Я за аблокамі сачыўІ кожнаму даваў найменне.Цвяліў вятрыска далячынь —Імёнаў паскараў знікненне.Аблокаў большасць найхутчэйЗнікала ў мройве далягляду.Як несла іх далоў з вачэй!Як гнаў вятрыска іх зацята!Імёны нішчыў ён, алеУ небе ўбачыў я аблокі.І як вятрыска ні шалеў,Яны трымалі дух высокі.
ДА НЕБА
Здароў, Груган! Ты — птах, я — чалавек.Дзе крылы у цябе — я маю рукі.Ты не крыўдуй на гэты несусветны здзек, —Прабач, я выдумляю ад пакутлівай дакукі.Лунай, Груган!Груган за неба паляліць.Яму за небам хопіць месца.А я радзіму буду сніць,Яна мне кропелькай здаецца.Ты пачакай мяне, Груган.Мы разам палялім да неба.Пачуем велічны арган,Пабачым — крылы ці патрэбны.І я здзіўлюся — звыкся сніць —Воч не стае Радзіму ахапіць!
ПІЛЬНЯ
Бярвенне дарэшты на дошкі звялі, —Як шчыльна пілоўку у штабелі сцелюць!Ля пільні ад хвояў кара да зямліПрыстала жыўцом, як да новага цела.Па звычцы чакаюць бярвення дзядзькі:Працоўныя рукі — нястомныя служкі.І ляды вядуць, як заўжды, напрасткі —Да пільні, да гвалту, да дошак, да стружкі.
АДБІТКІ
Люстэрка трымае да ночы адбіткі:Рахманыя, ветлыя, хіжыя твары.І маюць яны, нават самы някідкі,Імёны свае, як расліны ў гербарыі.А ноччу адбіткі пакінуць люстэрка,Пасыплюцца долу — заб’юцца ўтрапёна,Як соліды важкія з бомкай манеркі, —