- 1
Эдгар Алан По
Авальны партрэт
Замак, у які мой слуга рызыкнуў заламіцца дзеля таго, каб пазбавіць мяне, моцна зраненага, неабходнасці правесці ноч на адкрытай прасторы, быў адным з тых вялізных змрочна-шыкоўных будынкаў, чые насупленыя абрысы часта сустракаюцца сярод Апенінаў – не радзей, чым у фантазіях місіс Рэдкліф
Доўга, доўга чытаў я – і пільна, вельмі пільна ўглядаўся ў карціны. Час бег хутка, бавіўся прыемна і неўзабаве наблізіўся да апоўначы. Мяне пачаў раздражняць кандэлябр, што стаяў у нязручным месцы, і каб не будзіць заснулага слугу, я з цяжкасцю працягнуў руку і пераставіў яго. Цяпер святло падала акурат на кнігу.
Аднак дзеянне гэтае мела зусім неспадзяваны вынік. Святло шматлікіх свечак (а іх насамрэч было шмат) выхапіла з цемры той куточак пакоя, што дагэтуль хаваўся ў цені ад балдахіну, і ў яркім ззянні я ўбачыў раней не заўважаную карціну. Гэта быў партрэт маладой дзяўчыны, якая толькі-толькі пачала ўбірацца ў пару спелага жаноцтва. Я мімаходзь зірнуў на карціну і заплюшчыў вочы. Мне самому цяжка было патлумачыць, чаму я зрабіў менавіта так. Аднак пакуль мае павекі заставаліся апушчанымі, я прыдумаў прычыну гэтага. Мне трэба было выйграць час, каб засяродзіцца і ўпэўніцца, што зрок не падмануў мяне, каб супакоіцца, утаймаваць фантазію і падрыхтавацца да больш цвярозага і ўпэўненага агляду. Праз некалькі імгненняў я зноў уважліва паглядзеў на карціну.
Тое, што я ўбачыў, не падлягала сумневам; святло свечак, што падала на палатно, адразу ж развеяла здранцвенне, якое паралізавала ўсе мае пачуцці, і імгненна вярнула мяне да жыцця.
Як я ўжо сказаў, на карціне была намаляваная маладая дзяўчына, дакладней, яе галава і плечы, выкананыя ў так званай тэхніцы віньетак, вельмі падобнай да ўлюбёнай тэхнікі Салі
Яна была дзяўчынай рэдкае прыгажосці, але весялосць яе пераўзыходзіла прывабнасць. У злавесную гадзіну яна ўбачыла мастака, і пакахала яго, і выйшла за яго замуж. Ён, апантаны, працавіты й суворы, ужо быў заручаны з Мастацтвам. Яна, дзяўчына рэдкае прыгажосці, чыя весялосць пераўзыходзіць нават прывабнасць, гарэзная, як маладое аленяня, усміхаецца і свеціцца, усіх любіць і пра ўсіх клапоціцца, ненавідзіць толькі Мастацтва, сваю суперніцу, баіцца толькі палітры й пэндзляў ды іншых капрызных інструментаў, што адбіраюць у яе твар каханага. І з жахам слухала яна мастака, калі той сказаў, што жадае намаляваць нават яе, сваю маладую жонку. Аднак была яна сарамлівай і паслухмянай і цягам многіх тыдняў пакорліва сядзела ў цёмным пакоі ў вежы, дзе бледныя палотны асвятляліся толькі каганцамі. А ён, мастак, знаходзіў асалоду толькі ў сваёй працы, якой аддаваўся кожную гадзіну, кожны дзень. Апантаны, утрапёны й пануры, ён заблукаў у сваіх марах і не бачыў, што прывіднае святло самотнай вежы аслабляе здароўе і душу яго жонкі, чыё згасанне заўважаюць усе, апроч яго. Але яна ўсміхалася і заставалася спакойнай і цярплівай, бо бачыла, якое глыбокае і гарачае задавальненне атрымлівае мастак (а ён быў вельмі знакаміты), днямі й начамі малюючы яе, якая так яго кахае і аднак кожны дзень робіцца ўсё больш прыгнечанай і слабой. Тыя, хто заўважаў, што партрэт як дзве кроплі вады падобны да яе, гаварылі пра карціну як пра сапраўдны цуд, як пра сведчанне не столькі таленту мастака, колькі яго моцнага кахання да той, якую ён так дасканала выявіў. Аднак калі праца набліжалася да завяршэння, гасцям забаранілі наведваць вежу, бо апантаны мастак аддаўся працы з усёй палкасцю і рэдка адводзіў погляд ад палатна нават дзеля таго, каб паглядзець на сваю жонку. Ён
- 1