Але Гвiда раз'юшыўся. Ён раззлаваўся, думаючы, што я яго выцясняю. Раптам ён даў тысячу трыста. Я хутка ўзважыў. Калi б ён сапраўды хацеў купiць, то на тысячы двухстах ён спынiўся б. Цяпер ён помсцiў мне i паддаваў азарту. Пасля нашай размовы ён быў упэўнены, што я буду таргавацца да паўтары тысячы, i не бачыў небяспекi.

- Тысяча трыста дзесяць, - сказаў я.

- Тысяча чатырыста, - хутка адказаў Гвiда.

- Тысяча чатырыста дзесяць, - павагаўшыся, даў я.

Я баяўся трапiць у пастку.

- Тысяча чатырыста дзевяноста! - Гвiда глянуў на мяне пераможна i кплiва. Ён быў упэўнены, што добра падкузьмiў мяне.

Я вытрымаў яго позiрк i прамаўчаў. Аўкцыёншчык паўтарыў суму адзiн раз, другi i падняў малаток. У той момант, калi ён стукнуў, аддаючы машыну Гвiда, пераможны выраз твару ў яго змянiўся на здзiўлены. Нiчога не разумеючы, ён падышоў да мяне.

- Я думаў, што вы хочаце...

- Не, - сказаў я.

Ён апамятаўся i схапiўся за галаву.

- Чорт! Цяжка будзе растлумачыць у фiрме! Я думаў, вы дадзiцё паўтары тысячы. I ўсё ж - хоць на гэты раз я забраў у вас гэту тачку!

- Што i трэба было, - сказаў я.

Гвiда не зразумеў. Толькi калi ён убачыў Кёстэра, якi падыходзiў да нас, да яго дайшло, i ён учапiўся сабе ў валасы.

- О божа, гэта ваша машына? Асёл я, дурны асёл! Паддаўся! Клюнуў! Гвiда, так табе i трэба! Трапiць на элементарны падвох! Але няхай сабе! Самыя бывалыя хлопцы трапляюць на прасцейшую нажыўку. Але я сваё вазьму.

Ён сеў за руль i паехаў. Мы глядзелi ўслед машыне, i на душы ў нас было не вельмi радасна.

Аполуднi прыйшла Мацiльда Штос. Трэба было разлiчыцца з ёй за апошнi месяц. Кёстэр аддаў ёй грошы i абяцаў пагаварыць з новым гаспадаром майстэрнi. Можа, ён возьме яе прыбiральшчыцай. Юпа мы ўжо ўладкавалi да яго. Але Мацiльда пахiтала галавой.

- Не, пан Кёстэр. Не хачу. Косцi ўжо не гнуцца.

- Што ж вы будзеце рабiць? - спытаў я.

- Пайду да дачкi. Яна замужам у Бунцлаў. Вы чулi пра Бунцлаў?

- Не, Мацiльда.

- Пэўна, пан Кёстэр чуў.

- Таксама не, фраў Штос.

- Дзiўна, - сказала Мацiльда. - Нiхто не чуў пра Бунцлаў. Я ўжо шмат у каго пыталася. А мая дачка ўжо дванаццаць гадоў як там замужам. За сакратаром канцылярыi.

- Тады Бунцлаў, напэўна, ёсць на свеце. Можаце быць упэўненая. Раз там жыве сакратар канцылярыi...

- Я i кажу. Але ўсё роўна смешна, што нiхто не чуў, праўда?

Мы пагадзiлiся.

- А чаму вы за ўвесь час там не былi нi разу? - спытаў я.

Мацiльда заўсмiхалася.

- Так атрымалася. Але трэба ехаць да дзяцей. У iх ужо чацвёра.

- Мне здаецца, што ў той мясцовасцi робяць нядрэнны шнапс, - сказаў я. Слiвоўку цi нешта такое...

Мацiльда махнула рукой.

- У тым якраз i справа. Мой зяць належыць да тых, хто зусiм не п'е.

Кёстэр дастаў з апусцелых палiц апошнюю бутэльку.

- Ну, фраў Штос, тады нам трэба кульнуць па чарцы на развiтанне.

- Я - за, - сказала Мацiльда.

Кёстэр паставiў на стол чаркi i налiў. Мацiльда каўтнула ром так хутка, быццам вылiла яго ў рэшата. Яе верхняя губа ўздрыгнула, а вусы захадзiлi хадуном.

- Яшчэ адну? - спытаў я.

- Не адмоўлюся.

Яна выпiла яшчэ адну вялiкую чарку i развiталася.

- Усяго найлепшага ў Бунцлаў, - сказаў я.

- Дзякую шчыра. Але цi не смешна, што яго нiхто не ведае, праўда?

Яна выйшла, хiстаючыся. Мы яшчэ нейкi час пастаялi ў пустой майстэрнi.

- Можна i нам iсцi, - сказаў Кёстэр.

- Можна, - адказаў я. - Больш нам тут няма чаго рабiць.

Мы выйшлi i замкнулi дзверы. Потым забралi 'Карла'. Яго мы не прадалi, i ён стаяў у гаражы непадалёку. Мы заехалi на пошту i ў банк, дзе Кёстэр заплацiў за аўкцыённыя паслугi.

- Зараз я iду спаць, - сказаў ён, вярнуўшыся. - Ты потым будзеш дома?

- Я сёння цэлы вечар вольны.

- Добра, я прыйду ў восем.

Мы пасядзелi ў маленькiм загарадным шынку, а потым вярнулiся ў горад. На першай жа вулiцы ў нас лопнула пярэдняе кола. Мы замянiлi яго. 'Карла' даўно не мылi, i я моцна запэцкаўся.

- Трэба было б памыць рукi, Ота, - сказаў я.

Непадалёк было даволi вялiкая кавярня. Мы зайшлi ў яе i селi за столiк каля дзвярэй. На наша здзiўленне, кавярня была амаль поўная. Iграў жаночы ансамбль, панавала ажыўленне. На аркестрантках былi стракатыя папяровыя шапачкi, многiя наведнiкi былi ў маскарадных вопратках, над столiкамi лёталi стужкi серпанцiну, паветраныя шары плавалi пад столлю, афiцыянты бегалi з поўнымi падносамi. Памяшканне было напоўнена рухам, смехам, шумам.

- Што тут адбываецца? - спытаў Кёстэр.

Суседка-бландзiнка абсыпала нас жменяй канфецi.

- Адкуль вы звалiлiся? - засмяялася яна. - Няўжо не ведаеце, што сёння першы дзень мясаеда?

- Ах, вось што, - сказаў я. - Тады прыйдзецца вымыць рукi.

Мне трэба было прайсцi праз усю залу, каб трапiць да ўмывальнiкаў. На нейкi час дарогу мне заступiлi п'яныя, якiя ўздымалi на стол жанчыну, каб яна спела iм. Жанчына з вiскам супрацiўлялася, стол перавярнуўся, а разам са сталом пападалi i людзi. Я пачакаў, пакуль вызвалiцца праход, ды раптам мяне нiбы ток працяў. Я здранцвеў, зала паплыла, усё знiкла - i шум, i музыка, засталiся толькi невыразныя мiгатлiвыя ценi. Але выразна, незвычайна рэзка i ясна мне бачыўся стол, адзiны стол, а за сталом - малады чалавек у блазнерскiм каўпаку на галаве. Ён абдымаў дзяўчыну, якая была на падпiтку. Шкляны тупы позiрк, вельмi тонкiя губы, а пад сталом - светла-жоўтыя, прыкметныя, начышчаныя да бляску крагi.

Мяне штурхнуў кельнер. Я, як п'яны, адышоўся крыху i зноў спынiўся. Зрабiлася невыносна горача, я калацiўся ўвесь, далонi мае ўзмакрэлi. Цяпер я ўжо бачыў i астальных за сталом. Я пачуў, што яны з нахабнымi тварамi хорам спявалi нейкую песню, адбiваючы па стале такт куфлямi. Мяне зноў нехта штурхнуў.

- Не заступайце ж праход, - прабурчаў нехта.

Я механiчна прайшоў далей, знайшоў умывальнiкi, памыў рукi. Толькi цяпер я заўважыў, што ледзь не абварыў рукi гарачай вадой. Я вярнуўся.

- Што з табой? - спытаў Кёстэр.

Я не мог нiчога вымавiць.

- Табе кепска? - спытаў ён.

Я пахiтаў галавой i глянуў на суседнi столiк, адкуль скоса пазiрала бялявая дзяўчына. Раптам Кёстэр збялеў. Яго вочы звузiлiся. Ён нахiлiўся над сталом.

- Ён? - цiха спытаў.

- Ён, - адказаў я.

- Дзе?

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату