Дынастыя рахманых вепрукоў наведвае ў цямрэчы Цішкавае поле, дзе некалі садзілі людзі бульбу, дзе засталіся пудзілі з мяхоў, ў якіх гаспадары прывозілі ўгнаенне. Шукаюць безупынна і нястомна свае ўлюбёныя прысмакі, — штурхаюцца,             бяскрыўдна рохкаюць адзін на аднаго. Нішто не замінае справе ноччу, але ўсё роўна асцярога не знікае, бо ля дарогі засталося гумавае кола і дзве рыблёўкі ў хмызняку схаваны, — напэўна вернуцца гаспадары.

СТАРЫ ДУБ

Гайдаюць пругкія галіны, Сваволяць жалуды-малечы. Спякотных тыдняў успаміны Дуб занатоўвае пад вечар. Забыўся на мясціну гэту Пяшчотны дождж сівых абшараў. Ды ведаю, наложыць вета На сьпёку колішняя хмара.

НЕМАЎЛЯ

На сьнезе знайшлі немаўля — У неба глядзіць і не плача. Далонька сьціскае імя — Адзіную спадчыну. Марозу яго не працяць, І снег не пячэ халадэчай. Гілі ўслед за сонцам ляцяць, І бачыць іх толькі малеча. Ніякіх не ведае слоў, Свабода — дзіцяці калыска. Існуе ў сусвеце яно Як снег, як мароз, як вятрыска.

* * *

Шукае лекавыя травы Сабака брудны, нехлямяжы. Паміж няіснасцю і явай Прашкандыбае — зноўку ляжа. Няўжо не знойдзе і загіне? Няўжо ў Чырвонай кнізе лекі? Цвітуць у дворыках вяргіні, Буяюць флёксы ля аптэкі.

СТАЛЁВАЯ РЫБА

Рыба губляе луску — Сталь дамагаецца цела. Па металёвым пяску Рыба знямогла ляцела. Чуеш — як скрыгат расце,
Вы читаете Вяртанне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×