лiтоўскi паўгрош вiленскай вытворчасьцi.

Яшчэ адной характэрнай рысай XVI стагодзьдзя стаў хуткi рост у Беларусi гарадоў i мястэчак. Калi на пачатку стагодзьдзя iх было толькi 48, то ўжо ў 1567 годзе iх налiчвалася больш за 280. Гэтая ўрбанiзацыя Вялiкага Княства непасрэдна зьвязаная зь iмкненьнем магнатаў закладаць гарады i мястэчкi ў сваiх уладаньнях. Радзiвiлы, Кiшкi, Пацы, Сапегi запрашалi разнастайных рамесьнiкаў, перш за ўсё веручых, i надавалi новым паселiшчам магдэбурскае права (права самакiраваньня). Дзеячы Рэфармацыi ставiлi сабе за мэту клапацiцца пра пашырэньне кола людзей, якiя займаюцца нейкiм рамяством. Сымон Будны ў сваiм 'Катэхiзiсе' зьвяртаў увагу бацькоў, што 'повiнны родiтелi научатi сынов своiх мастерству або ремества якого побожного, абы от него слушное выжывене на потом мелi'. Ён ставiў майстра ў адзiн шэраг з настаўнiкам, пастарам i ўладамi.

Сярэдзiна XVI стагодзьдзя - гэта таксама iмклiвы культурны ўздым Вялiкага Княства. Тут варта ўзгадаць хаця б тыя некалькi сотняў школаў, адкрытых пры эвангельскiх цэрквах на працягу няпоўных дзесяцi гадоў, якiя далi магчымасьць тысячам маладых людзей атрымаць прынамсi пачатковую адукацыю. Або сотнi кнiгаў, якiя выходзiлi вялiкiмi накладамi i пашыралi веды сярод жыхароў краiны. У рэфармацыйных друкарнях выдавалася ня толькi рэлiгiйная лiтаратура, але таксама кнiгi па гiсторыi, геаграфii, матэматыцы, фiлязофii, паэтычныя i празаiчныя творы розных аўтараў, пераклады з замежных моваў. Князь Мiкалай Радзiвiл Чорны стаў распачынальнiкам мэцэнацтва ў Вялiкiм Княстве. Пры яго двары стваралi музыку Кiпрыян Базылiк i Вацлаў з Шаматулаў, пiсалi вершы Мiкалай Рэй i Андрэй Трыцесскi. Нямецкiя мастакi, якiя працавалi дзякуючы падтрымцы вiленскага ваяводы, увялi ў побыт шляхты Княства партрэтны жывапiс. Мiкалай Чорны стаяў таксама ля вытокаў славутых радзiвiлаўскiх мастацкiх збораў, першай мастацкай калекцыi ў Беларусi.

Шматгранная дзейнасьць вiленскага ваяводы выяўлялася i ў палiтычным жыцьцi краiны. Пачынаючы з 1556 году Мiкалай Радзiвiл Чорны шмат увагi ўдзяляў сiтуацыi ў Прыбалтыцы, вядучы перамовы аб далучэньнi Лiвонii да Вялiкага Княства i сумеснай абароне супраць маскоўскай агрэсii. У 1558 годзе войскi Iвана Жахлiвага ўварвалiся ў Лiвонiю, пакiдаючы за сабою спаленую зямлю. Лiвонiя зьвярнулася да Вiльнi па дапамогу, становячыся пратэктаратам Вялiкага Княства. Вайна з Масквою стала непазьбежнай. Зiмою 1563 году 200-тысячная маскоўская армiя на чале зь Iванам Жахлiвым увайшла ў межы Княства i аблажыла Полацак. Вялiкi гетман лiтоўскi Мiкалай Радзiвiл Руды кiнуўся тэрмiнова зьбiраць беларускае войска i закрыў дарогу на Вiльню, але дапамагчы Полацку анiяк ня змог. У лютым 1563 году Полацак быў захоплены. Па загаду цара Iвана ўсе, хто не хрысьцiўся па-праваслаўнаму, былi пасечаныя шаблямi або ўтопленыя ў Дзьвiне, мужчыны i жанчыны, старыя i дзецi. Усiх пазасталых палачанаў захопнiкi аб'явiлi палоннымi i пагналi на ўсход. У родны горад зь iх нiхто не вярнуўся, а сам Полацак быў заселены перасяленцамi з-за Масквы. Калi праз 16 гадоў войскi Стэфана Баторыя вызвалiлi Полаччыну, гэтая некалi самая заселеная зямля ў Вялiкiм Княстве ўяўляла сабою зарослую маладым лесам пустыню безь людзей i без жывёлы. Да сёньняшняга дня гэты край самы бязьлюдны ў Беларусi.

Такое разьвiцьцё падзеяў нарадзiла панiку сярод беларускай шляхты. На палявым сойме пад Вiцебскам было прынятае рашэньне аб далучэньнi Вялiкага Княства да Польскага Каралеўства. Але гэтым плянам iнтэграцыi рашуча супрацьстаў Мiкалай Радзiвiл Чорны. На Варшаўскiм сойме ў студзенi 1564 году, калi польскiя дэлегаты i Жыгiмонт Аўгуст узамен за дапамогу ў вайне патрабавалi лiквiдацыi Вялiкага Княства i ўваходжаньня яго ў склад Польшчы, вiленскi ваявода заняў адназначную пазыцыю ў пытаньнi незалежнасьцi сваёй краiны, не згаджаючыся нi на якiя саступкi. У гэты час Мiкалай Радзiвiл Руды на рацэ Ула, маючы 4 тысячы вершнiкаў, разграмiў 30-цi тысячнае маскоўскае войска. Пытаньне пра iнтэграцыю было закрытае. Аднак незалежнiцкая пазыцыя вiленскага ваяводы каштавала яму поўнага разрыву адносiнаў з каралём i вялiкiм князем Жыгiмонтам Аўгустам. Некаторыя сучасьнiкi гаварылi, што Мiкалай Радзiвiл Чорны прымерваў для сябе вялiкакняскую карону, разьлiчваючы на тое, што Жыгiмонт Аўгуст ня мае нашчадкаў, i таму быў такi непрыхiльны да ўсялякiх саюзаў. Мы ня ведаем, цi былi ў вiленскага ваяводы такiя пляны, хутчэй за ўсё гэта прыдумкi недабразычлiўцаў. У лiсьце да сына ен пiсаў: 'Кароль вельмi неахвотна ад мяне гэта прыймае, але Рэч Паспалiтая для мяне больш значыць, чым прыхiльнасьць гаспадара, таму мала мяне гэта хвалюе'. Вiленскi ваявода называе тут Рэччу Паспалiтаю, г.зн. супольнаю справаю ўсiх грамадзянай краiны, Вялiкае Княства Лiтоўскае. Такая зацятасьць Мiкалая Чорнага не была дарэмнай. Гiсторыкi аднадушна сьцьвярджаюць, што пастава вiленскага ваяводы адносна вунii з Польшчай надавала сiлу беларускай дэлегацыi ў Люблiне ў 1569 годзе, i хоць Мiкалай Чорны памёр чатыры гады раней, бясспрэчна яго заслуга ў тым, што Вялiкае Княства ня стала часткаю Польскага Каралеўства i захавала сваю самастойнасьць.

Вялiкiя пэрспэктывы i вялiкiя занядбаньнi

Трывожныя падзеi 1563 i наступнага 1564 году падарвалi здароўе вiленскага ваяводы Мiкалая Радзiвiла Чорнага. Ён адчуваў наблiжэньне сьмерцi, i таму сьпяшаўся. Усё менш займаўся палiтыкай, а ўвесь свой час прысьвячаў таму, каб умацаваць эвангельскую царкву ў краiне. За апошнiя дванаццаць гадоў ён зрабiў шмат, каб укаранiць Рэфармацыю ў Вялiкiм Княстве. Здавалася, можна было глядзець у будучыню спакойна, але трывога не пакiдала князя Мiкалая. Яго непакоiлi весткi з вайны, адкрыта прапольская пазыцыя вялiкага князя. У дадатак да ўсяго ў самiм эвангельска-рэфармаваным Задзiночаньнi пачыналiся спрэчкi, якiя сеялi нязгоду мiж братамi. У красавiку 1565 году князь Мiкалай цяжка захварэў. 27 траўня ён паклiкаў да сябе свайго старэйшага сына, Мiкалая Крыштафа, i прасiў яго цьвёрда трымацца эвангельскай веры, клапацiцца пра зборы i прапаведнiкаў. Пасьля паклiкаў пiсара i пачаў дыктаваць тастамант. У сваёй апошняй волi вiленскi ваявода зноў i зноў узгадваў пра патрэбы эвангельскiх цэркваў: 'А на тот костел, где тело мое поховано будет, i на школу одпiсую всi Бiблii, накладом моем друкованые в Берестi'. На наступны дзень Мiкалай Радзiвiл Чорны, патрыёт i рэфарматар, некаранаваны кароль Лiтвы, лiдар эвангельскага руху ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, памёр.

Сьмерць Мiкалая Чорнага выклiкала непрыхаваную радасьць ворагаў Рэфармацыi ў нашай краiне, але справа жыцьця вiленскага ваяводы знайшла дастойных пасьлядоўнiкаў. На чале рэфармацыйнага руху стаў ягоны брат, вялiкi гетман лiтоўскi Мiкалай Радзiвiл Руды. Андрэй Вэнгерскi, аўтар адной зь першых працаў па гiсторыi Рэфармацыi ва Ўсходняй Эўропе 'Slavonia Reformata' ('Рэфармаванае славянства') так апiсвае падзеi, зьвязаныя з прыняцьцём князем Мiкалаем Радзiвiлам Рудым кальвiнскага веравызнаньня: 'Князь гэты, атрымаўшы 26 студзеня 1564 году слаўную перамогу над Масквою, паехаў у Чэнстахову з намерам споўнiць прырачэньне, прынятае перад бiтваю. Такога знакамiтага госьця манахi прынялi зь вялiкай радасьцю, i жадаючы ўмацаваць яго ў каталiцкай веры, бо ён ужо хiстаўся, намовiлi нейкага селянiна, каб зрабiў выгляд апанаванага злым духам. Калi ж яны выганялi зь яго д'ябла, каб паказаць, што яны сапраўдныя наступнiкi апосталаў, князь зразумеў подступ i, паклiкаўшы таго чалавека, даведаўся ад яго самога, што яго манахi падкупiлi, каб ён рабiў выгляд апанаванага. З гэтае прычыны князь, вярнуўшыся ў Лiтву, выракся памылак рымскае царквы, перайшоў да царквы рэфармаванае, i сыноў сваiх, Мiкалая i Крыштафа, загадаў выхоўваць у гэтым вучэньнi'. Ужо раней вялiкi гетман лiтоўскi прыхiльна ставiўся да Рэфармацыi, падтрымлiваў многiя пачынаньнi свайго брата, Мiкалая Чорнага, але чамусьцi доўга не акрэсьлiваў сваёй пазыцыi. Падзеi ў Чэнстахове сталi той кропляй, якая выклiкала цьвёрдае рашэньне Мiкалая Рудога ня быць цёплым, але стаць гарачым. I трэба адзначыць, што адбылося гэта вельмi сваечасова.

Сьмерць Мiкалая Чорнага стала сур'ёзным выпрабаваньнем для кальвiнiстаў Вялiкага Княства. Багаслоўскiя спрэчкi разгарэлiся ўнутры эвангельска-рэфармаванага Задзiночаньня зь нечуванай сiлай i прывялi да падзелу адзiнага рэфармаванага збору на так званы большы збор - уласна кальвiнiстаў, верных навуцы Жана Кальвiна, i меншы збор - так званых арыянаў цi антытрынiтарыяў, якiя самi сябе называлi лiтоўскiмi братамi. Асноўнай прычынай падзелу стала пытаньне пра Тройцу i хрышчэньне дзяцей. Лiтоўскiя браты, падкрэсьлiваючы тое, што Iсус Хрыстос быў на 100% чалавекам, пры гэтым нярэдка адмаўлялi Яго роўнасьць Богу Айцу, а таксама лiчылi, што кожны чалавек павiнен хрысьцiцца толькi дарослым, усьведамляючы, што ён робiць. Гэтыя пазыцыi выклiкалi зацятыя спрэчкi, аднак так i не стварылi выразнай мяжы памiж большым зборам i меншым, што дазваляе меркаваць, што вядомыя нам скрайнiя выказваньнi аднаго цi другога боку гаварылiся хутчэй у запале дыскусii, чым адлюстроўвалi паўсюдна прынятую багаслоўскую пазыцыю. Многiя прыхiльнiкi лiтоўскiх братоў адначасова не парывалi з большым зборам, як напрыклад, староста берасьцейскi Ян Кiшка, якi быў найгалоўнейшым апекуном меншага збору ў Вялiкiм Княстве. Тым ня менш спрэчкi i падзелы ўнутры рэфармацыйнага руху аслабiлi пазыцыi рэфарматараў напярэдаднi тых падзеяў, якiя чакалi нашую дзяржаву.

Вайна з Масквою, якая цягнулася ўжо шмат гадоў, востра паставiла перад Вялiкiм Княствам даўняе

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×