Годам сыходзе — ў няшчасці. Шмат іх, даўжэнькіх, ой, шмат на вяку, Як жа тут к свету папасці?.. Час бег… Апошняя стухла зара. Неба бялее на ўсходзе. Ну, Сцёпка! Ехаць і час, і пара, Годзе маркоціцца, годзе! З горада лекаў ты шмат навязеш, Сын твой як бачыш устане! Сільнай рукой пакіруе лямеш, Свісне касой на світанні! . . . . . . . . . …Выехаў Сцёпка. Чуць-чуць стала днець. Конік малы, зацяганы. Сыпка дарога, след значан ледзь-ледзь, Дзень хмураваты, вятраны… Ехаў, даехаў Сцяпан наканец, Грош апаследні пакінуў, Лекаў набраў — і гайда маладзец! Валіць дамоў, бедачына. Валіць… Піліпаўкай, ведама ўсім, Дню лік — гадзіна, не болей. Выехаў з горада — цёмна саўсім, З конікам сам ён у полі. З поўначы сівер наскочыў сухі, Снегам стаў кідаць зласліва; Шум ад завеі панёсся глухі, Пеклам і неба, і ніва… Конік Сцяпанаў нага за нагой Пхнецца ў снягу па калені; Пройдзе і стане, трасе галавой; Пугу штораз чуе меней. Пхнуўся, цягнуўся, — нарэшце, як стаў, Далей ні кроку — трасецца. Як яго Сцёпка ні гнаў-паганяў, Хоць ты забі — ані з месца! Шорах па целе Сцяпана пайшоў. Страшныя родзяцца думы. Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў. Пужаюць снежныя шумы. Што тут рабіць? Конь не хоча вязці, Дома сын лекаў чакае… Кінуць каня? Пехатою ісці? Жаль, ды і ночка ж такая! Ўсё ж сын мілей! — Лезе з санак Сцяпан. Крыжам дарогу зазначыў; Цяжка на сэрцы, у вочах туман, Боскага свету не ўбачыш… «Будзь здароў, косю! Хоць жаль мне цябе, — Хворы Сымонка чакае!» — Так шапнуў Сцёпка — і ў поле брыдзе, Ў гурбах чуць ногі змяняе… Шоў ён, шоў дружна, а дзе і куды Збіўся, і сам тут не ведаў; Сілы слабелі ад хуткай хады; Думкі аб сыне йшлі следам. Сцісне лякарства за пазухай ён, Шэпча малітву да бога, I, хоць не першы раз гэткі нагон, Крадзецца ў сэрцы трывога: Што, калі зняў абрыдны яго блуд? Як тады выйсці у вёску? «Сядзь, адпачні, — штось яму шэпча тут, — Вось дзе, пад гэту бярозку!» «Праўда, — падумаў, — пара аддыхнуць,
Вы читаете У Піліпаўку
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату