Жыве яна з месяц, мо болей.Вярнулася ўрэшце… заўсёды я верыў…Няхай на партрэце, няхай праз стагоддзі…Шырэй рашчыніце пудовыя дзверы —Я да людзей панясу Багародзіцу.
* * *
Алесю Гаруну
Паэт з такімі сумнымі вачыма,Аб чым ты мусіў гаварыць?Куды нас мусіў клікаць ты? —У край любові, дабрыні? —Магчыма.Паэт з такімі сумнымі вачыма,Што аб любові ведаў ты?Дзе дабрыня, дзе бруд людзкіТы сэрцам адчуваў сваім? —Магчыма.Паэт з такімі сумнымі вачыма,Як здолеў папярэдзіць з нематы,Што пустазелле на любоўНяздатна?Я чую спеў твой, як і тыЗаўсёды чуў святы матыў, —Дакладна!