краiны. А пасля заспяваў у нейкай адмысловай манеры, з лямантам i завываннем.

2

Пустыня расце:

гора таму,

хто пустынi хавае

- О! Урачыста!

Сапраўды ўрачыста!

Годны пачатак!

Па-афрыканску ўрачыста!

Годна iльва,

Альбо высокамаральнае малпы

- але не вас,

Любасныя дзяўчаты,

Каля чыiх ног мне,

Эўрапейцу, пад пальмамi

Дазволена сядзець. Сэля.

Проста дзiвосна!

Там i сяджу цяпер,

Паблiзу пустынi, i ўжо

Зноў ад пустынi далёка,

Але яшчэ не спустошаны:

Бо ўжо паглынуты

Гэтым маленькiм аазiсам...

- ён якраз бо разявiў

Сваю любасную пашчу,

Сама духмяную пашчу:

I я ўпаў туды,

У салодкую пашчу - i вось

Я сярод вас, любасныя дзяўчаты! Сэля.

Слава, слава таму кiту,

Якi даў прытулак госцю!

Цi зразумелi вы

Мой вучоны намёк!

Слава таму жывату

За тое, што ён

Стаў утульным аазiсам,

Як вось гэты цяпер мне:

Але што паняверыць мяне

Гэта, што я сын Эўропы; яна

Сама недаверлiвая

З усiх старых жанок.

Няхай гэта Гасподзь паправiць!

Амiн!

I вось я тут,

У гэтым маленькiм аазiсе,

Як фiнiк,

Салодкi, руды, паспелы, духмяны,

Прагны вуснаў дзявочых,

Яшчэ болей прагны ўкусу

Беласнежных, халодных,

Вострых дзявочых зубоў,

Якога прагна жадаюць

Сэрцы ўсiх фiнiкаў палкiх. Сэля.

Да названых паўднёвых пладоў

Падобны, нават дужа падобны,

Я ляжу тут сярод рою

Гуллiвых назолаў-жукоў,

Сярод марнасцi прахлай

Нясцiплых, маленькiх, пошлых жаданняў,

I намыслаў грэшных,

Сярод вас,

О маўклiвыя i прадчувальныя

Коткi-дзяўчаты,

Дуду i Зулейка

А сфiнксаваны, хоць адным словам

Выславiць мог бы пачуццi свае:

(Даруй мне, Божа,

Гэты грэх супраць мовы!)

Сяджу тут, удыхаючы водар паветра,

Празрыстага, райскага, свежага,

У залацiстых палосках,

Такога паветра

Месяц яшчэ не пасылаў

Анi выпадкова,

Анi з капрызу,

Як расказваюць старажытныя паэты.

Але я скептык,

Я сумняваюся ў гэтым,

Я паходжу з Эўропы, а яна

Сама недаверлiвая баба на свеце.

Хай выправiць гэта Гасподзь!

Амiн!

П'ючы духмянасць паветра,

Уцягваючы ноздрамi прагнымi,

Без будучынi, без успамiнаў,

Сяджу я тут,

О любасныя сяброўкi мае,

I пазiраю на пальму,

Як яна, нiбы танцорка,

Гнуткiм станам чаруе,

Сцёгнамi пругкiмi вабiць,

Пераймаеш яе, загледзеўшыся!

Яна падобная на танцорку, якая

Доўга - о, як небяспечна доўга!

Стаiць на адной назе

Можа, яна пра другую забыла?

Прынамсi, дарма я шукаў

Каштоўную другую палавiну,

У святой блiзкасцi я шукаў

Лёгкай тканiны блiскучых адзежын,

Тонкiх павеўных спаднiц.

На жаль, мае чароўныя сяброўкi,

Верце - не верце - няма:

Яна згубiла другую ножку!

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×