жыдоўскай? Не. Да расейскай? Не. Да беларускай? Не. Яна выраклася жыдоўскай культуры, iмкнецца i не дайшла да расейскай i стараецца мець высокую пасаду пры беларускай. Навадняючы беларускiя ўстановы, Дадзiёмава выгнала з iх беларускую мову. А цяпер, бачачы, што як бы дзьме беларускi вецер, яна, цэнзар, калечыць сваiм алавiком мову беларускай лiтаратуры, думаючы гэтым паказаць начальству, што яна i ведае беларускую мову i займаецца ёю. Начальства гэтае (скажам, Гарбунова) лёгка ашукаць, бо яно само беларускае мовы не ведае i нiколi блiзка ля яе не ходзiць. Усе гэтыя днi я чакаю: цi знiме П. Дадзiёмаву з пасады цэнзара, цi не? Калi не, дык - каму ж верыць i дзе шукаць ратунку?

А ўрэшце - аб чым думаць? Усё гэта глупства, не вартае пяра. Самае важнае - маё пяро i раманы. Пакуль жыву - дзяўбу пяром камень. Пяро трывалае.

25 жнiвеня

Здароўе крыху як бы лепш. I настрой лепшы. Працаваў сёння над 'Скiп'ёўскiм лесам'. Ужо гэта адно добра, бо тыдняў тры ўжо не браўся за яго. Заўтра пастараюся як-небудзь паслаць у Менск мiламу Максiму Лужанiну пiсьмо22. А блiжэйшымi днямi параю добрых слоў падзякаваць П.К.Панамарэнку за добрую гаворку. Назбiраюцца справы - зноў пайду да яго вырашаць. Гэта будзе ўжо не раней зiмы або ў канцы яе.

6 верасня

Сёння закончыў трэцi раздзел 'Скiп'ёўскага лесу'. Можа, добра, а можа, вельмi дрэнна. Такi я змучаны i духам i целам i так цяжка жыву, што не адчуваю. Патрэбен доўгi час у цiшынi i спакоi.

8 верасня 1944 г.

За шэсць дзён пераклаў 'Позняе каханне' Астроўскага23 - так гнаў мяне ў карак тэатр. I ўжо месяц ляжыць гатовы тэкст i не забiраюць. Гэта ўсё азiятчына ў эўрапейскай краiне Беларусi. Я мог бы звацца не Чорны Кузьма, а чорнарабочы. Колькi за свой век я зрабiў гэтых перакладаў i напiсаў усяго, што без майго подпiсу запоўнiвае старонкi ўсёй нашай прэсы i ўсё на кавалак хлеба! Хлеб наш насушчны, усiх нас пасушыць.

Быў сёння ў ГIХЛе24. Дагаварыўся аб 'Скiп'ёўскiм лесе' i зборнiку апавяданняў. Каб хоць у Менск, цiшыня i спакой, хоць i на попелiшчы. Абы цiхi кут i штодзень спакойна пiсаць.

10 верасня 1944 г.

Учора ўвечары i сёння да паўдня чытаў К.Федзiна 'Горький среди нас'. Усё гэта мне чужое, але я бачу: Федзiн сапраўдны пiсьменнiк i разумны чалавек. Я ўпэўнен: пра М.Горкага ён напiсаў праўду. Сапраўды, мусiць, так жыў i такi быў М.Горкi, вялiкi расейскi iнтэлiгент з рукамi рабочага. З гэтай кнiгi вiдно, якое бяздонне памiж нашай тагачаснай iнтэлiгенцыяй, маладой, i той, да пакалення якой належыць Федзiн у Расеi. Беларусы гаварылi аб адраджэннi Беларусi, г.зн. аб прыходзе беларускага народа да нацыянальнай дзяржаўнасцi, а расейскiя iнтэлiгенты не мелi нi сваiх задач, нi мэт. Для iх расейскi народ - гэта мужык з барадою. М.Горкi быў адзiн, непаўторны, ён узвышаўся над iмi ўсiмi. Ён бачыў свой народ усюды, дзе былi яго рысы, ён меў глебу. А гэтыя не маюць глебы ў народзе, таму яны не ведаюць пра што пiсаць, шукаюць тэм i сюжэтаў, гавораць аб нейкiх 'лiтаратурных знаходках' i сядзяць макам на здрабнеласцi расейскай савецкай лiтаратуры. Для iх калгаснiк - гэта той самы мужык, якi толькi згалiў бараду, а не чалавек, дзе, хто мае вочы, убачыць i знойдзе i Эжэнi Грандэ25, i Iвана Карамазава, i Андрэя Балконскага26, i таго, хто не стаў яшчэ лiтаратурным персанажам, але ўжо стаў героем Савецкага Саюза. У вялiкай лiтаратуры персанажы маюць сваю бiяграфiю. А каб пiсаць бiяграфii людзей, трэба ведаць, што народ - гэта мiльёны iндывiдуальнасцей, кожны з сваiм iндывiдуальным аблiччам i лёсам, хоць i падначаленымi аднаму закону жыцця - нацыянальнаму i дзяржаўнаму. Чамусьцi пасля кнiгi К. Федзiна я пачаў думаць пра з'яву невядомую i чужую ўсяму таму, што ў той кнiзе: я думаю пра вечнае сваё, пра Францiска Багушэвiча. Кожная тая кнiга добрая, калi яна ўзбiвае чалавека на сталыя i важныя думкi.

29 верасня 1944 г.

Пятнiца. Ужо якраз тыдзень, як у Менску. Яшчэ жыву на падлозе ў доме, дзе Саюз пiсьменнiкаў. Няма дзе адаспацца i адляжацца. Усе днi балiць галава, хiлiць на сон i зрок пагоршаў. Але здаецца, гэта ўжо апошнi мой злы этап. Як-небудзь агораю кватэру i буду дбаць аб здароўi i пiсаць. За гэтыя днi бачыўся з Р.Шырмам27. Ад яго пачуў тое, што ўжо чуў ад П.Пестрака28 i М.Танка. Каталiцкае духавенства, дзе якое было раней i якое дзе цяпер з'явiлася, стала агентурай пана Сасноўскага, паланiзуюць сваiх парафiян i тлумачаць, што няма нiякай Беларусi, а ёсць Польшча. Усё iдзе ад вiленскага бiскупа Ялжбыкоўскага29. Аб гэтым дакладна ведае i тужыць беларускi патрыёт менскi ксёндз Шутовiч30. Я цвёрда намерыўся пiсаць старшыню Саўнаркома дакладную запiску, набраўшы фактаў. ('Нацыянальныя польскiя' сельсаветы ў Чарнагубаве i Каралiшчавiч[ах].) Пальшчызна стараецца пакiнуць польскага духу тут на наступныя пакаленнi.

3 кастрычнiка

Аўторак. У нядзелю ўвечары Пестрак расказваў Лужанiну, як яго мучылi ў польскай турме. Алаўкi памiж пальцаў, пампавалi ваду праз нос, бiлi гумавым кiем, замыкалi рукi ў кайданы. Я слухаў. Пестрак умее цiкава расказваць. У яжоўскай турме ў Менску ўвосень 1938 г.31 мяне саджалi на кол, бiлi вялiкiм жалезным ключом па галаве i палiвалi збiтае месца халоднай вадой, паднiмалi i кiдалi на рэйку, бiлi паленам па голым жываце, устаўлялi ў вушы папяровыя трубы i раўлi ў iх на ўсё горла, уганялi ў камеру з пацукамi, але рук у кайданы не замыкалi.

Сёння ўночы пацукi не далi спаць. Я ўпоцемку думаў аб Антанiне Лукашэўскай i двох яе сынох. Усё гэта можа пад маiм пяром ажыць i жыць доўгiм, поўным жыццём. I да мяне прыйшла шчырая радасць. Перад свiтаннем я заснуў без трывогi i суму. Калi ўжо будзе тая кватэра i цiхi кут, каб пiсаць! Просiцца з пяра артыкул у 'Звязду' аб лiтаратуры.

4 кастрычнiка

Серада. Хмурна. Дождж. Пiсаў 'Скiп'ёўскi лес'. Трэба далей так, кожны дзень.

5 кастрычнiка

Нiчога не пiсаў. Няма дзе падзецца i прыткнуцца з пяром. Чалавек з паўсотнi за дзень перавярнулася. Мала ўсяго, дык прыехала яшчэ i ўлезла ў мой кут, дзе я жыву на голай падлозе, нейкая Найдус з хлапчуком, якi адразу пачаў рваць мяне за камызэльку. Гэтая жыдоўка лiчыць сябе польскай пiсьменнiцай i прыехала жыць у Менску. У Беларусi асталося сем пiсьменнiкаў беларускiх, а сябраў саюза пiсьменнiкаў у Беларусi звыш сотнi. Лупсякоў32 ужо дванаццаць год пiша, вучыўся ў унiвэрсiтэце i яшчэ ўсё не ведае граматыкi. Каб усе яны пакiнулi пiсаць сваю халтуру, а сталi будаўнiкамi, краўцамi, кавал[ям]i, земляробамi або падвучылiся i сталi настаўнiкамi, яны маглi б даць карысць рэспублiцы. Беларускай iнтэлiгенцыi бадай што ўжо няма, а гэтыя носяць яе iмя i сцiраюць з нашага жыцця беларускi характар.

Гэтая Найдус напусцiла на ўсе два паверхi дому пiсьменнiка такога смроду, што Максiма Лужанiна цягне ванiтаваць. Найдусяня мочыцца ў порткi, i яго мацi, якая прыехала ў Менск узбагачаць польскую культуру на Лагойскай расейскай мове, нават i не парупiцца памыць сваё абасцанае стварэнне. Дагэтуль я нiколi яе не бачыў i не чуў, што яна ёсць на свеце. З першага спаткання яна пачала мне мiласцiва ўсмiхацца, звысоку i ведаючы сваё вялiкае дастоiнства. З усiмi яна адразу запанiбрата, усiх навучае i ўсюды ўсаджвае свой нос. Пестрака яна называе сваiм таварышам, 'з iм я была ў Заходняй Беларусi ў падполлi'. Яна высокая, як жэрдка, у акулярах i без сцёгнаў. У сiняй спаднiцы да кален, i на панчохах рагi нейкага бруду. Спаднiца ледзь закрывае каленi i фалдаю ўцiснулася ў зад. Але затое яна адзета 'па-эўрапейску' - голыя каленi i вузенькая спаднiчка. Гэтая саранча бесперапынна загаджвае ўсё вялiкае i добрае. Яна ж не хоча быць на сваiм месцы: прадаваць у кааперацыi або - чорт яе ведае, якую ёй даць льга было б работу, чыстую работу яна загадзiць i на горшую лянуецца. Гэтая плойма ацiраецца каля iнтэлiгенцыi i ўсё з прэтэнзiямi. Яна аблiзвае языком словы: лiтаратура, навука, сацыялiзм, камунiзм, паэзiя, драма, чалавецтва, Беларусь, народ, чалавечае шчасце, будучыня, патрыятызм, нацыя... Цяперашнiм часам iх лексiкон узбагацiўся словамi: 'усиленный паёк, улучшенное питание, американские подарки через Красный Крест...' Гэта Дастаеўскага Лямшын за раялем. Прыжывальшчыкi i хлебаеды. Так Бэнда33 лез у беларускую крытыку, Клiмковiч34 у беларускую лiтаратуру, Александровiч35 у культуру i грамадскую дзейнасць (сабе на кар'еру), Дадзiёмава ў мастацтва i цэнзуру i Модаль36 усюды, куды толькi льга лезцi.

6 кастрычнiка

Пятнiца. Пiсаў вельмi мала. Горне на сон. Балiць сэрца. Клопат i думкi аб кватэры. Рэня i Iра спяць на падлозе. Учора ўвечары заўважыў, што ногi апухлi да кален. Сэрца! У турме ў мяне апухалi толькi ступенi. Прага мець цiхi свой кут i пасцель i вылежацца як мае быць. А тут абяцаюць, што кватэра можа быць толькi праз два тыднi. Гэта значыцца, што не менш месяца трэба чакаць. А два месяцы то напэўна. Баюся, што не вытрымаю да пасцелi i падушкi. Здань смерцi мучыць мяне. Так я доўга не пацягну. I кому повем печаль мою? Хоць бы адзiн хто блiзкi i разумны, а Рэню буду берагчы ад трывог.

11 кастрычнiка

Сёння многа i, здаецца, добра пiсаў. 7 кастрычнiка заходзiла да мяне не вядомая мне дагэтуль Марыля Шутовiч з Вiльнi, жонка ксяндза37 Адама Станкевiча38. Яна прыехала ў Менск, каб дайсцi тут якое-небудзь рады: вiленск[i] бiскуп, пiлсудчык Ялжбыкоўскi садзiць усюды па Беларусi на парафii палякаў ксяндзоў, якiя i прапаведуюць з амбоняў, што ўсе беларусы каталiкi ёсць чыстыя палякi. Гэтая жанчына вельмi прыемная

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×