Ў душах сагрэцца?Якія узрушацьЖыццёвыя сховы,Каб грукала словаАб сэрца да сэрца?Хвіліны маўчанняДаўжэй за гадзіны.З чаго распачаць?..Пачынаю з Радзімы.
ДЭЛЕГАТ
Сто тысяч людзей дэлегатаСем дзён выбіраюць на Сойм.Сто тысяч пытанняў узнята.(Багата прыкрыюць крысом.)Дзве тысячы кандыдатаўЛюд вынес на суд грамады.З іх кожны прамоўца выдатныІ вораг нішчымнай вады.З іх кожны грамадзкі руплівец…А гэты глядзіць немаўлём.Хто ў позірк паверыў шчымлівы?Хто праўду заблытаў жыццём?
Я САМ УБЫЧЫЎ
Не пазычай мне сваіх воч,Я сам убачыў, не дзіця,Сусветаў бездань — калі ноч,А калі дзень — мяжу жыцця.Яшчэ я ўбачыў птушкі след,Што на шляхах вятроў, аблок,І як займаецца сусвет,Дзе панаваў мярцвячы змрок.І цуды дробныя — наўзбоч,Не патрабуюць адкрыцця.Не пазычай мне сваіх воч,Я сам убачыў, не дзіця.
МЯНТУЗ
У сонных водах рэчкі ГайнаЖыццё віруе разнастайна.Міфалагічныя істотыМянтуз пакінуў без работы.Як вадзянік, людзей пужае,Лятае ноччу на кажане.Сарвецца — плёх — буйныя хваліНа строме рэчку абганялі.А рыбакам замест уловуЗаблытаў лёскі адмыслова.Гучней за музыку «Дып папал»Раўлі гурбою — ну і д’ябал!