Вэнэра пацеркай мігціць,У аскетычны космас запрашае.Камэты срэбнаколерная ніцьТчэ немаўлятам стужкавыя шалі.У цемры нараджаецца жыццё.Сусьвет — нібыта казачна-умоўны,Чаканьне, як паўночнае ліццёРасплаўленага месяца у чоўны.
* * *
Раней я баяўсяцемры,жудасна-таямнічай,халоднайі бязлітаснай.Ашуканы,я баяўся цемры,але час ператварыўпудзіла боязіу аскепакбезабароннай з’явы.Пануюць ліхтары.Слепяць фары.Палохаюць вогнішчы.
СЯРГЕЮ ПАЛУЯНУ
Вы клікалі мяне — восья прыйшоў,З воч паздзіраў усім павязкі.Але, як матылі, з усіх куткоўВы паляцелі на святло, а не на краскі.
ХАЛЕПА
Вандроўнік маўчаў, ён быў дзіўны вандроўнік,Сядзеў і маўчаў, як нямко.На вуліцы халепа смеціла слотай —Найбольш пад акном у святло.Які ж ты вандроўнік — мармоль засцянковы,Калі назапасіць гісторый не змог.Праз халепу месяц сляпіўся замовайЯк новы вандроўнік ступіў на парог.А потым яшчэ і яшчэ, як навала,І цесна зрабілася ў хаце са шкла і металу.Гарбатай усіх частаваў — і чатыры фаеркі няспыннаВыключна займаліся вырабам кіпеню…— Ты дзіўна падобны на Анцева сына, —Прамовіў з гасцей нехта ў спіну мне.І болей ні гуку, у цішу закуты.Я сціснуў далонямі вушы — пакута.