- Добра.
- Зьмен нiма?
- Нiчагусенькi. У домыслах ён губiцца. Дый можа зьверху яшчо наказу нi маiць.
- А цi думаў ты, каб у палiцыю паступiць?
Антось скрывiўся й няўцямна пазiраў аграному ў вочы.
- Ты гэта што, кепiкi зь мяне строiш?
- Ды не, я саўсiм паважна.
Разумелiся з паўслова. Антось адразу вымяркаваў, чаму Падгайскi такую думку кiнуў. А можа яна ў яго й даўно нарадзiлася; меў-жа там некага свайго, пра якога адкрыта не гаварыў, значыцца пайменна не называў.
- Агiдна! - плюнуў Антось. - Каб у сваю, дык яшчо-б...
- Зробiм зь яе сваю. От ты паступiў-бы, там ужо нашых двух было-б. Сваiх болей цягнулi-б. А там зробiм нейкi плян. Трэба са сваймi ў другiх гарадох трымацца. Там-сям нашы верх узялi. Адзiн-аднаму памагаць трэба. Гадаўё, нашых людзей найлепшых вынiшчаюць. Каб мы верх узялi, дык табе цi каму другому ня трэба было-б пабандыцку ноччу падпаўзаць, а калi дзе якi мярзотнiк галаву падняў-бы, дык можна было-б яго легальна. Кумекаiш?
- Ага.
- Ну дык як?
- Падумаю.
- Падумай.
- А цi прынiмаюць яны цяперака? - спытаўся Антось.
- Нi чуваць каб... Як будуць, накажу.
- Добра.
Падгайскi ўстаў, выйшаў за дзьверы й па нейкай хвiлiне вярнуўся. На стале перад Антосем палажыў 'Беларускую газэту'.
- Сьвежая?
- Ага.
- Ведаеш, што я пабеларуску слаба чытаю. Пры бальшавiкох трохi наламаўся.
- Дык як умееш э, памаленьку, - адказаў аграном.
'Вялiкая перамога нямецкай зброi' - паволi й з натугай прачытаў дзяцюк.. - Усё пра вялiкiя пiрамогi. Нешта цi нi захрасьлi яны пад Масквой. I тут многа прапаганды, - спасьцярог Дзяркач.
- Вядома-ж, усей праўды ня скажуць. Але як паслухаеш з двух бакоў,дык сярэдзiну можна выбраць.
- А ты чуеш з другога?
- Чаму-ж не, - сьцiпла адказаў Падгайскi. - У мяне-ж радыё ёсьцiка.
Антось дапiў сваю гарэлку, закусiў агурком.
- Як гэта ёсьць? Загадалi-ж здаць, здаецца... А ты што, не баiшся? Ты галасьнiк маеш?
- Галасьнiк. Адно здаў i квiт маю. А хто там знаiць, што ў мяне два былi...
'I праўда, - думаў Антось, - проста й спрытна. Улада нi прычэпiцца, бо радыё здаў'.
- Дык можа паслухаем?
- Падгайскi выцягнуў кiшэнны гадзiньнiк, зiрнуў на яго.
- Яшчо Лёндан навiнаў папольску нi пiрадаець, ажно за гадзiну. А Маскву якi чорт будзiць слухаць. Пазьней.
- Дык ты кажаш, што зь Лёндану папольску? Як-жа яны, гэтыя пшэкi чэрцi туды залезьлi?
Аграном адказаў не адразу. На ягоным шэрым твары ледзь заўважна зарысавалася грымаса.
- Ты, Антось, як цябе знаю, кемлiвы й спрытны, а гэттака як дзiця ўсёроўна. А чаму-ж зь Лёндану нi маюць папольску гаварыць? Англiя, сам знаiш, хаўрусьнiк Польшчы. Там i ўрад польскi, што адгэтуль уцёк, сядзiць. Народ-жа польскi пад акупацыяй...
- Ну добра, добра, я пасьмяяўся, - спынiў Антось Кастуся. - Ведаю сам. Толькi раскажы што яны праз радыё гавораць. Цi гэтапраўда, як тутака пшэкi раструбiлi, што Сiкорскаму Сталiн у Расеi пазволiў польскую армiю зрабiць?
Падгайскi ўстаў.
- Хочаш чаго лепшага пiракусiць? Кiлбасы можа? А гарэлкi ў мяне ёсьцiка, нi бядуй. Нямчура прыпрэцца, каб iм то тога, то гэнага, дык гэтага дабра прывалакуць.
- Ты-ж знаiш, што я за гарэлкай нi прападаю. А пiракусiць? У цябе-ж кiлбаса добрая, дык давай, - усьмiхнуўся Антось.
Калi Падгайскi нарэзаў пахучай вэнджанай каўбасы, зноў выпiлi й закусвалi. Аграном паволi, паясьняючы пра дыплямацыю, расказаў Дзеркачу пра ўмову Сiкорскi-Майскi, на аснове якое творыцца ў Савецкiм Саюзе польская армiя для змаганьня зь Гiтлеравай Нямеччынай. Ён адказаў на некаторыя Антосевы пытаньнi i ў тых адказах назваў людзей i факты, пра якiя нiяк ня мог ведаць чалавек, што ня слухаў навiнаў з варожага да Нямеччыны боку. I слухаючы агранома, Антось аж зьдзiвiўся, што ён, - дарэчы, як i бальшыня мясцовых, - прост-напраст заглох, часта не разумеў таго цi iншага сьвету, пра якi гаварыў Падгайскi. Ледзь не два гады савецкае акупацыi, бесьперапынная барабанная савецкая прапаганда зрабiла сваё. Чалавек накш думаў. Перакруцiлi, сьвет дном уверх у галаве перакулiлi. Чалавек забыўся як тыя ў вольным сьвеце думаюць, якiмi катэгорыямi разважаюць.
Пасьля Падгайскi завёў Антося ў сваю бiблiятэку. Дзьве сьцяны полак былi застаўлены кнiжкамi, пераважна з аграномii, аж у чатырох мовах. Побач iх вялiкае месца займала клясычная лiтаратура, у арыгiналах i перакладах. Багатай была й сэкцыя ў беларускай мове. Зь нiжняй полкi ў куце Падгайскi адлажыў набок некалькi кнiг. Паказалася маляваная на зялёны колер кардона. Аграном лёгка папхнуў кавалак яе i ў сьцяне паказаўся радыёпрыёмнiк. Гэта быў адзiн з апаратаў фiрмы Тэлефункэн, каторыя Антось некалi бачыў у краме ў Глыбокiм. Але не па ягонай кiшэнi той апарат быў. Падгайскi ўключыў радыё. Пасьля шуму й трэску, - былi гэта, вядома, кароткiя хвалi, - пачуўся стук, як быццам хто дзесьцi лёгка па бочцы стукаў, аж чатыры разы. Гэта паўтарылася яшчэ два разы. Выразны голас папольску аб'явiў: 'Тут гаворыць Лёндан. Перадаём апошнiя навiны зь БiБiСi. Учора, у сувязi з апошнiм асьветчаньнем прэзыдэнта Рузвельта, прэм'ер-мiнiстар Чэрчыль заявiў...'
Голас далятаў, здавалася, зь недасягальнае адлегласьцi, быццам марскiмi хвалямi, то прыблiжаўся, мацнеў-магутнеў, а пасьля зусiм кволенькi, ледзь-ледзь лiпеў. Агулам чуваць было ўсё. I апавядаў пра баi на морах i акiянах, у краiнах заходнiх i ўсходнiх, гаварыў пра палiтычна-прапагандовую вайну. А пасьля галоўных навiнаў нямала ўвагi прысьвяцiў падзеям у акупаванай Польшчы. У пяршыню пачуў Антось i новае слова 'гетто' ў адносiнах да Жыдоў у Варшаве. Пасьля праслуханьня навiнаў Кастусь старанна засунуў назад зялёны кардон, якi залажыў кнiгамi.
- Ну от, братка, чуў?
- Ну ты й маладзец! - адказаў Дзяркач. - Дык навошта табе плёткi слухаць, калi з таго боку чуеш?
- Ды чаму-ж... Яно-ж варта слухаць адно й другое...
- Цяпер буду знаць каго за язык пацягнуць калi захачу праўды даведацца.
- Толька-ж, братка, глядзi нi прагаварыся, хаця-б Паўлоўскаму, перасьцярог аграном.
- Ты што, жартуеш?
Антосеў зрок налiўся дакорам.
- Выбач, я нi падумаўшы сказаў, - спахапiўся Кастусь.
Прасядзелi за поўнач. Паволi, упоцемку, ледзь ня вобмацкам выбiраючы аднаму яму вядомыя сьцежкi, да свае Нiны, пад нагрэтую коўдру Антось сьпяшыў. На чыгуначнай станцыi Гацяў цьмяныя сьвётлы змагалiся зь цемрай i станцыя, як-бы ўсё на сьвеце мiрна й нармальна, жыла сваiм руплiвым жыцьцём. Марасiў дробненькi дожджык i з захаду дзьмухаў лёгкi ветрык. Антось думаў i перадумваў пра той заморскi 'варожы' сьвет 'плютакратаў i падпальшчыкаў'.
Трэба будзе, устаўшы заўтра ранiцай, усё новапачутае ў лад прывесьцi, падсумаваць, абмяркаваць, перажваць ды мо неяк i выкарыстаць...
17
Гучна-гарластае 'Москаў капут!' хрыпам захрасла ў выцьцi вясеньняга ветру й сьнежнае вiхуры ды пасьля зусiм заглохла ў гуле гарматаў першай вялiкай бiтвы, каторая 'Даёш Берлiн!' нарадзiла. Вестка пра першую вялiкую паразу 'Дранг нах Остэн' маланкай абляцела захутаныя ў глыбокiя сьнягi палi й гасподы, закаваныя ў лёд воды ды перабралася на захаднi бок фронту. Зусiм абыякавы да лёсу чужой i няпераможнай дагэтуль армii селянiн зьдзiўлена кiваў