другакурснiцы кааператыўнага тэхнiкума Зiна i Iлона.

Свет яшчэ раз засведчыў сваю недасканаласць: мне падабалася шатэнка Зiна, а Македонскаму - бландзiнка Iлона, у iх жа ўсё атрымалася наадварот. 'Няхай выбiрае жанчына', - прапаноўваў фаталiст Саня, але мая падагрэтая кактэйлем натура бунтоўна ашчацiньвалася, i мы працягвалi 'хадзiць' учацвярых.

Роспачнай спробаю вырвацца з зачараванага чатырохкутнiка сталася начная паездка на таксi ў тады яшчэ безнадзейна зачынены Спасаўскi манастыр, дзе мы зусiм не чыталi малiтваў, а пiлi шампанскае, каб потым - даруйце, калi можаце, нам, Божа, i ты, нябесная наша заступнiца Еўфрасiння - разбiць пляшку i шклянкi аб спярэшчаны мацернымi словамi манастырскi мур.

Пасля Зiна прыслала мне ў Менск ажно два лiсты, што ўразiлi не так дэманстрацыяй нечаканай вернасцi, як узроўнем фiлалагiчнае падрыхтоўкi будучых кааператарак. Зiна пiсала, нiбыта ў Iлоны ёсць новы 'паринь', а яна, маўляў, па-ранейшаму ўспамiнае мяне i 'пикник на графских развалинах'. аднак 'всиму есть придел'. Трэба было разумець, што хутка з'явiцца 'паринь' i ў Зiны.

Пакуль я вярнуўся ў Менск, былыя байцы будатрада 'Viсtоriа' паспелi пазалечваць ганарэю i прамантачыць сiбiрскiя заробкi.

У хуткiм часе Чарнiловiч са старастаю нашай групы Лiляй падалi заяву ў загс. У цiхага Юры Асiноўскага, учадзеўшы ўначы ў хаце, памерлi бацькi, i ён перавёўся на завочнае аддзяленне i паехаў жыць дадому. Махнуўшы рукой на старыя будатрадаўскiя рахункi, мы з першай стыпендыi сабралi малодшай Юравай сястрычцы ды хворай кароўцы сто рублёў.

У Чылi да ўлады прыйшоў Аўгуста Пiначэт. У СССР разгортвалася барацьба з п'янствам i алкагалiзмам. Наш гiстфакаўскi Клуб аматараў пiва, схаваўшыся за абрэвiятураю КАП, дзейнiчаў, як i братняя кампартыя Чылi, у глухiм падполлi.

Унiверсiтэт трэслi франтальныя рэйды i праверкi.

Пад час аднаго рэйду ў нашым iнтэрнаце партыйныя, камсамольскiя i прафсаюзныя дзеячы пачулi за замкнёнымi дзвярыма падазроныя шолахi i абклалi пакой, бы харты. Як толькi дзверы цiхенька прачынiлiся, гайня правяральшчыкаў уварвалася ў пакой i знайшла там зляканага студэнта, якi, колькi было змогi, iмiтаваў падрыхтоўку да семiнарскiх заняткаў па гiсторыi КПСС. Са сцянной шафы сакратар партбюро трыумфальна выцягнуў яшчэ больш перапалоханую студэнтачку ў строях Евы. 'А мы дружым', - толькi i здолеў прамовiць юны служка Клiо, за што разам з сяброўкаю быў неадкладна выселены з iнтэрната. З таго дня варта было якой-небудзь знаёмай парачцы з'явiцца на вачах у гiстфакаўскай публiкi, як з усiх бакоў гучала яхiднае пытанне: 'Што, дружыце?'

Праверка выхаваўчай работы застукала ў iнтэрнатаўскiм ленiнскiм пакоi таталiзатар. На трох ссунутых сталах для самастойных заняткаў адбывалiся прусачыныя скачкi. Нашы вусатыя субкватаранты бегалi па выкладзеных алоўкамi дарожках. Стаўкi даходзiлi да двух чырвонцаў. Ажыятаж панаваў такi, што, здавалася, дай iм волю, i свае стаўкi зробяць класiкi марксiзму-ленiнiзму, якiя сачылi за падзеямi з аляпаватых партрэтаў. Акурат у той самы момант, як фаварыт Бiл Шалёная Карова ў глыбокiм роздуме супынiўся на сярэдзiне дыстанцыi, у дзверы i ўвалiлася праверка, якой было зусiм няпроста апанаваць нашую ўвагу, бо ўсе позiркi сышлiся ў кропцы, дзе Бiл нi з чога нi з якога вырашыў заняцца медытацыяй.

Авалодаўшы становiшчам, рэйдавая брыгада абазвала нас будучымi байцамi iдэалагiчнага фронту, адразу ж зазначыўшы, што нiхто з нас гэтай высокай годнасцi не заслугоўвае. Абураныя тырады пачыналiся прыкладна так: 'Здесь, под портретами вождей...'

Карацей, жыццё iшло сваiм парадкам.

Напружыўшы творчыя сiлы, мы выпусцiлi спачатку орган свайго пакоя No 25 насценгазету 'Алiгатэр' (назваю служыла налепка ад вiннай пляшкi з падмаляванаю лiтарай 'р'), а потым - чарговы нумар нашага альманаха 'Мiлавiца'. Пра франдзёрскi насценны орган хтосьцi iмгненна даклаў начальству, а 'Мiлавiцу' ўзяў пачытаць камсамольскi сакратар Карагiн, i яна знiкла на цэлы месяц.

Потым на нас зусiм беспадстаўна спiшуць i нейчы малюнак-загадку на кавалку ватману, што напярэдаднi iспытаў з'явiўся побач з раскладам заняткаў: тры разложыстыя дубы, перад кожным - бутэлька, а ўнiзе - перакуленая дагары нагамi адгадка: 'Новы год на вайсковай катэдры'.

Ад блiзкага знаёмства з таварышам маёрам нас аддзялялi адна толькi сесiя i вакацыi.

Згадкi пра Сiбiр, хiмiкаў, пясчаныя кар'еры i гарачыя вусны амазонак наведвалi нас усё радзей. Праўда, амазонкi прыслалi вiншаванне з 'годовщиной Великого Октября'. Мы не адгукнулiся на паштоўку: нашы адрасанткi павiнны былi зразумець, што мы - вярнулiся, вярнулiся дадому.

Але яны не зразумелi.

Неяк пад Новы год на лекцыю навуковага камунiзму нечакана прыбег задыханы Мiхась Чарнiловiч, якi грыпаваў i адлежваўся ў iнтэрнаце. Апрача кажушка на Мiхасю было толькi замытае спартовае трыко з пухiрамi на каЛёнях i чаравiкi на босую нагу.

Таямнiцы навуковага камунiзму мы спасцiгалi ў аўдыторыi-амфiтэатры, якая мела запасны ўваход, што вёў адразу на верхатуру. На схаваных за абгародкаю прыступках хто-небудзь зазвычай жлукцiў пiва або перакiдваўся ў карты. У гэты зацiшны куток, куды з верхнiх радоў можна было без асаблiвых праблемаў трапiць проста ў час лекцыi, нас i сабраў упараны Чарнiловiч. 'Амазонкi прыпёрлiся...' - выдыхнуў ён. Выявiлася, што Мiхась убачыў сiбiрачак з нашага вакна на першым паверсе ўжо на самых блiзкiх подступах да iнтэрната i, паспеўшы насунуць чаравiкi ды накiнуць кажух, махануў цераз падваконне ў сумёт. Адразу зрабiлася ясна, што сярод трох няпрошаных госцяў прыехала Насця, якой улетку Чарнiловiч дакляраваў вiзiт у адзiн з менскiх загсаў.

З удзячнай палёгкаю я даведаўся, што маленькай Вiцы хапiла розуму не ехаць. Разам з Насцяю прыбыла камiсарка 'амазонак' пампушыстая Нона, якой належылi неаспрэчныя заслугi ў выхаваннi 'цяжкога' падлетка Вiцi. Трэцяя была Элен.

Сiтуацыя пакiдала няшмат прасторы на манеўры. Чарнiловiча, прынесшы яму больш прыстойную апранаху, неадкладна адправiлi ў родную вёску.

Генiк, Дж. Галяк i я адважна ўзялi амазонак на сябе. Досыць паспяхова разыграўшы сцэну сустрэчы пасля доўгай ростанi, мы запрасiлi сiбiрачак у 'найлепшую менскую рэстарацыю'. Гэтую ролю выконваў самы блiзкi ад iнтэрната рэстаран старога гатэля 'Беларусь', што памятаў марскiя аповеды Мiшы Бугра.

Афiцыйна Чарнiловiч адбыў на 'студэнцкую навуковую канферэнцыю' ў Ташкент. На правах найблiжэйшага сябра маладога навукоўца менчук Генiк запрасiў Насцю спынiцца ў яго. Элен заставалася пры мне.

Рэстаранавы калаўрот унёс карэктывы. Камiсарку Нону, не зважаючы на ленаваты супрацiў Дж. Галяка, узяўся безупынна запрашаць на танец i ўрэшце звёз нейкi даўгяла-баскетбалiст. Калi аркестр развiтаўся з публiкай, а потым вярнуўся i пачаў выконваць песнi гасцям з сонечнага Ўзбекiстана, якiя выцягвалi з-за халяваў загорнутыя ў смуродныя анучы пачкi грошай, асiрацелы Дж. Галяк i Насця з Генiкам падалiся ў Генiкаву Серабранку, а мы з Элен без вялiкага iмпэту пацягнулiся ў iнтэрнат, дзе я праз вакно запусцiў яе ў наш пакой.

Закурыўшы, Элен сваiм звычайным бескалёрным тонам прамовiла: 'Подонок ваш Михась. Только такой дуре, как Настька, и можно лапши про Ташкент навешать'. Зрабiўшы зацяжку, яна працягвала выкрывальнiцкую палiтыку: 'Викуша твоя, между прочим, вовсю с сыном декана трахается. Привета не передавала. Карьерой девочка занялясь'. Праз некалькi зацяжак я атрымаў новую поўху: 'Я тут, кстати, послушала, послушала, и никто на твоем белорусском языке нигде не говорит'. У яе голасе прарэзалася вiдавочная злараднасць.

Чарнiловiч аказаўся падонкам. Вiка трахалася з дэканавым сынам i рабiла кар'еру, а ў Менску нiхто не гаварыў па-беларуску. Ну што мне заставалася рабiць? Паслаць гэтага пракурора ў клятчастай максi- спаднiцы ў марозную ноч да яе скандынаўскiх продкаў? Вiдаць, такi варыянт сапраўды быў бы найлепшы. Але замест гэтага я паспрабаваў ажывiць у памяцi цёплы прыцемак над кар'ерам i шамаценне бурундукоў у падлеску...

Неўзабаве пасля ад'езду амазонак маладзечанская электрычка зноў прывезла ў Менск хранiчнага ўцекача ад жонкi Мiшу Бугра. У нас як на тое надарылася выязное паседжанне Клуба аматараў пiва на Генiкавым летнiку. Марна прачакаўшы да вечара ў халодным iнтэрнатаўскiм фае, Мiша выпiў пляшку гарэлкi i ўсё-ткi сеў у маскоўскi цягнiк.

Ён дапяў да Ўладзiвастока, наняўся на гандлёвы вадаплаў, што хадзiў у Японiю, кiнуў пiць i сабраў за год кучу грошай.

Ужо купiўшы квiт на самалёт i спакаваўшы дзве валiзы падарункаў, Мiша выйшаў на шпацыр па

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату