- Я нiколi не бачыў, як гэта робiцца...

- Паляванне наладзiў былы лон, - з невясёлай усмешкай заўважыў Другi. Па-твойму, ён наш папярэднiк?

- Мы не ад лонаў! - з роспаччу запярэчыў Першы.

- Хто гэта даказаў?

- Настаўнiк нагадаў, што падабенства формаў...

- Настаўнiк гаварыў таксама пра спецыфiчныя токi Хi...

- У такiм выпадку я гэта даказаў, я! Нашы лоны вымерлi! Мой вучнёўскi эвальвентар адзначыў гэта дакладна!

- Ты сказаў, што ён быў недасканалы, некалькi стадый прамiльгнула.

- Не трэба такiх спрэчак! - строга вымавiў Настаўнiк. - Яны не памогуць нам.

- Хi - дзiкая планета! - не могучы супакоiцца, гаварыў далей Першы. - Наш эвальвентар працуе па нашай лагiчнай схеме. А логiка Хi...

- Табе дзiўна, што iх лоны сталi птушкамi?.. Не дае табе супакою Спiу.

- Яны на гэтай планеце маглi б стаць кiм хочаце!

- А мне падыходзiць гэта планета, - задумлiва сказаў Другi. - Так i здаецца, што я дома. Амаль адэкватныя ўмовы.

- Ты ўвесь час забываеш, што падабенства формаў...

- У нас урок, - сказаў Настаўнiк. - Урок патрабуе ўвагi, глыбокага разумення сутнасцi матэрыялу i пранiкнення ў яе. Мы даследуем нiжэйшых i пакуль што толькi з гэтага павiнны рабiць вывады.

- Я хачу бачыць вышэйшых! - упарцiўся Першы.

- Ты iх ужо бачыў, - адказаў Другi.

- Тыя тры на беразе?

- Урок не скончаны! - Голас Настаўнiка быў суровы, i спрэчка спынiлася.

'I зноў замiльгаў экран, - пiша Пасвячоны, - i жахлiвы iх урок працягваўся...'

* * *

'Жахлiвы ўрок'... Прызнае, такiм чынам, што жахлiвы. А вось каб перашкодзiць iм... Цi слушнасцi няма, цi этыка навуковая не дазваляе. А калi разабрацца, дык на якой падставе, па якiм праве нейкiя страшыдлы прылятаюць на нашу Зямлю, як да сябе дамоў (юнаку, бачыце, 'падыходзiць гэта планета'!), i спакойненька, на вачах, разыгрываюць свае забавы?! Смальнуць бы з лазернай гарматкi, каб дарогу сюды забылiся. Вось i быў бы iм эксперымент.

Але ўжо працягнем, i няхай не пакрыўдзiцца Пасвячоны, што перапыняю яго апавяданне на свой манер.

17

Нягледзячы на ўсялякiя меры i засцярогi, у вотчыне грознага Аквiлы Рэгii пачалi адбывацца неверагодныя рэчы. Нечакана-негадана раптам высветлiлася, што Вялiкая Княгiня Сава, загадчыца складамi, не чыстая на руку i што, значыцца, начны спосаб яе жыцця ўвогуле, папулярна кажучы, павiнен быць лепшы ва ўсiх адносiнах.

Следства скончылася за самы кароткi час, 'а калi яшчэ, - пiша Пасвячоны, мець на ўвазе хуткасць, з якой гэта дэманстраваў наш цудадзейны эвальвентар ноблаў, дык выйдзе толькi кароткае iмгненне'. Факты, адным словам, пацвердзiлiся цалкам, нават з лiшкам, i Яго Недаступнасць асабiста распарадзiўся лёсам злачынкi: сарваў з яе акуляры, шпурнуў у фiзiяномiю i тупнуў так, што задрыжалi скляпеннi замка.

- Цяжка ўявiць! Неверагодна! У маiм уладаннi! У маiм доме! На маёй службе!!! Погань ненасытная! - Ён у знямозе павалiўся на трон i зайшоўся ў нервовым кашлi. - Лiквiдаваць!

Вялiкую Княгiню прыбралi ў чорнае адзенне, прывязалi на шыю камень, занеслi на мора i кiнулi ў самым глыбокiм месцы. Перад пакараынем яна паспела толькi пралепятаць:

- Перадайце гэтаму даўганосаму падлюгу, што... - Але дагаварыць не паспела.

Галоўны фiлосаф Грыфус Мантанус Прэдзiтус з прычыны гэтага сумнага здарэння нiбы сказаў, што ў гады росквiту i дабрабыту, у хвiлiну зацiшша пiльнасць асаблiва патрэбная. Бо ўсе, бачыце, клопатаў не ведаюць, усе радуюцца сытасцi i цiшынi, i святочны стан распаўсюджваецца падобна эпiдэмii. А гэта, сказаў ён, вельмi небяспечны i шкодны стан.

Уладар абазваў яго балбатуном, а цiкаўная Аракулька выдала сваё спакойнае 'ку-ку'.

А сiтуацыя мiж тым развiвалася далей.

Не паспела зацiхнуць гамонка пра складскiя справы, як з Заходнiх лясоў прыйшла вестка пра бясчынствы драздоў: збiралiся вялiкiмi чародкамi, наладжвалi шумныя i недапушчальныя банкеты, у часе якiх абгаворвалi Яго Недаступнасць, а таксама апаганьвалi мясцiны палявання. Каб навесцi парадак, прыйшлося паслаць туды эскадрыллю шулёнкаў. Авохцi! - неўзабаве нешта ж падобнае адбылося i на Паўднёвых Пласкагор'ях, у вотчыне Гэ-Гэ; гэтым разам вызначылiся перапёлкi. Гэтыя пайшлi яшчэ далей: зрабiлi чучала свайго гаспадара-фiлосафа, вiлiся вакол яго i выкрыквалi (лiтаральна так), 'што не хочуць падпарадкоўвацца ўсялякiм калматым жывадзёрам'. Акрамя таго, яны знеслаўлялi Прыгожую Галубку, абзываючы яе рознымi брыдкiмi словамi. Над гэтымi нахабнiкамi зрабiлi паказальны суд.

А Зязюля-Аракулька не стамлялася прадказваць смуты, хоць ужо i так было зразумела, што птушыны мацярык перажывае крызiс. Пасля перапёлак слухалася справа аб хабарнiцтве гракоў; потым на павальным браканьерстве папалiся кулiкi, а ў дадатак нешта з вадаплаўнымi... I так - адно за адным... Ды ўсё ж яшчэ можна было мiрыцца, калi б не гэта жахлiвая навiна пра змову. Так-так! у самым палацы рыхтавалася змова, i на чале - хочаце верце, хочаце не - стаяў нiхто iншы, як фанабэрысты Строгi Сарыч.

Спачатку было два-тры сiгналы, якiм уладар не надаў значэння, бо лiчыў гэта чыстай лухтой. Але прыйшоў Яго Непазбежнасць Выпадак - ён заўсёды, урэшце, прыходзiць, i - вочы раскрылiся.

Было так. Магутны Арол iшоў калiдорам, i раптам з пакояў Прыгожай Галубкi пачуўся шчаслiвы смех. Магутны Арол прыслухаўся i пазнаў голас свайго сябра i мiнiстра настрою i парадку. Сумненняў не было, бо ён пазнаў бы гэты цудоўны голас сярод тысячы падобных - столькi Ўлажэнняў было iм зачытана! А праз некалькi хвiлiн адчынiлiся дзверы, i мiнiстр з'явiўся ўласнай персонай. Без адзiнага гуку ўладар адразу сам арыштаваў яго. На допыце Строгi Сарыч прызнаўся, што задумваў пераварот. Калi афiцыйная частка закончылася, Магутны Арол наведаў зняволенага ў камеры.

Строгi Сарыч быў распасцёрты на падлозе i нагадваў хутчэй бясформенную кучу зваляных пёраў, чым жывое цела. Магутны Арол сеў i закрыў вочы крыламi: яму было цяжка бачыць свайго нядаўняга любiмца, якi так нiзка паў.

- Нiколi, Сарыч, - прамовiў ён з болем, - нiколi я не паверыў бы, што ты... - I заплакаў.

- Я невiнаваты, Ваша Недаступнасць, - пачуўся млявы хрып; голас, гэты цудоўны голас, загiнуў назаўсёды (Строгаму Сарычу праламалi горла), i Магутны Арол заплакаў яшчэ мацней.

- Я невiнаваты...

- Так-так, Сарыч. Несумленны i перад смерцю манiць.

- Невiнаваты...

- Ты ж прызнаўся, Сарыч. Нашто цяпер упарцiцца? Ад страху?

- Я не баюся, Ваша Недаступнасць. Але так памерцi...

- Як жа ты думаў памерцi?

- На полi бiтвы.

- На полi бiтвы... Добранькае ж поле ты нагледзеў сабе... Гэтак подла ашукаць мяне... А ты ж быў сябрам. Сокал, той - мой сабака, а ты быў сябрам. Ты памятаеш нашы паляваннi? Ты, значыць, для таго ўгаворваў мяне адлучацца з замка, каб плесцi сеткi здрады? Так, вiдаць, такi настаў час, Сарыч, што i сябрам веры няма. Бывай жа. Памры стойка.

I з гэтымi словамi Магутны Арол выйшаў, выцiраючы слёзы.

Тры днi правёў ён на адзiноце ў патаемным пакоi, на чацвёрты iм раптам авалодаў небывалы прыступ лютасцi. Ён уварваўся ў спальню Прыгожай Галубкi (яна якраз займалася перадабедзенным туалетам), выгнаў соек i раз'юшана закрычаў:

- Распуснiца! Здраднiца! I ты з iм заадно? Ты, якую я падабраў на сметнiку i зрабiў царыцай, хоць у паскудных тваiх жылах няма нi кроплi арлiнай крывi! Ты, якая стала б звычайнай дзеўкай у карчме трэцяга разраду! I ты пасмела зганьбiць маё iмя! - I тут ён пачаў зрываць з яе царскае ўбранне.

- Мiлы, - шаптала яна, ледзь не трацячы прытомнасцi, - Ваша Недаступнасць! Памылка... малю... выслухайце...

- Маўчаць!!!

I на гэтым бiяграфiя Прыгожай Галубкi 'мела, як пiша Пасвячоны, свой канец'. А фрэйлiны яе былi

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×