Воды стаўбурацца ў гудзе? Безліч смяротных асцей Рэчцы патрапілі ў грудзі. Бачыш — хвалюецца сталь, Срэбныя воды ўскіпаюць? Чайка і хлопчык-вудаль Марна ратунку гукаюць. На металёвым пяску След пісягом застаецца. Рыба, згубіўшы луску, Блешняй сама абярнецца.

МАТЧЫНАЕ ХВАЛЯВАННЕ

Доўгі вятрыска люляе бярозу, Дужы вятрыска люляе рабіну. Шолахі вабяць паволі да роздуму: Як там адзінаму сыну?

ВЯРТАННЕ

Маці

Са сталага твару                         згаліў я касмічную змору. І вочы вандроўніка зеўраць                                       нібыта парэзы. Яшчэ не аціхла ў вушах                                 завыванне матораў, А я ўжо бягу да цябе,                                барадаты гарэза.

НЕВЕРАГОДНАЕ ЗДАРЭННЕ

Купка хлопцаў растала таемна Адвячоркам ля ног вербалоза. Як у кніжках Станіслава Лема, Адбывалася метамарфоза. Тая сцежка, дзе хлопцы пасталі, Ваўкалакаў не ведала, пэўна: Як анёлы, там людзі ляталі І саюз ашчаджалі крэўны. Ўсё квітнела, спявала, бруіла… Кожны гмах — як стварэнне прыроды. Дабрыню невядомая сіла Выкрасала паміж электродаў. Колькі цудаў яны прыкмячалі: Трактар жвавенька рухалі промні! Каб не лыпаць дарэмна вачамі, Падзялілі — каму што запомніць. Як будуюць — цікавіўся першы. Як лятаюць — наступнага клопат. Я складаў іншамоўныя вершы, Пераймаў цудадзейны вопыт.

ТРАСКА

У кансероўцы зварухнулася траска. І плаўнікі запрацавалі, што вінты. У плаўнях морквы і лаўровага ліста Яна ўсплывала са статычнае вады.
Вы читаете Вяртанне
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×