Хаваюць неба чараціны.Хапаюцца за ногі балаціны.А голас кліча, мкне чароўныІ працінае мне душу.Марудна як! Хай парашутМяне на голас выкіроўваў.Я захліснуў бы парашут!Сцяну апошнюю патрушчыў.Насупраць — праз лагчыну — пушча,Дзе пад кашлатаю ялінайДзмуў паляўнічы ў чараціну.
* * *
Даўно не спаў, як ў жаўнерскім ложку.Дакучлівая стома цвеліць толькі.Тваіх вачэй маўклівыя валошкіЗапаланілі зырка наваколле.Ашчадна захаваю сум блакітныУглыбіні чысцюткага ўспаміну.Як Свіслач, вопратку гранітнуюЗа тлумным горадам я скіну.
КАМЕТНАЯ СВАБОДА
Гавораць: двайчы не ўвайсці ў адну раку.Лухта! Я ўвайшоў у тыя ж воды.Трымаў, як скарб, ў руцэ тваю рукуПраз год вандровак і свабоды.Праз галактычныя прасцягі чую спеў.Мацнее сіла прыцягнення з кожным годам.Я толькі сёння раптам зразумеў,Якая ты, каметная свабода.
ТАБЕ
Бягуць успаміны, як хвалі,На бераг з адзінай сасной.І дзён маіх стынуць караліБез пацеркі зыркай тваёй.Ўсё роўна тваёй зараніцыЯ вершамі буду маліцца.
ЧАС ЧАКАННЯ ЛІСТОЎ
Набліжаецца час чакання лістоў —Назапашвай цярпенне.Адшукай у кахання пяшчоту са слоў.Першы ліст не збавенне.Зноў на сэрца ляцяць і ляцяць матылі…Першы ліст не збавенне.І на гэтай найлепшай зямлі на ЗямліЯ не ведаю снення.Зараніцы пачуцці свае даручу.Страціў час вымярэнне!Я да скрыні паштовай на крылах лячу…Соты ліст не збавенне.