязаць лучнасьць з суседнім батальёнам: канчаткова дамовіцца адносна кодаў і сыгналаў. Ужо цёмна — можна ісьці. Да гэтага батальёну ня больш як пяцьсот мэтраў. Але

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×