Магдалена. Не, ня тут, ня тут… Пасьля… Пойдзем цяпер паскакаць!..

Мацальскі. Ну, пойдзем!.. Ах ты ягадка! Тру–ля–ля!.. (выходзяць) .

Зьява 6

Мяшочак, Уршуля, Галька.

Уршуля (уваходзячы з Галькан). Ах, які гэты граф баламут! У часе вячэры ўсьцяж кідаў у мяне то галкамі з хлеба, то скурачкамі апальцыну, а цяпер танцуе толькі з аднэй Магдаленай!.. фу! які баламут! (няшчыра). Не падабаецца мне!

Галька. Гэтыя людзі з вышэйшага сьвету І яны такія. Я чула, што яны, як паедуць заграніцу, дык не бяруць там шлюбу па нашаму, у касьцёле, а йдуць да нейкага чыноўніка, там расьпішуцца толькі і жывуць ужо, як муж з жонкай. Зусім бальшавікі.

Уршуля. Ах, фі! фі!.. Што вы кажаце! Вось сорам!

Галька. Няма дзіва — усе яны бязбожнікі.

Уршуля. Пані Галена! Што я вас хацела спытацца… але ня ведаю як сказаць… трохі сорамна.

Галька. Ну?

Уршуля (саромліва апусьціўшы вочы). Ці ўжо пасьля шлюбу… і ўжо пасьля вясельля… ды вельмі страшна?

Галька. Ха–ха–ха! (сьмяецца і шапоча ей нешта на вуха) .

Уршуля (млосна). Ах, ах! не кажэце! ах! страшна!.. ах! я– бы ляпей пайшла ў манастыр, чымсь пазволіла…

Зьява 7

Мяшочак, Уршуля, Галька, Пышка, Шышка.

Пышка (увайшоўшы, ціха да Шышкі). Ты з каторай?

Шышка (паказваючы вачыма на Гальку). Я з гэтай.

Пышка (паказваючы на Уршулю). А я з гэтай.

Шышка. Ну добра… (падыходзяць да жанчын, кланяюцца і вядуць за сцэну ў скокі).

Зьява 8

Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка.

Мяшочыха (уваходзячы з Ленкадкай). Ты, Леакадка, як граф пакліча цябе ў скокі, дык ты зірні на яго гэтак бокам і ўздыхні: ах! — каб ён, значыцца, сьцяміў, што ты вельмі рада. А як пачне гаварыць да цябе пафранцузку, дык ты не паказвай віду, што на разумееш, але скажы гэтак: ооох! каб, значыцца, можна было падумаць і не, і але…

Леакадка. Я ведаю, што рабіць, мамачка!

Мяшочыха (выймаючы з сваей торбачкі флякончык з парфумай) . Чакай, я вось цябе папарфамую, каб ты не сьмярдзела потам… (Пырскае на дачку парфумай). А калі ён пацісьнець цябе за руку, дык так–сама яго, але не надта моцна, а так крыху і перэвярні вочы уверх ды ціханька гэтак уздыхні: ох!

Леакадка. Я ведаю, мамачка!..

Мяшочыха. А калі ён будзе казаць, што цябе любіць і жыць без цябе ня можа, дык ты саромліва апусьці вочы ўніз і скажы яму: «пагутарце аб гэтым з маей мамай»…

Леакадка. Калі ён нічога гэткага і ня думае казаць, а толькі сьмяецца і шчыпаецца.

Мяшочыха (зьдзіўленая). Шчыпаецца?!

Леакадка. Але. Усё хапае за бок, то за іншае месца і ўсё сваё: «тру–ля–ля»…

Мяшочыха (я. в.). Гм. гм… Мусіць цяпер новая такая мода…

Мяшочак (праз сон). А я пытаюся… чаму…

Мяшочыха. Ах, Божа мой! Калістрат сьпіць, а граф можа пабачыць і будзе сьмяяцца (да мужа, туваючы яго). Калістрат! а Калістрат! Устань!

Мяшочак (праз сон). Адчапіся!.. (сьпіць) .

Леакадка. Граф ужо бачыў, што папа пьяны.

Мяшочыха (убачыўшы ў дзьвярох Мацальскага, ціха да дачкі) . А вось ён глядзіць на цябе. Ідзі, ідзі, можа ён хоча паскакаць з табой. (Ідзе да дзьвярэй, Мацальскі дае ім дарогу, у дзьвярох робяць цэрамоніі кланяючыся).

Мацальскі. О! мэдам!

Мяшочыха і Леакадка. Ох, граф! (выйшлі)

Зьява 9

Мяшочак, Мацальскі, пасьля Уршуля.

Мацальскі (абцірае хустачкай пот на твары і падыходзіць да стала, пье піва. Закурывае папіроску).

Уршуля (уваходзіць, сядае, зіркая на Мацальскага. Паўза). Ах, як вы добра танцуеце!

Мацальскі. Я–ж з вамі здаецца не тацавала, дык скуль ведаеце?

Уршуля. Але я бачыла, як вы… з іншымі.

Мацальскі. Але… я вучыўся ў танцы ў Шрайбмана.

Паўза.

Уршуля. Вы такі сумны: вы мусіць закахаўшыся, або вершы пішаце?

Мацальскі. За шмат гарэлкі выпіў… Я яшчэ перад тым, як прыйсьці сюды, спаткаўся з адным прыяцелям і мы здорава сербанулі.

Уршуля. Ці вам больш падабаюцца брунэткі ці бляндынкі?

Мацальскі (сьмяецца). О! я ўселякіх люблю, былі толькі прыгожая і маладая…

Уршуля. Ці вы маглі–б палюбіць асобу, каторай чыстае дзявочае сэрца яшчэ не

Вы читаете Шчасьлівы муж
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×