Віялета Пачкоўская

Арэхападзенне

* * * твае вусны — як комін над хатай маёй бабулі толькі паліш часцей, чым яна ў печы твае вусны — як слімак на старой слівіне пяшчотныя і выкшталцоныя валасы — як халодныя макароніны звіваюцца долу, падаюць у міску ты некалі будзеш з залысінай як мой дзед, ты й зараз да яго падобны: стары грыб — худыя ногі, цыгарэта ў зубах і выключны ўнутраны свет толькі што не храпеш, але гэта прыйдзе з часам прасую твае майкі гладжу тваю скуру латаю кішэні, прышываю гузікі я кожны дзень шчаслівая бо ты штораніцы просіш есці а ноччу абдымаеш у сне я думаю, нам не будзе сумна на пенсіі пры ўмове, што я не памру раней ад смеху а ты кінеш паліць і пачнеш есці суп бо шчасце — гэта ж як два пальцы * * * каб заплюшчыць вочы не трэба нейкіх надзвычайных высілкаў толькі стома, вялізная стома калі ляжу ў цёплым ложку (лепш за ўсё дома, але неабавязкова) і фіранка здаецца ветразем вялікага карабля калі цені перастаюць пужаць і ператвараюцца ў таніраванае шкло ў незамкнёныя дзверы паміж сёння і заўтра ты яшчэ нешта мне расказваеш нейкую надзвычай цікавую гісторыю а я ўжо сама бяру ўдзел у іншай гісторыі я ўжо гартаю вялізную кнігу сноў у пошуках зместу але па звычцы замаўляю два з тваім удзелам бо і ў сне хачу быць побач ты крыўдуеш ты надзімаеш вусны бо не можаш са мной кантактаваць вербальна але выключаеш лямпу і сцеражэш маё дыханне шкарпэткі на падлозе і зубы на шафцы а я працягваю праз пакой свае народжаныя сном шчупальцы і бараню цябе ад сябе ад ценяў на сцяне ад пірацкіх караблёў і сумненняў мы з табой катаемся на санках да самага-самага ранку Віёла спадар, зайграйце на віёле дастаньце скрыпку з футарала яна без вас засумавала і вабіць вашых рук няволя спадар, зайграйце на віёле выправу, бранль у стылі рэгі вы самі гэтага хацелі струна і смык ўжо больш за ролі спадар, зайграйце на віёле і не заплюшчвайце вачэй цалуе вас віяланчэль
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×