Воды стаўбурацца ў гудзе?Безліч смяротных асцейРэчцы патрапілі ў грудзі.Бачыш — хвалюецца сталь,Срэбныя воды ўскіпаюць?Чайка і хлопчык-вудальМарна ратунку гукаюць.На металёвым пяскуСлед пісягом застаецца.Рыба, згубіўшы луску,Блешняй сама абярнецца.
МАТЧЫНАЕ ХВАЛЯВАННЕ
Доўгі вятрыска люляе бярозу,Дужы вятрыска люляе рабіну.Шолахі вабяць паволі да роздуму:Як там адзінаму сыну?
ВЯРТАННЕ
Маці
Са сталага твару згаліў я касмічную змору.І вочы вандроўніка зеўраць нібыта парэзы.Яшчэ не аціхла ў вушах завыванне матораў,А я ўжо бягу да цябе, барадаты гарэза.
НЕВЕРАГОДНАЕ ЗДАРЭННЕ
Купка хлопцаў растала таемнаАдвячоркам ля ног вербалоза.Як у кніжках Станіслава Лема,Адбывалася метамарфоза.Тая сцежка, дзе хлопцы пасталі,Ваўкалакаў не ведала, пэўна:Як анёлы, там людзі ляталіІ саюз ашчаджалі крэўны.Ўсё квітнела, спявала, бруіла…Кожны гмах — як стварэнне прыроды.Дабрыню невядомая сілаВыкрасала паміж электродаў.Колькі цудаў яны прыкмячалі:Трактар жвавенька рухалі промні!Каб не лыпаць дарэмна вачамі,Падзялілі — каму што запомніць.Як будуюць — цікавіўся першы.Як лятаюць — наступнага клопат.Я складаў іншамоўныя вершы,Пераймаў цудадзейны вопыт.
ТРАСКА
У кансероўцы зварухнулася траска.І плаўнікі запрацавалі, што вінты.У плаўнях морквы і лаўровага лістаЯна ўсплывала са статычнае вады.