пасьнедаць i задарма. Янук i Антось iз смакам зьелi па некалькi бульбяных аладак. Як няцяжка па смаку дагадацца было, аладкi пяклiся на iльняным алеi, бо 'шпэку', на якi наляталi акупанты, у сталоўцы ня было.

Павесялеўшы, на поўныя жываты, два прадстаўнiкi Гацкае воласьцi зьявiлiся нарэшце перад гарадзкiм тэатрам, у якiм меўся адбыцца той кангрэс. Паседжаньнi мелiся распачацца каля восьмай, але ўжо каля тэатру роiлася ад людзей як калiсьцi, прыгадваў Янук, летам ля сука вiшнi, на якiм пчала-матка села. Тэатр, прыбраны сьпераду нацыянальнымi сьцягамi й пагоняй, разьмясьцiўся ў сквэрыку, што тануў у зеленi.

- Ты, Янук, iдзi ў чаргу й зарэгiстрыруйся пры ўваходзе, а на мяне нi глядзi. Я маю работу. Я цябе знайду.

I з такiмi словамi, - Янук не пасьпеў навет роту адчынiць, - Антось зручна ўглыбiўся ў натоўп пры дзьвярох i неўзабаве зьнiк. Янук пачаў разглядацца. Гэтта-ж на правы бок, ля аграмаднага куста бэзу, перад фасадам тэатру, спасьцярог, - не, ня мог сваiм вачам верыць, - Янку Сароку. У Вiленскай Гiмназii хлапец вучыўся зь iм у ваднэй клясе. Вiльнянiн Сарока жыў на другi бок Кальварыйскай вулiцы, пасуседзтву зь Януком i Загорным. Бываў Янук у яго хаце, сустракаў гасьцiнных бацькоў. Бацька працаваў недзе ў гарбарнi, а Янка быў адзiнокiм сынком у сям'i. Жылося яму нядрэнна. Праныра, ён i дзяўчат меў, i грошы, бальшыню вiленскiх спэкулянтаў знаў, часам i гарэлачку, нямецкi шнапс, пацягваў. Хлапец з выгляду нiштаваты, войстры на язык, заўсёды з прамянiстай усьмешкай, ён належаў да тых, каторых у горадзе называлi 'цванякамi', або прайдохамi. Праўда, веруючыя й патрыятычныя, асьвечаныя бацькi выхавалi ў яго пашану да чалавека й любоў да бацькаўшчыны Беларусi. Усё-ж Янук трымаўся ад яго ад яго воддаль. Магчыма, што характарамi ня зыходзiлiся. I нiяк Бахмач ня мог уявiць Сароку там, дзе яго цяпер пабачыў ды ў такiм выглядзе: перад фронтам будынку гарадзкога тэатру ў Менску, у чорным мундзiры, з пагоняй на пiлётцы й перавешанай праз правае плячо стрэльбай. Гэта ўжо занадта. Зьбянтэжаны такой зьявай, Янук спачатку ня ведаў як захавацца. Сарока яго яшчэ ня бачыў, але Бахмач спасьцярог, што воддаль пры высокай рабiне стаяў i другi, такi-ж, у чорным юнак, iз стрэльбай на правым плячы. А гэта што? Выпадала падысйьцi, тым больш, што й Сарока ўжо яго пабачыў.

- Гэй, а гэта што, Янка? Каго, каго, а цябе сустрэць тутака ды яшчэ iз сплювай!?

Вiльмяме сплювай стрэльбу называлi.

- Здароў, цёзка! I ты тут? Дык ты мусiў прыехаў радзiць, а я цябе буду баранiць, каб нiхто не напаў. Ха- ха-ха, - разрагатаўся Янка.

Юнакi моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi.

- Дык ты думаеш, што калi на нас тутака нападуць, то ты гэтай качаргой нас абаронiш? I хто гэта цябе, такога смаркатага ваяку, сюды прыслаў? Патроны хоць далi? I качарга савецкая... Ха-ха-ха...

- Не, чэрцi, нi далi. Стаiм во так для паказу, ганаровая варта. Казалi, што нямецкiя стрэльбы пасьля дадуць...

- Я ўсё-ж не разумею, што гэта ў цябе за вопратка й калi ты гэту качаргу ў рукi ўзяў?

- Дык ты ня чуў?

- Што чуў?

- Залажылi афiцэрскую школу для Беларускай Краёвай Абароны. А я ахвотнiкам прыйшоў. Ну як табе падабаецца?

- Ты на ахвотнiка ў войска? У такi час? Цяжка паверыць. А чаму вы чорную, як палiцыя, вопратку носiце?

- Зялёнай няма, пасьля дадуць. Вер цi ня вер, а праўду кажу.

- Знаеш, цёзка, каб хто мне сказаў, што цябе во так тутака пабачу, дык не паверыў-бы, - прадаўжаў Янук.

- А мне, каб хто сказаў, што ты - прадстаўнiк ад свайго там вясковага народу, прыедзеш на кангрэс, таксама не паверыў-бы.

- Значыцца, як бачыш... А як доўга ты тут i колькi вас зь Вiльнi?

- Нас сямёрка зь гiмназii й сэмiнарыi. Прыехалi ў канцы траўня.

Сарока назваў прозьвiшчы iншых.

- У другой палове траўня да нас у Беларускi Нацыянальны Камiтэт прыехалi тры афiцэры з бэкэа, значыцца камiсiя, ну й давай iм ахвотнiкаў у армiю. Я сабе падумаў, чорт ведае што рабiць. Час такi, бяз зброi прападзеш. А калi бальшавiкi прыйдуць, дык усiх на Бэрлiн пагоняць, - гаварыў шпарка Сарока, а Янук аглядаўся цi пакарацеў хвост чаргi ля дзьвярэй тэатру, каб не спазьнiцца на паседжаньне. Але з гэтым чалавекам цiкава было пагаварыць, распытацца пра Вiльню й знаёмых сяброў. Ды той Януку наперад забег:

- Гэта праўда, што ты ў турму папаўся? За што гэта?

- Табе-ж пэўне Загорны апавядаў. Зрабiлi аблаву на спэкулянтаў, i я папаўся. Але я мушу йсьцi...

- А што Загорны цяпер робiць? Мы яго намаўлялi ў бэкэа, дык дзе там...

- Нiчога ён цяпер ня робiць, каля дому ацялюгваецца, дзяўчат мацае... Мусiць спадзяецца, што й на наступны год у Вiльню трапiць.

- А ты што думаеш?

- Сказаць табе адкрыта?

Сарока надта пiльна пазiраў у Януковы вочы й ён зразумеў, што ў такi час i ў такiх абставiнах можна гаварыць праўду, тым больш, што той у войску.

- Кажы, - падахвоцiў Янука Сарока.

- На працягу наступнага месяца цэлая Беларусь можа апынуцца ў руках бальшавiкоў. Дваццаць трэцяга чэрвеня пачалася афэнзыва на цэлым усходнiм фроньце. Немцы ўсюды адступаюць, а бальшавiкi абыходзяць Менск з паўдня й поўначы й можа за якi тыдзень, а навет раней будуць тутака. На захадзе алiянты таксама Немцаў гоняць.

Сарока пазiраў на Бахмача вельмi ўважна i зараз-жа, як ён прыгожа ўмеў гэта рабiць, працяжна й зьдзiўлена сьвiснуў.

- Адкуль у цябе такiя весткi? - спытаў Янука.

- Пазаўчора вечарам слухалi радыё зь Лёндану. Ты толькi нiкому не кажы, каб нi было панiкi. Наша вярхушка ведае, але аглядаецца пераз плячо, тымчасам трымае твар.

- Ну добра, - насядаў цяпер Сарока, - калi так запраўды, дык што нам рабiць? Зь Немцамi ўцякаць? Што ты будзеш рабiць?

- Калi хочаш, табе параю iсьцi зь тымi Беларусамi, што будуць адступаць. Там вайна неўзабаве скончыцца, хаўрусьнiкi перамогуць Немцаў i вы трапiце на захад у Эўропу цi ў якую Амэрыку. А ў будучынi Англiя цi Амэрыка схопяцца ўдужкi з гэтай брыдой маскоўскай, тады нам трэба будзе помач, каб волю здабыць...

Янук гаварыў зь нейкай фiнальнасьцю. Гэта спасьцерагло надта назiральнае Сарокава вока. Ён схапiў Бахмача за руку.

- Чакай. Як гэта ты гаворыш, што вам трэба будзе помач, каб волю здабыць? Дзе ты, цi вы, - колькi вас там, - будзеце?

- Я йду ў лес. Змагацца.

Янукоў адказ на пару часiнаў паралiжаваў Сароку. Хацеў зноў сьвiснуць, але Янук крутнуўся, сказаўшы:

- Мне трэба на залю. Пабачымся пасьля.

- Чакай, не сьпяшы, - клiкнуў той.

Янук адыйшоўся. Ля дзьвярэй было цесна, але хвост куды пакарацеў. Тут-жа юнак з нацыянальнай апаскай на левым рукаве, вiдаць парадкавы, у дзьвярох голасна сказаў:

- Прашу ўсiх як найскарэй заходзiць, бо зараз пачнецца.

Янука знайшлi на лiсьце, праверылi мандат i неўзабаве адвялi яго на месца, што выпала якраз пасярэдзiне, блiжэй заду. Заля й бальконы ўжо запоўнiлiся. Янук разгледзеўся навокал. Сцэна была ўдэкараваная вялiкiмi нацыянальнымi сьцягамi, пасярод стаяў доўгi стол, а непадалёк, наперад ад яго - мiкрафон.

Направа ад Янука сядзелi дзьве маладыя дзяўчыны. Мяркаваў што яны дваццаткi яшчэ ня пераскочылi. Чарнявая, што сядзела побач, зь цiкавасьцю зiрнула на хлопца. Апранутая ў танны паўсуконны шэры касьцюмчык, яна мела твар, якi часта называюць даверлiвым. Распрамянiлася ўсьмешкай i сказала:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату