Іх музычны імпэт без падману —Не жартуюць браты-блюзняры.Уздымаюцца клубы туману,Тлум цярушыцца на ліхтары.Што паперныя столі і дахі!Тлум укрые таксама і нас.Тлумны час, як заўсёды, не ў час.І мацнеюць мелодыі жаху,І цярушацца пёрамі птахаў —Вар’яцее атрутны джаз.
ЗДРАДНІК
Хто хаваецца ў лесе днямі?— Гэта зраднік, — адказвае сыч. —На скарэлым шынельным лямцыУ кустоўі, як мёртвы, ляжыць.Тое месца абходзяць звяры.Толькі хмарай над ім камары.Ён баіцца, аднак, зварухнуцца,Ён чакае цямнейшай начы:Каб да твані паўзці — дацягнуцца,Каб у багну ад нас уцячы.
А РАПТАМ…
Што калі раптам нашчадак,Крануўшы таемнасці ключык,Праз процьмы мінулых стагоддзяўНат' кволую думку агучыць?
Усе яго малюнкі назрэзе воласа.Якая вытанчанасць!Якое майстэрства!Ён Майстар з вялікай літары.— Ён Гулівер у краіневолатаў, — кажа адзін.— Ён Гулівер у краінемалеч, — кажа другі.
КАРЦІНА
Я марна шукаў яе ў сённяшнім свеце,Міналі, здаецца, стагоддзі.Яна, як жывая, жыла на партрэце.Сказалі: карціна у Лодзі.У Лодзі сказалі: карціна ў Парыжы.Ў Парыжы не чулі ніколі.Дзядуля сівы падказаў: у Нясвіжы