Дынастыя рахманых вепрукоўнаведвае ў цямрэчы Цішкавае поле,дзе некалі садзілі людзі бульбу,дзе засталіся пудзілі з мяхоў,ў якіх гаспадары прывозілі ўгнаенне.Шукаюць безупынна і нястомнасвае ўлюбёныя прысмакі, —штурхаюцца, бяскрыўдна рохкаюць адзін на аднаго.Нішто не замінае справе ноччу,але ўсё роўна асцярога не знікае,бо ля дарогі засталося гумавае колаі дзве рыблёўкі ў хмызняку схаваны, —напэўна вернуцца гаспадары.
На сьнезе знайшлі немаўля —У неба глядзіць і не плача.Далонька сьціскае імя —Адзіную спадчыну.Марозу яго не працяць,І снег не пячэ халадэчай.Гілі ўслед за сонцам ляцяць,І бачыць іх толькі малеча.Ніякіх не ведае слоў,Свабода — дзіцяці калыска.Існуе ў сусвеце яноЯк снег, як мароз, як вятрыска.
* * *
Шукае лекавыя травыСабака брудны, нехлямяжы.Паміж няіснасцю і явайПрашкандыбае — зноўку ляжа.Няўжо не знойдзе і загіне?Няўжо ў Чырвонай кнізе лекі?Цвітуць у дворыках вяргіні,Буяюць флёксы ля аптэкі.