А над мёртвымі? Мёртвы скуль тут?! Волат Цяпінскі. Нават ён(!) Здолеў стацца ахвярай культу… Восень лісце кладзе на дол, Воз гісторыі ў брудзе вязне, Не падкласці пад колы кол — У Сібіру канаюць вязні.

III

Божа! Як жа навокал ціха, Цішыня і тая знямела, А ні руху табе, ні дыху У паветры мярцвяна-белым. Можа, нехта сканаў вялікі, А малыя па ім не плачуць, Бо застылі на вуснах крыкі, Што нічога не перайначыць, Бо застылі на вуснах словы, Бо патухла у словах памяць. Калі нельга вынішчыць мову, То імкнуцца хаця б параніць. І сцякае яна крывёю Па халодных маўклівых вуснах. Колькі ж вас, паяднаных ёю, Неразумных, сляпых распусных. Людзі — волаты (нат здаля), А галовы й мазгі — пігмеяў, І ўсе яны спакваля Набываюць абрысы змеяў. Хто згадае той гук і зык, Хто паўторыць яго нанова? Калі змейны ва ўсіх язык, Калі ён двайны да паловы… Уцякаю, бягу — куды? Дзе ні ткніся, паўсюдна «змеі»: Як жахліва «сіпяць» гарады, Як пачварна вёскі нямеюць! Быццам хто апрануў аброць Ды кіруе свет зацугляны, І ніхто ні слова супроць, Толькі продкаў крывяняць раны. Мо таму і маўчым цяпер, Што на гэтай крыві паўсталі, Што, як ікламі ў цела звер, Нам у гены уеўся Сталін. Слова стала нібы праснак, Раз пачуеш — навек абрыдне, Алегорыя — Мяккі Знак, Калі ў хаце пануюць злыдні… Я, прывыкшы глядзець у ноч, Але я не прыхільнік ночы, Калі тая шапоча: збоч Ці заплюшчы ціхенька вочы. І таму на свечку лячу, Як матыль ля яе шалею, Каб гарэла ярчэй хачу, А яна не гарыць, а тлее…
Вы читаете Ь (Мяккі знак)
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату