пытаньне пра вунiю (саюз) з Польскiм Каралеўствам. Ваенная машына Маскоўскай дзяржавы, скiраваная на заваёву новых земляў, моцна пераўзыходзiла абарончыя магчымасьцi Княства, i нашай краiне выразна не ставала сваiх сiлаў, каб супрацьстаяць усходняму агрэсару. У 1563 годзе пачалiся перамовы дэлегацыi Вялiкага Княства з прадстаўнiкамi Польскай Кароны пра ўмовы аб'яднаньня дзяржаваў. Польскi бок, спасылаючыся на старыя акты часоў Ягайлы, настойваў на стварэньнi адзiнай дзяржавы, але беларускiя паслы на чале зь Мiкалаем Радзiвiлам Чорным прынцыпова стаялi на пазыцыi захаваньня незалежнасьцi Вялiкага Княства. Спрэчкi цягнулiся не адзiн год, тым часам вайна працягвалася, зьнясiльваючы краiну. Шляхта, на плячох якой ляжаў асноўны цяжар вайны, усё грамчэй патрабавала вунii, згаджаючыся на польскiя ўмовы.

Урэшце ў студзенi 1569 году ў Люблiне сабраўся супольны сойм Вялiкага Княства Лiтоўскага i Польскага Каралеўства, каб разгледзець пытаньне саюзу. Дэлегацыя Княства зноў рашуча не пагадзiлася зь iдэяй уключэньня сваёй краiны ў склад Польскага Каралеўства i ў знак пратэсту пакiнула Люблiн. Тады Жыгiмонт Аўгуст, карыстаючыся сваёй уладай вялiкага князя лiтоўскага, далучыў да Польскага Каралеўства Падляшша, Валынь i Кiеўшчыну, тым больш, што тамтэйшая шляхта была найбольш прыхiльная вунii, спадзяючыся знайсьцi праз гэта абарону ад Масквы i ад татараў. Вiльня была шакаваная такiм ходам падзеяў, нават чулiся галасы пра вайну з Польшчай, але калi з заходнiм суседам яшчэ можна было весьцi перамовы, то зь Iванам Жахлiвым размаўляць было няма пра што: там, дзе прайшлi маскоўскiя войскi, заставалася выпаленая зямля. Паслы Княства зноў паехалi ў Люблiн, каб адстойваць самастойнасьць сваёй дзяржавы i дасягнуць нейкага кампрамiсу. 1 лiпеня 1569 году быў абвешчаны акт стварэньня Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, фэдэрацыi Польскага Каралеўства i Вялiкага Княства Лiтоўскага, якая мела аднаго караля i адну зьнешнюю палiтыку, але два войскi, два скарбы (фiнансавыя сыстэмы), два зборнiкi законаў.

Саюз кальвiнскага Вялiкага Княства зь пераважна каталiцкiм Польскiм Каралеўствам пачаў новую старонку ў гiсторыi Беларусi, але ў той час мала хто мог прадбачыць, што будзе далей. На Люблiнскiм сойме амаль усе паслы Вялiкага Княства былi кальвiнiстамi цi лютаранамi, а сярод польскай дэлегацыi эвангельскiя хрысьцiяне складалi недзе чвэрць. Нягледзячы на гэта многiя ў Беларусi меркавалi, што прынцыповых зьменаў ва ўнутранай палiтыцы Рэчы Паспалiтай Двух Народаў не прадбачыцца.

Тым часам у Польшчы рэфармацыйны рух пайшоў на спад, i каталiцкая царква пачала пацiху адваёўваць свае пазыцыi. На чале гэтай дзейнасьцi, званай Контррэфармацыяй, сталi езуiты, манаскi ордэн, якi меў сваёй мэтай усталяваньне ўлады каталiцкай царквы на ўсiм сьвеце. У 1569 годзе першыя езуiты прыехалi ў Вiльню па запрашэньнi вiленскага бiскупа Пратасевiча i ў наступным годзе адчынiлi сваю школу. Эвангельскiя цэрквы Вялiкага Княства, у той час вельмi моцныя i пашыраючыя свае ўплывы, проста не заўважылi зьяўленьня ў сталiцы свайго ў недалёкай будучынi найнебясьпечнейшага ворага. Увага ўсiх была засяроджана вакол спрэчак памiж большым i меншым зборамi, i на гэта былi кiнутыя iнтэлектуальныя i матэрыяльныя сiлы эвангельскiх хрысьцiянаў. Аднак самыя дальнабачныя зь лiдараў Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве разумелi неабходнасьць супольных дзеяньняў прадстаўнiкоў розных накiрункаў рэфармацыйнага руху. У сакавiку 1570 году зь iнiцыятывы Мiкалая Радзiвiла Рудога ў Вiльнi была заключана дамова памiж лютаранамi i кальвiнiстамi, якая тычылася ня столькi дагматычных пытаньняў, колькi пытаньняў супрацоўнiцтва, кансультацыяў, узаемнай дапамогi. Прыклад Вялiкага Княства падзейнiчаў, i празь некалькi месяцаў у Сандамiры было заключана падобнае пагадненьне, якое ахоплiвала эвангельскiх хрысьцiянаў усёй Рэчы Паспалiтай.

У 1572 годзе памёр, не пакiнуўшы нашчадка, Жыгiмонт Аўгуст, апошнi з дынастыi Ягайлавiчаў. Паўстала пытаньне, хто будзе наступным каралём i вялiкiм князем. Многiя ў Рэчы Паспалiтай схiлялiся да кандыдатуры Генрыка Валуа, брата францускага караля Карла IX. Сярод беларускiх кальвiнiстаў гэта выклiкала трывогу, бо акурат у той самы час уся Эўропа была шакаваная весткай пра ноч сьвятога Баўтарамея, калi ў Францыi было забiта каля 50 тысячаў гугенотаў (так у Францыi называлi кальвiнiстаў) толькi за тое, што яны ня моляцца як католiкi. Калi ў студзенi 1573 году шляхта Рэчы Паспалiтай сабралася ў Варшаве, каб акрэсьлiць умовы жыцьця краiны пад час бескаралеўя, Мiкалай Радзiвiл Руды, падтрыманы Астафеем Валовiчам i Паўлам Пацам, выступiў зь iнiцыятываю заканадаўча замацаваць рэлiгiйную талерантнасьць, каб захаваць дзяржаву ад рэлiгiйных войнаў. У вынiку галасаваньня быў прыняты акт Варшаўскай канфэдэрацыi, адзiн з пунктаў каторага гаварыў: 'А iж в Речы Посполiтой ест розность немалая з стороны веры хрестiяньское, забегаючы тому, абы се с тое прычыны межы людмi заiстье якое шкодлiвое не вщело, которую по iншiх королевствах ясне вiдiм, обецуем то собе сполне за нас i за потомкi нашы на вечные часы покой межы собою заховатi, а для розное веры i отмены в костелах кровi не пролiвать, анi се каратi отсуженьем маетностi, почстiвостью, везеньем i выволаньем, i зверхностi жадное, анi уряду до такового поступку жадным способом не помагать'.

Гэта быў першы ў сьвеце прававы акт, якi дэкляраваў прынцыпы раўнапраўя памiж людзьмi розных веравызнаньняў. Для Эўропы, ахопленай полымем рэлiгiйных войнаў, Варшаўская канфэдэрацыя стала прыкладам, як укладаць справы свабоды сумленьня. Пяць месяцаў раней у Парыжы быў абвешчаны каралеўскi дэкрэт, забараняючы па ўсёй Францыi ўсялякiя сабраньнi, пропаведзi i служэньнi эвангельскiх хрысьцiянаў, пагражаючы за яўнае цi патаемнае вызнаньне 'герэзii' сьмерцю. Аж да канца XVI стагодзьдзя францускiя гугеноты ставiлi Рэч Паспалiтую ў прыклад сваiм суайчыньнiкам.

Увогуле, час першага бескаралеўя паказаў, на што здольны народ, у якiм жывуць iдэi Рэфармацыi. Уладу ў Вялiкiм Княстве ўзяў на сябе сэнат на чале зь вялiкiм гетманам Радзiвiлам Рудым. Шляхта па ўсёй краiне пачала склiкаць 'каптуры' - канфэдэрацыi на ўзроўнi ваяводзтва, якiя павiнны былi захаваць цэласнасьць дзяржавы i забясьпечыць унутраны супакой на час бескаралеўя. 'Калi б хто парушаў парадак, рабаваў цi забiваў, будзем таго лiчыць па-за законам, жыцьця яго пазбавiм, маёмасьць яго спустошым', - пiсалася ў адным з тагачасных унiвэрсалаў (пасланьняў). На шляхах i ўздоўж межаў краiны зьявiлiся ўзброеныя шляхецкiя аддзелы. Да вялiкага зьдзiўленьня сваiх i чужых не было нiякага замяшаньня. За паўтары гады адсутнасьцi манарха ў Вялiкiм Княстве не пралiлося анi кроплi крывi. Унутраны парадак у дзяржаве забясьпечылi самi лiцьвiны, выдатна здаючы iспыт на грамадзянскую сьпеласьць.

Мiж тым трэба было выбiраць караля. Кандыдатура Генрыка Валуа падабалася католiкам, але не падабалася кальвiнiстам. Але i тыя, i другiя хацелi заключыць з будучым каралём дамову аб уладзе. Так паўсталi знакамiтыя генрыкаўскiя артыкулы. Iх можна сьмела назваць канстытуцыйным актам Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, якi акрэсьлiваў палiтычны i грамадзкi лад дзяржавы. Шляхта, сабраная каля Варшавы, мусiла зрабiць тое, што праз два стагодзьдзi рабiлi айцы-заснавальнiкi Злучаных Штатаў Амэрыкi. Генрыкаўскiя артыкулы вызначалi, што вольныя элекцыi (выбары) караля i вялiкага князя павiнны праходзiць пры кожнай зьмене манарха, пры гэтым нельга iм перашкаджаць або вызначаць наступнiка пры жыцьцi папярэдняга караля. Далей падцьвярджалася Варшаўская канфэдэрацыя, гэта значыць свабода веравызнаньня, i забаранялася каралю бяз згоды сойму аб'яўляць вайну, склiкаць паспалiтае рушэньне, а таксама прызначаць падаткi. Каралеўскi скарб павiнен быў забясьпечваць абарону межаў i ўтрыманьне прафэсiйнага войска. Калi няма пiльнай патрэбы, сойм павiнен склiкацца раз на два гады не даўжэй, чым на шэсьць тыдняў. Са складу сойму выбiралiся шаснаццаць сэнатараў, якiя павiнны быць пры каралi i вялiкiм князю як дарадцы. Акрамя таго манарх не павiнен нiчога прадпрымаць у справе сужонства бяз рады i згоды сэнатараў i не шукаць магчымасьцяў для разводу. 'А калi б, Божа захавай, штосьцi супраць правам, вольнасьцям, артыкулам i ўмовам мы (г.зн. кароль) учынiлi або нечага ня выканалi, тады грамадзяне двух народаў ад паслушэнства i веры, якiя нам належаць, свабодныя'.

Разам з генрыкаўскiмi артыкуламi будучаму манарху паставiлi таксама ўмовы, датычныя свабоды веравызнаньня ў самой Францыi. Гэтыя ўмовы патрабавалi, каб Карл IX абвесьцiў паўсюдную амнiстыю для гугенотаў, прызнаў свабоду веравызнаньня, вярнуў нашчадкам кальвiнiстаў, забiтых у ноч сьвятогы Баўтарамея, а таксама эмiгрантам, маёмасьць i годнасьць, дазволiў свабодна праводзiць кальвiнскiя набажэнствы i зьняў аблогу гугеноцкiх крэпасьцяў. Францускi пасол Жан дэ Манлюк прыняў ад iмя будучага манарха гэтыя ўмовы, чым у значнай меры паспрыяў выбраньню Генрыка Валуа каралём Рэчы Паспалiтай.

Адразу пасьля выбараў пасольства Рэчы Паспалiтай Двух Народаў накiравалася на берагi Сэны. Парыж зь неахвотай пагадзiўся на ўмовы беларускiх i польскiх кальвiнiстаў. Была зьнятая аблога Ля Рашэлi, гэтаму гораду i яшчэ двум iншым было дазволена публiчна праводзiць эвангельскiя служэньнi, а прыватныя набажэнствы дазвалялiся па ўсёй краiне. Прыезд пасольства выратаваў ад зьнiшчэньня гугеноцкi горад Сансэру, у якiм на момант зьняцьця аблогi засталася толькi адна бочка пораху. Рэлiгiйная вайна ў Францыi была спынена на добрых некалькi гадоў. Беларускiя i польскiя кальвiнiсты супольнымi намаганьнямi

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×