Ты ўвайшла нечакана, ікліва.Я пісаў і нічога не чуў:Ад гранёнага слова шчаслівы,І ад роспачы слёзы ўваччу.Ты ўвайшла і як сябру сказала:— Добры дзень, кандыдыт на Парнас!Ты прабач, на хвілінку з вакзала…Ну як справы? Відаць, ужо ас?!Прыгадала было здарэнне,Толькі ў ім я сябе не пазнаў.— Вось прывезла літроўку варэння,Гэта вішні, як ты заказаў.І пайшла, і як воблака знікла,Нават дзверы не рыпнулі ўслед.Толькі білі гадзіннікі звыклаДы літроўку разглядваў буфет.Хто яна, таямнічая госьця?Я не ўспомню, не ўспомню ніяк!Гэта сон, гэта мне падалося…Слоік вішняў — пакутлівы знак.
У КАЛГАСЕ
Не лясы тачыце, а косы…У горадзе іншае лета.Кіруе студэнтамі босыДзед Жычка. Яфрэйтар кабетаў.Навука сялянскага бытуДаецца, не так, каб адразу…Ваду ліе з конаўкі Рыта,Як стромкую рэчку Каўказа.Дзед Жычка у новай фуражцы(Са службы вярнуўся Камосін)На фоне будынкаў фуражныхЗаслухаўся спевам калосся.
ПАЭТКА-ДЗЯЎЧЫНА
У таршэра сталёвая лапа.У таршчэра прыватнае вока.Невялічкая штучная малпа,Як анёлак, аблётвае цокаль.Акуляры, стаміўшыся дужа,Утаропяцца з гэтай прычыны.Спадзяюся, цудоўнага мужаАдшукае паэта-дзяўчына.
НА ПАЛЯВАННІ
Бусел — балотны каморнік —Мерае багну рупліва.Шчыльны трыснёг ледзьве горнеВецер — стары і сварлівы.Порсткі сабака дзядзькі ЯгораРаптам замёр, быццам стодка з фарфору.