гаварыць пра нейкую самастойнасьць Вялiкага Княства ў складзе Рэчы Паспалiтай. Усё часьцей, гаворачы пра сваё паходжаньне, беларуская арыстакратыя ўжывала словы 'Gente Lithuanae, natione Polonae' (лiцьвiн родам, польскай нацыi). Урэшце пастанова сойму 1696 году надала польскай мове статус дзяржаўнай у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм.

Пачынаючы з Паўночнае вайны Расея адкрыта пачала ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалiтай. Гаспадарчы заняпад, грамадзянскi разлад i сваволя шляхты ператварылi некалi магутную дзяржаву ў 'карчму заездную' для сваiх суседзяў. У 1796 годзе 'тры каранаваныя разбойнiкi': Расея, Аўстрыя i Прусiя падзялiлi памiж сабою Рэч Паспалiтую Двух Народаў. Вялiкае Княства Лiтоўскае перастала iснаваць як дзяржава i было ўключана ў склад Расейскай iмпэрыi. Нацыянальная апатыя, якая ахапiла нашае грамадзтва ў XVIII-XIX стагодзьдзях прывяла да таго, што яно згубiла сваё iмя, а разам зь iм i гiсторыю. З другой паловы XIX стагодзьдзя жыхароў колiшняга Вялiкага Княства Лiтоўскага сталi называць беларусамi, а назву 'Лiтва' пачалi адносiць да балцкай Жамойцi. Блытанiна, якая ўзьнiкла ў сувязi з гэтым, да сёньняшняга дня перашкаджае беларусам адказаць на пытаньне 'хто мы?' i знайсьцi сваё месца ў гiсторыi.

Дарожныя знакi гiсторыi

XVI стагодзьдзе, стагодзьдзе Рэфармыцыi перамянiла гiсторыю i сталася крынiцаю прагрэсу i блаславенства ў жыцьцi многiх народаў. Увесь сьвет глядзiць на гэты пэрыяд як на час, калi былi закладзеныя падвалiны сучаснай эканомiкi, палiтыкi, навукi i культуры. Для нашай краiны гэта таксама выключнае стагодзьдзе. Большасьць найважнейшых для Беларусi падзеяў i зьяваў сабраныя менавiта ў гэты час. У пэўным сэнсе мы - нацыя XVI стагодзьдзя.

Прыняўшы iдэi Рэфармацыi, зьвярнуўшыся да Бiблii i асабiстых адносiнаў з Богам, беларускае грамадзтва перажыло вялiзарны ўздым у самых розных сфэрах свайго жыцьця. Пачалi шырока распаўсюджвацца школьнiцтва i кнiгадрукаваньне, юрыдычныя i палiтычныя набыткi нашых продкаў нават сёньня выклiкаюць захапленьне. Параўноўваючы разьвiцьцё розных краiнаў Эўропы XVI стагодзьдзя, можна сказаць, што Беларусь - Вялiкае Княства Лiтоўскае iшла ў тым самым накiрунку, што i Англiя: такое самае абмежаваньне ўлады манарха, такое самае разьвiцьцё мясцовага самакiраваньня, такое самае прыняцьцё Рэфармацыi вышэйшымi слаямi грамадзтва, такая самая эканамiчная актыўнасьць магнатаў i шляхты (у Англii - лордаў i сквайраў). На ўсходзе Эўропы паўставала краiна, па сваiм культурным, эканамiчным i палiтычным патэнцыяле здольная ўплываць на ўвесь кантынэнт. Чаго вартае хаця б змаганьне за рэлiгiйныя правы гугенотаў у Францыi.

Аднак на пачатку XVII стагодзьдзя гэтыя працэсы раптоўна загамавалiся. Здрада Рэфармацыi палiтычнай элiтай Вялiкага Княства Лiтоўскага стала прычынаю лявiны праклёнаў, якiя абрынулiся на наш народ i наступствы якiх мы адчуваем да сёньняшняга дня. Беларусы як нацыя згубiлi вельмi важны кансалiдуючы, умацоўваючы чыньнiк - iдэю, якая абапiраецца на Божае Слова, Бiблiю, якая вынiкае з разуменьня сябе не як выпадковасьцi ў гэтым сьвеце, а як часткi спрадвечнага Божага пляну.

Войны Вялiкага Княства з Маскоўскай дзяржавай у сярэдзiне XVII стагодзьдзя практычна пазбавiлi нашу краiну гарадзкога насельнiцтва, найбольш прыхiльнага Рэфармацыi, i зьдзесяткавалi шляхту, якая заставалася яшчэ вернай iдэям Лютара i Кальвiна. На два стагодзьдзi эвангельскае хрысьцiянства ў Беларусi ператварылася ў маргiнальную зьяву, якая практычна не ўплывала на гiсторыю краiны. Здавалася, з Рэфармацыяй скончана назаўсёды. Але ў канцы XIX - пачатку XX стагодзьдзяў у Беларусi пачалi iмклiва разьвiвацца баптысты i пяцiдзесятнiкi, iдэйныя нашчадкi беларускай Рэфармацыi Залатога Веку. Як i iх папярэднiкi з XVI стагодзьдзя, яны мелi вялiкi ўдзел у духоўным i маральным адраджэньнi нацыi. Не маглi яны пакiнуць без увагi i той факт, што беларускi народ, пачынаючы з XVI стагодзьдзя, быў пазбаўлены Слова Божага на роднай мове. У 1927 годзе баптысцкi пастар Лукаш Дзёкуць-Малей выдаў першы пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову. На працягу ўсяго XX стагодзьдзя большасьць спробаў выданьня беларускiх перакладаў Бiблii так цi iнакш былi зьвязаныя зь дзейнасьцю эвангельскiх хрысьцiянаў.

Камунiстычная дыктатура, панаваўшая ў Беларусi 70 гадоў, зрабiла ўсё магчымае, каб вынiшчыць у нашым народзе памяць пра беларускую Рэфармацыю XVI стагодзьдзя, зрабiць беларусаў нацыяй без гiсторыi, людзьмi, якiя ня могуць нiчога скарыстаць з досьведу папярэднiх пакаленьняў. Але падман i бяспамяцтва ня будуць вечна ўладарыць на нашай беларускай зямлi. Залаты Век Беларусi, XVI стагодзьдзе паказваюць нам, дзе той добры шлях, па якому варта iсьцi, каб Беларусь заняла свой пачэсны пасад мiж народамi.

Бiблiяграфiя:

1. Арлоў У., Сагановiч Г. Дзесяць вякоў беларускай гiсторыi. Вiльня, 2000.

2. Ермаловiч М. Беларуская дзяржава Вялiкае Княства Лiтоўскае. Мiнск, 2000.

3. З гiсторыяй на 'вы'. Укл. Арлоў У. Мiнск, 1994.

4. Iгнатоўскi У. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. Мiнск, 1991.

5. Канфесii на Беларусi. Пад рэд. Навiцкага У. Мiнск, 1998.

6. Ластоўскi В. Кароткая гiсторыя Беларусi. Мiнск, 1992.

7. Лоўзi Дж. Гiстарычныя ўводзiны ў фiласофiю навукi. Мiнск, 1998.

8. Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. Мiнск, 1995.

9. Насевiч В. Пачаткi Вялiкага княства Лiтоўскага. Мiнск, 1993.

10. Падокшын С. Iпацiй Пацей. Мiнск, 2000.

11. Падокшын С. Фiласофская думка эпохi Адраджэння ў Беларусi. Мiнск, 1990.

12. Пiчэта У. Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьцi. У: Чатырохсотлецьце беларускага друку: 1525- 1925. Менск, 1926.

13. Пятроўскi Я. Тарас Сайка. Iнiцыятар перакладу i друку Бiблii на лiтоўскай мове. Гэйнсвiль, 1995.

14. Саверчанка I. Апостал яднання i веры: Язэп Руцкi. Мiнск, 1994.

15. Саверчанка I. Астафей Валовiч. Мiнск, 1992.

16. Саверчанка I. Вяртання маўклiвая споведзь. Мiнск, 1994.

17. Саверчанка I. Канцлер Вялiкага Княства. Мiнск, 1992.

18. Сагановiч Г. Айчыну сваю баронячы. Мiнск, 1992.

19. Сагановiч Г. Невядомая вайна 1654-1667 гг. Мiнск, 1995.

20. Скарына i яго эпоха. Пад рэд. Чамярыцкага В. Мiнск, 1990.

21. Славутыя iмёны Бацькаўшчыны. Пад рэд. Грыцкевiча А. Мiнск, 2000.

22. Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588 г. Тэксты. Даведнiк. Каментарыi. Мiнск, 1989.

23. Чаропка В. Iмя ў летапiсе. Мiнск, 1994.

24. Бадак А., Войнич И. и др. Всемирная история. Т.10. Возрождение и Реформация Европы. Минск, 1998.

25. Вебер М. Протестантская этика. Москва, 1972.

26. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI- начало XIX вв. Минск, 1962.

27. История евангельских христиан-баптистов в СССР. Москва, 1989.

28. Кодер Д. Мой Франциск Скорина. Минск, 2000.

29. Макдоуэл С., Билайлс М. Освобождение народов. Москва, 1995.

30. Падокшин С. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI - начало XVII в.), Минск, 1970.

31. Плисс В. Исторический очерк проникновения и распространения Реформации в Литве и Западной Руси. Санкт-Петербург, 1914.

32. Сокол С. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во второй половине XVI века. Минск, 1974.

33. Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. Минск, 1990.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×