Вусені на гусенічным ходзе соўгаюцца па здратаванай глебе. Брыдка. Паўсцістыя, пачварныя, яны ведаюць выйсце: кожны шукае краіну Вялікага Матыля. Калі ўзыходзіць сонца, варушацца на ўсход, калі хаваецца — назад варочаюцца, паўсцістыя, пачварныя. Як ноч — ад стомы дранцвенне. У сне народзяцца крылы.

ХІЖЫ ЛАНЦУГ

Жаўнеры набліжаюцца                              спрактыкаваным ланцугом, Стваламі карабінаў размыкаюць вецце, Раструшчваюць, нібыта яйкі ў гнёздах, росы, Жахлівым крокам вымяраюць лёс ахвяры. Якога Марса служкі вурдалачаць? Каго шукаюць здані ў нашым лесе? Стагоддзі пераблыталі, няйначай. Іх песня, Як сабачы брэх, мурашыць спіну. Выццём пазатыкалі сабе вушы, Не чуюць дрэва, птушку, чалавека, І толькі рулі касавурацца, як зрэнкі. Жаўнеры сунуліся хіжым ланцугом, Спявалі птушкі, размаўлялі дрэвы, Заходзілася плпчам немаўля…

РАСПЛАТА

У люстэркі лістоты

глядзіцца сонца.

Зняважыў злачынца дрэва Абразай ілжывых слоў, У сьпіну нібыта стрэліў, І словы атруцілі дол. Як трызніла дрэва сутоннямі! Як моташна лісце гуло! Наўкольныя парасткі кволыя Ня ўзнімуцца ўжо на крыло. Не трэба ні шроту, ні пораху — Люстэркі на дрэве зіхцяць… Нацэліла зброю на ворага, І полымя бег не суняць.

ІНДУСТРЫЯЛЬНА-ХІМІЧНЫ ДЖАЗ

Найбольш сур’ёзная абстаноўка склалася ў г. Наваполацку, дзе валавы выкід шкодных рэчываў самы высокі сярод гарадоў рэспублікі…

З дакладу на рэспубліканскім сходзе гаспадарчага актыву ў верасні 1987 г.
Зноў людзкія адбіткі заганныя, Як музыкі, ў нябёсах лятаюць — Працінаюць пякельную ноч. Нараджаюць мелодыі танныя: Дзьмуць у комінаў доўгія пальцы, Дзьмуць да чырвані пацерак-воч.
Вы читаете Вяртанне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату