пра якiя раней Хоскiнс успамiнаў. У кожнага экспаната меўся свой даследнiк. Усё гэта нагадвала музей, якi ажыў i стаў цэнтрам актыўнай навуковай дзейнасцi.

- Усё гэта пад вашым непасрэдным кiраўнiцтвам, доктар Хоскiнс?

- Ды не, мiс Фэлоўз, дзякаваць Богу, у мяне вялiкi штат супрацоўнiкаў. Мяне цiкавiць толькi тэарэтычны бок праблемы: сутнасць Часу, тэхнiка мезоннага выяўлення аддаленых у часе аб'ектаў i таму падобнае. Усё гэта я ахвотна памяняў бы на метад выяўлення аб'ектаў, аддаленых у часе менш чым на дзесяць тысяч гадоў. Калi б нам удалося пранiкнуць у гiстарычную эпоху...

Яго перабiў нейкi шум у адной дальняй камеры, адкуль пачуўся чыйсьцi высокi злосны голас. Хоскiнс нахмурыўся, на хаду папрасiў прабачэння i паспешлiва пайшоў туды.

Шпарка, як толькi магла, мiс Фэлоўз амаль бягом кiнулася за iм.

- Няўжо вы не можаце зразумець, што мне неабходна было закончыць вельмi важную частку маiх доследаў? - крыклiва пытаўся пажылы мужчына з рэдзенькай бародкай на чырвоным твары.

Служачы ў форме, на лабараторным халаце якога былi вышыты лiтары 'СI' ('Стасiс Iнкарпарэйтэд'), сказаў Хоскiнсу:

- Прафесар Адэмеўскi з самага пачатку быў папярэджаны, што гэты экспанат будзе тут толькi два тыднi.

- Я тады яшчэ не ведаў, колькi часу зоймуць мае доследы, я не прарок! узбуджана выкрыкнуў Адэмеўскi.

- Вы ж разумееце, прафесар, што мы валодаем даволi абмежаванай прастораю, - сказаў Хоскiнс. - Таму мы вымушаны час ад часу мяняць свае экспанаты. Гэты абломак халкапiрыту павiнен вярнуцца туды, адкуль ён да нас прыбыў. Вучоныя чакаюць новых экспанатаў.

- Чаму ж я не магу атрымаць яго ў карыстанне? Дазвольце мне забраць яго адсюль.

- Вы ведаеце, што гэта немажлiва.

- Вам шкада аддаць мне кавалак халкапiрыту, гэты няшчасны пяцiкiлаграмовы абломак? Але чаму?

- Нам не па кiшэнi звязаная з гэтым уцечка iнфармацыi, - злосна закрычаў Хоскiнс. - I вы гэта вельмi добра ведаеце.

- Справа ў тым, доктар Хоскiнс, - перапынiў яго служачы, - што насуперак правiлам прафесар спрабаваў вынесцi мiнерал i ледзь быў не прарваў Стасiс.

На iмгненне ўсе змоўклi. Павярнуўшыся да вучонага, Хоскiнс холадна спытаўся:

- Гэта праўда, прафесар?

Адэмеўскi няёмка кашлянуў.

- Бачыце, я не думаў, што гэта нясе нейкую шкоду...

Хоскiнс працягнуў руку i рвануў за шнур, якi свабодна вiсеў на вонкавай сцяне камеры, пра якую толькi што гаварылi.

У мiс Фэлоўз, якая якраз у гэты момант разглядала нiчым не прыкметны кавалак каменя, за якi iшла такая гарачая спрэчка, ажно дыханне сцiснула - у яе на вачах камень iмгненна знiк. Камера апусцела.

- Мне вельмi шкада, прафесар, - сказаў Хоскiнс, - але выдадзены вам дазвол на вывучэнне розных аб'ектаў у Стасiсе анулюецца назаўжды.

- Ды пачакайце.

- Паўтараю, мне вельмi шкада. Вы парушылi адно з нашых сама важных правiл.

- Я падам скаргу ў Мiжнародную Асацыяцыю...

- Скардзiцеся каму хочаце. Вы толькi пераканаецеся, што ў выпадках, падобных на гэты, нiхто не прымусiць мяне адступiць.

Ён дэманстратыўна адвярнуўся ад прафесара, якi ўсё яшчэ пратэставаў, i, яшчэ белы ад гневу, сказаў мiс Фэлоўз:

- Вы не адмовiцеся паснедаць са мной?

* * *

Ён правёў яе ў тую частку кафетэрыя, якая была адведзена сябрам адмiнiстрацыi. Ён павiтаўся са знаёмымi за столiкамi i спакойна адрэкамендаваў iм мiс Фэлоўз, якая адчувала сябе ў гэты момант страшэнна няёмка. 'Што яны падумаюць?' - думка гэтая не давала ёй спакою, i яна з усяе сiлы старалася прыняць па магчымасцi дзелавы выгляд.

- Доктар Хоскiнс, у вас часта здараюцца такiя вось непрыемнасцi? спыталася яна, узяўшы вiдэлец. - Я маю на ўвазе выпадак з прафесарам.

- Не, - з намаганнем адказаў Хоскiнс, - такое здарылася ўпершыню. Мне, праўда, часцяком даводзiцца спрачацца з ахвотнiкамi вынесцi са Стасiса той цi iншы экспанат, але да сённяшняга дня нiхто яшчэ не спрабаваў зрабiць гэтага.

- Мне помнiцца, як вы аднойчы казалi, што з гэтым звязаны вялiкi расход энергii.

- Слушна. Мы, вядома, пастаралiся ўлiчыць такую мажлiвасць, бо такiя выпадкi яшчэ будуць паўтарацца, i ў нас цяпер маецца спецыяльны запас энергii, разлiчаны на пакрыццё ўцечкi пры непрадугледжаным вынасе са Стасiса якога-небудзь прадмета. Але гэта зусiм не азначае, што нам прыемна за паўсекунды страцiць гадавы запас энергii. Шкода ад страты такой колькасцi энергii прымусiла б нас на доўгiя гады адкласцi далейшае ажыццяўленне планаў пранiкнення ў глыбiнi часу... Апрача таго, вы можаце сабе ўявiць, што здарылася б, калi б прафесар быў у камеры ў той момант, калi збiраўся прарваць Стасiс?

- А што б з iм адбылося?

- Бачыце, мы эксперыментавалi на жывых прадметах i на мышах - яны бясследна знiкаюць. Мы лiчым, што яны вяртаюцца назад, у глыбiнi часу, iх як бы захоплiваюць тыя аб'екты, якiя iмгненна пераносяцца ў той час, з якога iх мы вынялi. Таму нам даводзiцца як бы на якар ставiць тыя прадметы, знiкненне якiх са Стасiса нам непажадана. Што да прафесара, дык ён адправiўся б проста ў плiяцэн разам з кавалкам каменя i апынуўся б там у тым самым часе, з якога мы гэты камень дасталi, плюс тыя два тыднi, што ён быў у нас.

- Як бы гэта было жахлiва!

- Запэўнiваю вас, што лёс самога прафесара мяне мала трывожыць: калi ён здурнеў на такi ўчынак, дык туды яму i дарога, гэта паслужыла б яму добрым урокам. Але вы толькi ўявiць сабе, якое ўражанне зрабiла б гэта на публiку, калi б факт яго знiкнення стаў шырока вядомы. Дастаткова людзям толькi даведацца, што нашыя доследы настолькi небяспечныя, як нас адразу ж пазбавяць сродкаў.

Хоскiнс эфектна пстрыкнуў пальцамi i пачаў панура калупаць вiдэльцам ежу.

- А вы не маглi б вярнуць яго назад? - спыталася мiс Фэлоўз. - Такiм самым спосабам, якiм вы спачатку атрымалi гэты камень.

- Не, таму што, як толькi прадмет адпраўляецца назад, ён ужо больш не фiксуецца, калi толькi далейшая сувязь з iм не прадугледжваецца загадзя, а ў дадзеным выпадку ў нас не было на гэта нiякiх падстаў. Ды i ўвогуле мы нiколi гэтага не рабiлi. Каб знайсцi прафесара, трэба было б узнавiць першапачатковы кiрунак пошукаў, а гэта ўсё роўна што закiнуць вудачку ў акiян, каб злавiць адну пэўную рыбiну. О Божа, калi я думаю пра ўсе меры перасцярогi, якiя мы прымаем, каб уберагчыся ад няшчасных выпадкаў, я вар'яцею. Кожная асобная камера Стасiса мае сваё прыстасаванне для прарыву - без гэтага нельга, бо ўсе яны фiксуюць розныя прадметы i павiнны спыняць свае функцыi незалежна. Апрача таго, нi адзiн такi прыбор не ўводзiцца ў дзеянне да апошняй хвiлiны, прычым мы старанна распрацавалi адзiна мажлiвы спосаб прарыву патэнцыяльнага поля Стасiса - дзеля гэтага трэба таргануць шнур, асцярожна выведзены за дзверы камеры. А каб гэты прыбор спрацаваў, трэба прыкласцi значную фiзiчную сiлу, так што тут недастаткова выпадковага руху.

- Скажыце, а... цi не ўплывае на ход гiсторыi такое перамяшчэнне аб'ектаў з мiнулага ў сёння i наадварот? - спыталася мiс Фэлоўз.

Хоскiнс пацiснуў плячыма.

- Калi падыходзiць да гэтага з тэорыi, то на ваша пытанне можна адказаць станоўча, але ў сапраўднасцi, калi выключыць надзвычайныя выпадкi, гэта не мае для развiцця гiсторыi нiякага значэння. Мы ўвесь час нешта выводзiм са Стасiса - малекулы паветра, бактэрыi, пыл. Каля дзесяцi адсоткаў энергii трацiцца на кампенсацыю звязанай з гэтым уцечкi. Але нават перамяшчэнне ў часе адносна вялiкiх прадметаў выклiкае змены, якiя сыходзяць на нiшто. Вазьмiце хоць бы гэты халкапiрыт з плiяцэна. За яго двухтыднёвую адсутнасць якое-небудзь насякомае магло застацца без прытулку i загiнуць, што, у сваю чаргу, магло пацягкуць за сабой цэлую серыю перамен. Нашы матэматычныя разлiкi паказваюць на тое, што гэта самазатухальныя змены, якiя з часам робяцца ўсё менш значнымi, i паступова ўсё зноў прыходзiць да нормы.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×