туманных iмшараў, зрэдку - па ўскраiнах вёсак, дзе вiшчалi, скавыталi, забiўшыся ў будкi цi пад ганкi, сабакi, дзе выскоквалi з хат людзi i, калi бачылi яго - вялiкага, моцнага, здавалася iм - нахабнага, - стралялi. Ды дзе iм было ведаць, што кулi не бралi яго, як i даўнейшыя стрэлы. Як i смерць у звычным яе выглядзе.

Ён быў апошнi.

I ён яшчэ зрэдку сустракаў якое-небудзь вяселле. Сустракаў, бо ведаў, што трэба сустрэць, трэба ўбачыць маладых i пачуць скрыпку. Але ж навошта трэба было сустракаць гаманлiвае вяселле, ён даўно забыўся.

I яны сустракалiся, i ў вачах яго здранцвела стаяла цьмяна глыбокая туга стагоддзяў.

...Ён, апошнi, павярнуўся i пайшоў у лес.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату