Я — аматар у справе тонкай лірыкі калі крылатыя вампірыкі п’юць маю бензінавую кроў ну, будзь здароў! і плясь па твары Я напішу пад вашыя штандары транспаранты матам — з багаццем мастацкіх сродкаў у сваім зародку і хай хто скажа што я — камбайн для збору эпітэтаў * * * Ноч. Святлафор на скрыжаванні не ведае, у які кабак падацца. * * * Вішня ў квецені Скрала ў зімы эпітэт. Постмадэрністка. * * * Зіма не золата і снег не павуцінне А я гляджу ў акно, чакаю, раптам з неба Танцуючы з імпэтам тарантэлу Ўпадзе між белых кветак жоўты ліст Няма. Зіма. Ізноў прыйшла зіма! А я яшчэ не далюбіла восень Не дапісала вершаў ёй на мокрым лісці Не развітаўшыся, пайшла Зіма не восень І золата ніяк не стане срэбрам А срэбра золатам Як ні чакай таго, ніяк! Зіма… Снег быў, злы, халодны, цвёрды Мы ж з восенню ўдзвюх паплачам вадкім Пардон, цяпер адна Адна Зіма * * * а крылы вы мне далі акрылавымi фарбамі размалявалі мае валасы вы мелі рацыю пры падрабязным разглядзе рэштак вогнішча вы — мая новая культурная сітуацыя метафізічнасць расы дранцвеюць пэндзлі засынаюць бабры і яшчаркі ў прыску аблазяць насы дабранач я ўратую вас ад вогнішча бо вы прызямліліся там дзе патрэбна дабранач дабранач спі Ілжэпрарок Слухайце!
Вы читаете Арэхападзенне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×