Чорныя птушкі фарбуюць нябёсыЎ жудасны колер.Голае поле. Дарога. Калёсы.Вецер у коле.Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы…Птушак няволяць —Гоняць, як хмару, птушыныя лёсы.Вецер у коле.Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы…Цьмяна у полі.Пругкія крылы, як вострыя лёзы.Вецер у коле.Чорныя птушкі ўсадзілі ў нябёсыКрылы.Даволі!Ўпалі на глебу чырвоныя сьлёзы…Вусьцішна ў полі.
НАТОЎП
Натоўп рухаецца па шляху, брукаванымжывымі чалавечымі галовамі. На адзіным дрэвеўскрай бясконцай людской плыні пугачомсядзіць вірлавокі дзядзька.— Хадынка нібыта, Хадынка нібыта… —бесперапынна мармыча ён.Ці ён папярэджвае, ці ён пытаецца?Натоўп моўчкі абмінае дзівака.Каб неяк прыхаваць пачатак і канец,масянжовы месяц спрабуе захінуцьзалатое сонца. Але сонца паглынае цемру, і натоўп —як на далоні. Толькі дзе той пачатак,дзе той канец? Углядайся да зьнямогі,а калі стомішся, то шлях, брукаванычалавечымі галовамі, здзівіць бязлюддзем.
ДЫСКУСІЯ
«Я з Вамі не згаджаюся, выкладчы», —І яйка курыцу вучыла,Нягледзячы на розум матчын.І непісьменны ведаў больш магістра.Я за траістыСаюз сумлення, ведаў, апантанасці.Хапае і ў маіх развагах таннасці.Затое некалі панурыццаІ слухаць міратворныя сівыя байкі.А што калі зарэзаная курыцаНам несла залатыя яйкі?
НА ВЕЧАРЫ ПАЭЗІІ
Анатолю Сысу
О, колькі нас вояўМянціць языкамі,І то калі ў гэтымНяма небяспекі.— Ты сам паспрабуй.…І стаю перад вамі,І вусны дранцвеюць,І шэпты, як здзекі.З чаго распачацьМне размову, каб словыПрытулак знаходзілі —