мядзьвежых Шпунтовых абдымкаў. Бахмач адбегся ў кут. Зьдзiўлены раптоўным Януковым скокам, Дзяркач адыйшоўся ад Лявона.

- Устань! - крыкнуў. - Адыйдзiся назад, да сьцяны!

А тады зачарпнуўшы паветра, не сьпяшаючыся, пачаў лагодным бацькоўскiм тонам да Янука: - От вiдзiш, Янучок, якая гэта скацiна. Я нi дзiўлюся, што ты адскочыў, бо так брыдка. Ну алi што скажаш? Выбачыш яму, цi не?

Пытаньне павiсла ў паветры. Зьбянтэжаны Янук пазiраў на Дзеркача й адно зь вялiкiм намаганьнем зiрнуў на абрыдзелага Шпунта.

- Ты сабе падумай, цi, каб ён быў на тваiм месцы, што тады было-б? Выбачыў-бы ён табе, цi што?

I запраўды, сьвет абкруцiўся й зiрнуў на Янука зусiм iншым, жахлiвым, бязьлiтасным бокам. Гэны зьненавiджаны дзяцюк у куце, цяпер зусiм стаптаны, панiжаны, гэта тойсамы, якi ў iншым часе й месцы вынырнуў бязьлiтаснай пачварай, што зь ягонага бацькi зьдзеквалася. I дрыжыкi жаху мурашкамi прабеглi па Януковым целе.

- Гэты басяк, калi ён верх над людзьмi дзяржаў, саўсiм нi зь кiм ня лiчыўся. Ён быў проста што скацiна. Для яго нi Бога нi было, i нiякай увагi, нiякай спагады да свайго брата-сермяжнiка. Алi Бог усё вiдзiць. От прыйшоў i ягоны час за грахi расплачвацца. Ну але, Янук, ты сабе падумай: от цяперака наш над iм верх. А каб так сталася, што гэты галаварэз зноў над табой верх узяў, дык ён бы цябе памiлаваў? От ён цяпер, хоць, праўда, i пад прымусам, але-ж табе ногi цалаваў ды прабачэньня прасiў. Вiдзiш, што гэты паўзун робiць, абы толькi сваё нягоднае, паскуднае жыцьцё ўратаваць. Сам вiдзiш. Дый што тут вiдзiць? Ён i быдлам станецца, абы сваю прадажную, нягодную скуру выратаваць. А посьля, нi дай Божа, каб да цябе дабраўся, тады нi жывацей, ён табе спуску на ногаць нi дасьць. Гэта, Янучок, басяк гэты iз сама найгоршых падонкаў у нашым народзе. Лавiць iх трэба й душыць, як клапоў, каб i заваду ня было. Мы iз табой от судзiм гэтага клапа й я думаю, што табе ня трэба казаць якi ў нас будзiць прыгавор. Сам падумай.

Антось устаў, пiльна зiрнуў на Лявона, што стаяў ля сьцяны, выняў зь кiшэнi патроны, адкiнуў у рэвальвэры барабанчык i, уважна трымаючы Шпунт на воку, ладаваў зброю. Лявон паварушыўся.

- I ня думай, басяк! Нi ўдасца!

Гатовы да стрэлу наган iзноў нацэлiўся ў Шпунтову галаву.

- Зьдзявай боцiкi! - гаркнуў Дзяркач.

Шпунт лыпаў вачмi, пазiраў то на Янука, то на Антося.

- Ты чуў, цi не? Зь мёртвага-ж сьцягваць ня буду!

I зноў грымнуў стрэл. Янук чхнуў ад смуроду пораху.

- Сядзь i зьдзявай, клоп!

Больш Лявона спанукаць не давялося.

- Дык от, Янучок, ты будзь судзьдзя. Ты зробiш гэтаму чалавеку прыгавор. Добра?

Януку здавалася, што навокал яго адбываецца нейкая недарэчнасьць Ды няпраўда. Нiкчэмнiк у куце, - тойсамы, што пад Антосевым прымусам ногi ягоныя цалаваў, - гэта-ж ня хто iншы, як калiшнi 'драгомiшч- акцiвiст', той, пра каторага некалi вясковыя дзяўчаты казалi, што 'не сваей сям'i вывадак'. Вунь ён, нiкчэмненькi ў голасьцi сваей, жывёлiна з жывёл...

- Ну дык як? Што скажаш?

У Антосевым голасе гучэла нотка лагоднае нецярплiвасьцi.

- Прыгавор? Як, якi гэта прыгавор? - з поўнай няўцямнасьцю спытаў Янук.

Антось устаў, узяў з кута стрэльбу, хутка адчынiў замок i выкiнуў адтуль патрон. Ён нанава ляпнуў замком, увесь час ня зводзячы вачэй са Шпунта.

- Прыгавор? Гэта значыць, што маем зрабiць з гэтым басяком, от што. Калi скажаш, што ён на сьмерць заслужыў, дык тут-жа яго й застрэлiш. А калi не... Ну дык як?

Янук апусьцiў галаву. Антось сунуў яму ў рукi стрэльбу.

- На, дзяржы.

Янук аблапiў кодаўб стрэльбы, пазiраў перад сабой й нiчога ня бачыў. А думкi хаосам, адна другой наперагон, роiлiся ў галаве. 'Як гэта от так забiць чалавека? Калi я скажу забiць дык i заб'ём...'

Ён зiрнуў на Лявона. Няўжо лёс гэтага чалавека ў ягоных руках?

- Я.., Я нi знаю.., - сказаў дрыжачым голасам.

- Калi нi знаеш, дык прыпомнi колька гэты пацук, гэта камунiстычная ханжа нашых добрых людцаў у бальшавiцкiя крывавыя лапы выдаў, от як. Кумекаеш? Як цябе вош цi клоп грызець, дык ты што, яго можа шкадаваць будзеш? Так i гэтага во... Ён-жа ў народнае цела ўпiўся, кроў нашу ссаў...

Янук навет ня бачыў, як няўклюдна, быццам гнаявыя вiлы, стрэльбу трымаў.

- Стой, чаго ты стрэльбу так дзяржыш? Гэта-ж нi качарга табе! Во так, глядзi!

Антось палажыў наган на стол, маланкавым рухам выхапiў ад Янука стрэльбу й нацэлiўся ў Лявона.

- Во так, прыцiсьнi гэту качаргу да пляча, левай рукой падпiрай зьнiзу, а правай, значыцца ўказальным пальцам нацiскай на курок. Вiдзiш? - тлумачыў Дзяркач. - Цяпер тутака правым вокам глядзi на мушку й цаляй яму проста ў грудзi цi ў галаву. А як страляць дык толька правым пальцам курок нацiсьнеш i шлёп. Кумекаiш? Толька крэпка прыцiскай прыклад да правага пляча й левай рукой дзяржы моцна зьнiзу, бо як нацiсьнеш курок то можыць яна цябе моцна ў плячо таўхануць. Ну й каб куля пайшла куды цаляiш то трэба, каб стрэльба саўсiм нi здрыганулася. Вiдзiш? На.

Стрэльба зноў апынулася ў Януковых руках i ён узяўся яе трымаць так, як раiў Дзяркач. Але зброя была прост-напраст непасiльна цяжкая, ледзь трымаў яе ў дрыжэчых руках.

- Так во, роўна дзяржы! Чаго ў цябе рукi дрыжаць?

Антось забег ззаду за Янука, усё з наганам напагатове, Лявона сочачы, выраўняў Януковы рукi, прылажыў яму прыклад да пляча, падняў рулю.

- Во так, глядзi, роўна. Стань раўней на нагах, свабодна, расстаў ногi так, для раўнавагi. Ну а цяпер указальны палец на курку дзяржы. У замок я заладаваў патрон, так што табе толька пацiснуць i - бабах! - гэтага клапа на сьвеце ўжо ня будзiць. Роўна, роўна, ня дрыжы!

Iмгла засланiла Януковы вочы. У шэрасьцi перад мушкай дрыжэла раськiданая Шпунтова чупрына, мiгцела ма замурзаным твары кроў. Бянтэжыў Дзеркачоў голас. Дзе тая раўнавага? Гэта, вiдаць, не сапраўднасьць, а сон. Жарам залiло Янукоў твар, мурашкi па сьпiне пабеглi. Пахiснулiся ногi. У гэны момант спацелы палец курчова ўчапiўся за курок, руля пахiснулася ўбок, страшна таўхануўу плячо прыклад i перад прыплюшчаным вокам грымнуў гулкi выбых. Янук быццам праз сон усьведамiў, што Лявон прысеўi паволi асунуўся на падлогу, а ў млявых руках апусьцiлася стрэльба.

- Дурань! Ты-ж у яго нi пацэлiў! - раўнуў ля правага вуха Дзеркачоў скрыпучы голас. - От, разiнька, ну цябе!

Голас пекануў Янука як джгучка-крапiва й ён вiнавата схiлiў галаву. Антось вырваў з рук стрэльбу й з размахам кiнуў яе на стол. Стрэльба перакулiла збан з малаком, што пакацiўся i з гулам упаў на падлогу. Цурком пацякло разьлiтае малако.

- Нi цяпер цябе страляць вучыць. Можа другiм разам.

Пасьля гэтых слоў Антось падбег да Лявона, што скорчыўшыся на падлозе сядзеў i, схапiўшы за рулю наган, з усей сiлы ўдарыў дзяцюка ручкай па галаве. Той схапiўся загалаву й са стогнам апоўз на падлогу. Тады Антось, быццам зусiм азьвярэўшы, нагой заехаў Лявону ў жывот. Адзiн, другi, трэцi раз. Зь бязладнага цела выходзiў прыдушаны стогн.

- Здыхай нячысьцiк! Каб на цябе груганы, а ня людзi!

Ён яшчэ раз ударыў нагой Шпунту ў жывот. Спынiўся й пазiраў на Янука.

- Ну што? Прыстрэлiш, цi не?

- А ён яшчо жывы? - спытаў Бахмач.

- Няўжо-ж...

Цi раз у будучынi згадваў Янук гэну часiну, калi ледзь тлеючае Шпунтова жыцьцё было ў ягоных руках. Адылi думка забойства чалавека, што некалi памагаў зьдзеквацца з бацькi й iншых, станула перад iм у сваей велiчнай злачыннай жахлiвасьцi. 'Гэта грэх. Як гэта так?' - мiльганула ў галаве.

- Ну дык? - насядаў нецярплiвы Антось.

- Чаму ты хочаш, каб я яго страляў?

- Вось табе й на. Колька часу сядзеў i ў галаву дзёўб што гэта за цаца такая, як з бацькi й другiх

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату