Ах, як шкада!

Магчыма, яна недзе блукае,

Няўцешнiца адзiнокая?

Магчыма, страшэннай пачвары баiцца

Iльва жаўтагрывага?

Можа, абгрызена ўжо,

Парваная на кавалкi?

О гора! О гора!

Напэўна, ужо з'едзена яна. Сэля.

О, не плачце,

Пяшчотныя сэрцы!

Не плачце,

Сэрцы фiнiкаў!

Малочныя грудзi!

Салодкiя сэрцы!

Не плач болей,

Бледная Дуду!

Будзь мужчынам, Зулейка!

Мужная, мужная будзь!

А можа, дарэчы тут будзе

Сябе ўмацаваць

Сродкам сардэчным?

Намашчанай прыпавесцю?

Урачыстаю прытчаю?

О! Уздымiся, годнасць,

Годнасць дабрачынства! Годнасць эўрапейца!

Дыхайце, дыхайце,

Мяхi дабрачынства!

О!

Яшчэ раз завыць,

Маральна завыць!

Маральным iльвом

Перад дочкамi пустынi завыць!

- Бо выццё - дабрачынства,

О, найлюбаснейшыя дзяўчаты

Палкасць эўрапейца, эўрапейцава страснасць

За ўсё даражэйшая!

I вось я тут ужо,

Я, эўрапеец,

Я не магу iнакш, памажы мне, Божа!

Аман!

Пустыня расце: гора таму, хто пустыню хавае!

Абуджэнне

1

Пасля песнi вандроўнiка пячора раптам напоўнiлася шумам i смехам: i як што госцi гаварылi ўсе разам, i нават асёл пры такiм захапленнi не маўчаў, у Заратустры з'явiлася лёгкая агiда да сваiх гасцей i гарэзлiвы настрой, хоць ён i радаваўся iх весялосцi. Бо яна здавалася яму знакам выздараўлення. I вось пацiхеньку ён вымкнуўся на свежае паветра i загаварыў са сваiмi звярамi.

'Куды падзелася цяпер iхняя гарота? - спытаўся ён, уздыхнуўшы з лёгкай прыкрасцю. - Падобна на тое, што, пабыўшы ў мяне, яны развучылiся клiкаць на дапамогу!

- хоць, на жаль, не развучылiся яшчэ наогул крычаць'. I Заратустра заткнуў сабе вушы, бо да радаснага шуму вышэйшых людзей неяк дзiўна дамешвалася аслiнае 'I-А'.

'Iм весела, - сказаў ён далей, - i хто ведае, можа, весяляцца яны за кошт гаспадара? I хоць яны вучылiся смяяцца ў мяне, ды не майго смеху навучылiся.

Але што з таго! Яны ўжо немаладыя i смяюцца, i здаравеюць кожны па-свойму; i не такое чулi мае вушы i не абуралiся.

Гэты дзень - перамога: ужо адступае, бяжыць мой стары закляты вораг - Дух Цяжару! Як добра канчаецца дзень, што пачаўся так цяжка i блага!

I ён хоча закончыцца. Вечарэе: ён iмчыцца па моры, шалёны верхавец! Як раскачваецца ён, шчасны, летучы дамоў, на пурпуровых сёдлах сваiх!

Неба глядзiць так ясна, свет такi глыбокi: О вы ўсе, дзiвосныя людзi, што прыйшлi да мяне, яшчэ варта жыць побач са мною!

Так сказаў Заратустра. I зноў з пячоры пачулiся крыкi i смех вышэйшых: яны зноў загаварылi.

'Торгае гэтая рыба, добрая ёй прынада мая, i вось - адступае iх вораг, Дух Цяжару. Калi я добра пачуў, яны вучацца смяяцца з сябе.

Разбiрае iх мужчынская ежа, цвеляць сакавiтыя i мацавiтыя прыпавесцi мае: i сапраўды, я не частую гнiлой гароднiнай! У мяне ежа воiнаў, ежа заваёўнiкаў; я абуджаю новыя жаданнi.

Новыя надзеi ў iхнiх руках i нагах, сэрцы iх расшыраюцца. Новыя словы знаходзяць яны, i скора iх дух будзе дыхаць адвагаю.

Зразумела, такая ежа непрыдатная дзецям i жанчынам, якiя пакутуюць ад маркоты - як старым, так i маладым. Iнакш неяк трэба пераконваць iхнюю нутробу: не лекар iм я i не настаўнiк.

Агiда адступае ад гэтых вышэйшых людзей: што ж! гэта мая перамога. У маiм царстве iм небяспекi няма, любы дурны сорам уцякае ад iх, сэрцы iх адкрываюцца.

Яны размыкаюць сэрцы свае, вяртаюцца шчаслiвыя гадзiны, яны святкуюць i жуюць - яны робяцца ўдзячнымi.

I тое, што яны робяцца ўдзячнымi, я лiчу найлепшым знакам. Яшчэ пройдзе крыху часу, i яны прыдумаюць сабе святы i паставяць помнiкi сваiм ранейшым радасцям.

Яны ацаляюцца!' - так сказаў радасна Заратустра сэрцу свайму, гледзячы ўдалечыню; а звяры падышлi блiжэй i ўшанавалi яго спакой i шчасце.

2

Але тут Заратустра спалохаўся, бо слых ягоны, ужо абвыклы з шумам i смехам у пячоры, быў раптам уражаны мёртвай цiшынёй; а нос яго пачуў дым пахошчаў, быццам палiлi сасновыя шышкi.

'Што такое? Што яны там робяць?' - спытаўся ён сам у сябе i падкраўся да пячоры, так, каб убачыць сваiх гасцей, а самому застацца няўбачаным. О вялiкае дзiва! Што ж угледзелi вочы ягоныя!'

'Усе яны зноў сталi пабожныя, яны моляцца, яны павар'яцелi!' - сказаў ён, без меры здзiўлены. I сапраўды! Усе вышэйшыя людзi - абодва каралi, адстаўны Папа, лiхi чарадзей, жабрак-дабрахот, вандроўнiк i цень, стары вяшчун, сумленны духам i сама брыдкi чалавек - усе яны кленчылi, быццам дзецi альбо старыя пабожныя бабулi, i малiлiся аслу. А сама брыдкi чалавек якраз пачаў хрыпець i сiпець, нiбыта нешта неверагоднае хацела вырвацца з яго; калi ж, нарэшце, ён апрануў гэта ў словы, дык гата было не што iншае, як своеасаблiвая дабрамысная лiтанiя ў гонар асла, якому малiлiся i курылi пахошчы. I такiя былi словы яе:

Амiн! Чта i хвала, i мудрасць, i падзякаванне, i сiла, i слава Госпаду нашаму на векi вечныя!

А асёл крыкнуў: 'I-А'.

Ён узяў на сябе цяжар наш, i прыняў вобраз слугi, сэрца яго цярплiвае, i ён нiколi не скажа 'Не', i той, хто любiць Госпада свайго, той карае яго.

А асёл крыкнуў: 'I-А'.

Ён не кажа: хiба што ўвесь час вымаўляе 'Так' таму свету, якi стварыў: так ён хвалiць яго. I ў гэтым спанатранасць ягоная, што яна не гаворыць: так што мала калi ён не мае рацыi.

А асёл крыкнуў: 'I-А'.

Непрыкметна iдзе ён па свеце. Ён любiць шэры колер, iм ахiнае сваю цноту. Калi i ёсць у яго дух, дык ён схаваны: аднак кожны верыць у яго доўгiя вушы.

А асёл крыкнуў: 'I-А'.

Якая таемная мудрасць - мець доўгiя вушы, заўсёды казаць 'Так' i нiколi 'Не'! Цi не паводле свайго вобраза i падабенства стварыў ён гэты свет - гэта значыць як мага дурнейшы?

А асёл крыкнуў: 'I-А'.

I простымi, i крывымi дарогамi ходзiш ты; i мала турбуе цябе, што людзям здаецца крывым, а што -

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×