Ганна з двара ужо іншай дарогаюЙшла, як ехаў Рыгор па яе;Думаў, што дома. Бачыць з трывогаю:Дома няма. Дык дзе ж яна, дзе?Дарма шукаці рвуцца ў аколіцы,Ў вёсцы пытаці, на мшы даваць;Дарма ён стогне, а яна моліцца:Ганны нідзе няма, не чуваць.Толькі ад часу, як гэта сталася,Гутарка ходзіць так па сяле: —Ў сьнег як зямелька ўся адзявалася,Неба мяцеліцу грозну пашле, —Ночнай парою з бара недалёкагаНейкае зданьне — глянуці страх —Чуць лезе з гурбаў, зь сьнегу глыбокага,Йдзе на дарогу з ношкай ў руках.Хто йдзе ці едзе, страх таму гэтаеДзіва сустрэці, голас пачуць, —Страшная мара, напаўадзетая,Зблытаны косы, вочы пякуць.Грудзь да касьцей дзявоцкая вырвана,Ранай адною сьвеціцца ўся,Стане… кроў люне чырвана-чырвана;Рукі калышуць мару-дзіця.Тулаў дзіцяці толькі хістаецца,Ручак, галоўкі, ножак няма;Да падарожных зь ім падбліжаецца,Жальбу заводзіць жудка сама.Жаліцца ўперад, посьле жалобнуюСтрашную песьню сьлёзна пяе;Гэткую песьню чуем падобную,Як сьмерць запусьціць джгалы свае.Аб тых, што зь сьветам гэтым разлучаны,Аб затрутым бяз часу жыцьці,Аб маці зь дзіцем плача замучанай,Моліць крыху сагрэць, падвязьці.Хрысьцяцца людзі, чуючы гэтае,Мейсца мінаюць тое барзджэй,Зданьне зноў у лесе зь песьняй нясьпетаю,Зь дзіцем, з катомкай нікне сваей.Памяць аб гэтым людзі вясковыяШчыра гадуюць, вера жыве:Яміну тамка ў гушчы сасновае«Ганьніным Ярам» вёска заве.